Курачук, С. У працы - сэнс жыцця. Раённыя краязнаўчыя чытанні «Жыццё са знакам якасці» / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік. – 2024. – 25 мая (№ 21). – С. 14 : фат.
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Курачук, С. У працы - сэнс жыцця. Раённыя краязнаўчыя чытанні «Жыццё са знакам якасці» / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік. – 2024. – 25 мая (№ 21). – С. 14 : фат.

PDF Печать E-mail

Курачук, С. У працы - сэнс жыцця. Раённыя краязнаўчыя чытанні «Жыццё са знакам якасці» / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік. – 2024. – 25 мая (№ 21). – С. 14 : фат.

Раённыя краязнаўчыя чытанні пад назвай «Жыццё са знакам якасці», якія праходзяць ва ўстанове культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» ў рамках Года якасці ў Беларусі, з'яўляюцца заключным этапам конкурса «Імя ў летапісе малой радзімы».

  

У працы - сэнс жыцця

Раённыя краязнаўчыя чытанні «Жыццё са знакам якасці»

Працяг. Пачатак у № 14 ад 6 красавіка 2024 года

 

Якасць - гэта не толькі пра эканоміку і вытворчасць,

але перш за ўсё пра чалавека

А. Лукашэнка

Раённыя краязнаўчыя чытанні пад назвай «Жыццё са знакам якасці», якія праходзяць ва ўстанове культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» ў рамках Года якасці ў Беларусі і з'яўляюцца заключным этапам конкурса «Імя ў летапісе малой радзімы», працягваюцца. Конкурс праводзіўся з мэтай услаўленне малой радзімы праз папулярызацыю імёнаў славутых землякоў, а таксама стымулявання творчай актыўнасці і прафесійных навыкаў супрацоўнікаў бібліятэк у краязнаўча-пошукавай дзейнасці.

Краязнаўчы біябібліяграфічны асветніцкі праект «Учитель, дарящий свет» Магдалінскай публічнай бібліятэкі (бібліятэкар Ларыса Жарын) - даніна павагі заслужанаму настаўніку БССР Веры Львоўне Філютовіч. Яна працавала ў школах Кобрынскага раёна, каля 16 гадоў настаўнічала ў Барысаўскай пачатковай школе, унесла вялікі ўклад у справу адукацыі і выхавання падрастаючага пакалення. І не дзіўна, што многія яе вучні, выпускнікі Барысаўскай школы, сталі вядомымі людзьмі і з удзячнасцю пранеслі ўспаміны аб сваім першым настаўніку праз усё жыццё. Аўтар праекта Ларыса Жарын прадставіла дакументы, успаміны пра гераіню, фотаматэрыялы, паразмаўляла з супрацоўнікамі Барысаўскай школы і ў сваёй працы адзначыла вялікую ролю настаўніка ў жыцці вучняў.

Работа Імянінскай публічнай бібліятэкі «Жизнь, отданная животноводству» (бібліятэкар Жанна Трубчык) прысвечана Надзее Дзмітрыеўне Гілёвай, даярцы-ударніцы саўгаса імя Жданава (цяпер - ААТ «Агра-Кобрынскае»), кавалеру ордэна «Знак пашаны», узнагароджанай Граматай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Клапатлівая маці, добрая гаспадыня, перадавая даярка – усё гэта пра Надзею Гілеву. Пабудаваны праект на шматлікіх успамінах: сына, іншых сваякоў, калег па працы, сябровак, суседзяў. Сын Сяргей беражліва захоўвае ўсе ўзнагароды, дакументы, якія тычацца працоўнай дзейнасці маці. Праект адкрывае нам чалавека-працаўніка - адказнага, добрасумленнага, неабыякавага да сваёй справы, адкрытую, па-добраму настроеную да людзей.

Ірына Клімук, бібліятэкар Батчынскай публічнай бібліятэкі, прадставіла краязнаўчы біябібліяграфічны праект «Асветнік і гуманіст» - пра дзяржаўнага дзеяча, выдатніка народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Лукіча Верхаўца, ураджэнца в. Літвінкі. Як выявілася, яна з’яўляецца яго далёкай сваячкай. Просты і даступны, ён быў узорам кіраўніка новай фармацыі. Працавітасць, тонкі гумар, смеласць і рашучасць у адстойванні сваіх прынцыпаў і поглядаў - гэтыя якасці адзначалі і шанавалі ўсе, хто з ім працаваў. Дарэчы, у чэрвені 1970 года Уладзімір Верхавец быў выбраны першым сакратаром Кобрынскага райкама КПСС, і пад яго кіраўніцтвам Кобрынскі раён выйшаў на шлях устойлівага развіцця. Чалавек машэраўскага кола, старшыня Дзяржаўнага камітэта БССР па прафесійна-тэхнічнай адукацыі, за перыяд кіраўніцтва якога быў значна ўмацаваны прэстыж прафтэхадукацыі. Ужо першыя рэфарматарскія ідэі Уладзіміра Лукіча спадабаліся першаму сакратару ЦК Кампартыі БССР Пятру Машэраву, які лічыў падрыхтоўку рабочых кадраў і павышэнне іх кваліфікацыі жыццёва неабходным. У выніку ў 80-я гады XX стагоддзя якасць прафтэхадукацыі Беларусі была адзначана на саюзным узроўні. Уладзімір Лукіч Верхавец двойчы выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак пашаны», шасцю медалямі.

Раённыя краязнаўчыя чытанні бібліятэчных работнікаў устаноў культуры «Жыццё са знакам якасці» складаюцца з некалькіх этапаў і яшчэ не завяршыліся, таму мы будзем працягваць знаёміць чытачоў са славутымі людзьмі Кобрыншчыны.

Святлана КУРАЧУК, бібліёграф

аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі;

Фота з архіву Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі


,

бібліёграф аддзела абслугоўвання

і інфармацыі Кобрынскай цэнтральнай

раённай бібліятэкі.

ФОТА З АРХІВА КОБРЫНСКАЙ

ЦЭНТРАЛЬНАЙ РАЁННАЙ

 

 

Яндекс.Метрика