Запрашаем у свет паэзіі
20.10.2017 15:26
У Восаўскай публічнай бібліятэцы адбылася сустрэча паэтэсы Н. І. Момлік з маленькімі карыстальнікамі “Запрашаем у свет паэзіі”. Н. І. Момлік пазнаёміла маленькіх гледачоў з вершамі, якія напісала для дзяцей. З захапленнем прысутныя прымалі ўдзел у літаратурнай гульні, якую правяла паэтэса. Мерапрыемства суправаджалася відыяпрэзентацыяй. У канцы мерапрыемства Н. І. Момлік падарыла бібліятэцы літаратурны альманах “Лірычны настрой”, у які ўвайшлі яе вершы.