110 гадоў з дня нараджэння Язэпа Пушчы | Юбілеі беларускіх пісьменнкаў
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

KRCLS.BY
Показать месяц
Показать месяц
Повестка дня
Повестка дня
Показать неделю
Показать неделю
Показать день
Показать день
Категории
Категории
Поиск
Поиск
Событие: '110 гадоў з дня нараджэння Язэпа Пушчы' Print
  Юбілеі беларускіх пісьменнкаў
Юбілеі беларускіх пісьменнкаў
Дата: Воскресенье, 20 Мая 2012 At 09:00
Продолжительность: 1 Час

Язэп  Пушча 

 

(сапр. Плашчынскі Іосіф)

 

(1902 – 1964)

 

Пушча Язэп (сапр. Плашчынскі Іосіф), нарадзіўся 20.05.1902 г. у вёсцы Каралішчавічы Менскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

 

У 1920 г. скончыў Менскую рэальную навучальню, працаваў у Каралішчавіцкай пачатковай школе. Пасля заканчэння (1922) дзевяцімесячных курсаў беларусазнаўства ў Менску быў інспектарам Мазырскага, Менскага ўездных аддзелаў народнай асветы, выкладаў беларускую мову і літаратуру на агульнаадукацыйных курсах, у музычным тэхнікуме ў Менску. Адзін з заснавальнікаў літаратурных аб'яднанняў «Маладняк» і «Узвышша». У 1925-1927 гг. вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, адкуль перавёўся ў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт (скончыў чатыры курсы ў 1929). Быў стыльрэдактарам у Беларускім дзяржаўным выдавецтве. 25.07.1930 г. арыштаваны, прыгавораны 10.04.1931 г. калегіяй АДПУ да 5 год высылкі. Прысуд адменены Вярхоўным судом БССР 30.01.1956 г. Працаваў бухгалтарам у Шчадрынску на Ўрале (1931-1935), у саўгасе «Джэмтэ» каля Анапы (1935-1936), завучам, дырэктарам Маначоўскай сярэдняй школы Мурамскага раёна. У гады вайны мабілізаваны ў армію. У 1941-1958 гг. - дырэктар Чаадаеўскай сярэдняй школы Мурамскага раёна Ўладзімірскай вобласці (у 1942 г. быў курсантам 2-ой Маскоўскай ваенна-палітычнай навучальні). З 1958 г. жыў у Менску. Сябра СП СССР з 1958 г.

 

Памёр 14.09.1964 г.

 

Першыя вершы з'явіліся ў друку ў 1922 г. Выйшлі зборнікі вершаў «Раніца рыкае» (1925), «Vita» (1926), «Дні вясны» (1927), «Песні на руінах» (1929), паэма «Крывавы плакат» (1930), вершаваная казка «На Бабрыцы» (1960), «Вершы і паэмы» (1960), «Пачатак легенды» (1963), «Вершы і паэма» (1968), «Сады вятроў» (вершы і паэмы, 1982).

 

На беларускую мову пераклаў аповесць А.Талстога «Дзяцінства Мікіты» (1960).

 

 

 

 

 

Матэрыялы з сайта: http://slovo.ws

 

 

 

 

 

Паважаныя чытачы!

 

Бібліятэка прапануе Вашай увазе сценарныя матэрыялы па творчасці Я.Пушчы, якія знаходзяцца ў фондзе Кобрынскай ЦБС.

 

 

 

1. “…І супраць ветру ўзмахнуць крыламі…”: сцэнарый да 100-годдзя з дня нараджэння Язэпа Пушчы (1902-1964), паэта, крытыка, перакладчыка// Бібліятэка прапануе. – 2003. - №5. – с.7-8.

 

 



Поиск по календарю
Работает на JCal Pro Calendar 2

Авторизация

Перевод

English French German Italian Portuguese Russian Spanish
Яндекс.Метрика