Да роднай мовы крок зрабі
05.11.2018 09:43
У час восеньскіх канікул бібліятэкары Гарадзецкага філіяла арганізавалі Дзень беларускай кнігі «Да роднай мовы крок зрабі». Супрацоўнікамі бібліятэкі падрыхтаваны літаратурны агляд «Дзень добры, кніжка беларуская!», на якім былі прадстаўлены навінкі беларускай літаратуры, старыя добрыя кнiжкi, вершы, казкi, апавяданнi. Удзельнічаючы ў эстафеце беларускага маўлення «Гаворка беларуская», каманды «Вясёлка» і «Навальніца» з задавальненнем адгадвалі беларускія загадкі і рэбусы, спаборнічалі ў конкурсах «Перакладчыкі», «Я словам малюю Беларусь» і «Вось які мы народ». Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі мерапрыемства атрымали салодкія пачастункі.