Шчаслівай долю назаві…
21.11.2019 15:17
«Шчаслівай долю назаві…» - пад такой назвай у інфармацыйна-сэрвісным цэнтры цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшла літаратурная вечарына, прысвечаная жыццю і творчасці заслужанай дзеячкі мастацтваў Беларусі, выбітнай беларускай паэткі і перакладчыцы Ніны Мацяш. Мерапрыемства адбылося ў рамках абласнога месячніка папулярызацыі нацыянальнай мастацкай літаратуры “Маіх радкоў няма без Беларусі”.
Удзел у сустрэчы прынялі вучні старэйшых класаў СШ № 3 г. Кобрына.
Супрацоўнікі бібліятэкі разам з прысутнымі прагарталі старонкі біяграфіі паэткі, гаварылі аб незвычайным літаратурным таленце Ніны Мацяш.
Закончылася вечарына віктарынай “Мы ўсе з любові ды сяброўства”.