Вершы сінявокай зямлі
14.11.2019 08:52
У час абласнога месячніка “Маіх радкоў няма без Беларусі” Гарадзецкі філіял арганізваў Дзень беларускай паэзіі "Вершы сінявокай зямлі". На кніжным праглядзе «Мой край паэтычным пяром» наведвальнікам былі прадстаўлены зборнікі вершаў беларускіх паэтаў. Юныя чытачы з задавальненнем прыгадвалі свае любімыя вершы на беларускай мове і дэкламавалі некаторыя на памяць. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з правіламі вершаскладання, а яны паспрабавалі самастойна выканаць нескладаныя заданні: падабраць рыфму, замяніць слова сінонімам, скласці кароткія вершы. Дзеці з ахвотай удзельнічалі ў віктарыне «Любімыя вершы з любімых кніг».