Каб жыла культура продкаў
17.11.2021 16:14
У рамках раённага краязнаўчага месячніка «Чытаючы Радзімы старонкі» ў інфармацыйна-сэрвісным цэнтры Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі арганізавана тэматычная выстава «Каб жыла культура продкаў».
Выстава складаецца з двух разделаў.
«Беларускія народныя святы, абрады, традыцыі» – першы раздзел, які змяшчае літаратуру па гісторыі спалучэння самабытнасці і развіцця беларускага народа, народных традыцый, абрадаў і свят, звязанымі з абрадамі, гульнямі, танцамі і песнямі, якія святкавалі нашы продкі.
У кнігах і перыядычных выданнях другога раздзела «Гісторыка-культурная спадчына Кобрыншчыны» раскрыты асаблівасці фарміравання і станаўлення культурнага жыцця людзей на тэрыторыі кобрынскай зямлі, іх устоі і лад, якія ўражваюць сваёй неардынарнасцю. Менавіта на Кобрыншчыне захаваўся найбольш старажытны пласт народнага адзення і касцюм свацці в. Лелікава, які ў 2018 годзе як элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Традыцыі вырабу і выкарыстання ўбору лелікаўскай свахі» быў унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
У спадчыну ад продкаў мы атрымалі духоўнае багацце, якім можам ганарыцца перад цэлым светам.