Дзівосны край, бацькоўская зямля
21.02.2022 09:05
Залеская бібліятэка правяла з малодшымі школьнікамі гадзіну краязнаўства «Дзівосны край, бацькоўская зямля». Дзеці пазнаёміліся з матэрыяламі краязнаўчага кутка, атрыбутыкай Кобрынскага раёна, зрабілі экскурс у мінулае вёскі Залессе, даведаліся аб партызанскім руху на тэрыторыі сельсавета, пазнаёміліся з мясцовай кнігай народнай славы, таленавітымі людзьмі краю, а таксама адказалі на пытанні віктарыны «Ці ведаеш ты свой край? »