Літаратурная лабараторыя “Пішам байку”
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Літаратурная лабараторыя “Пішам байку”

PDF Печать E-mail

Лютаўскае пасяджэнне літаратурнага клуба “ПаэтыКо” прайшло ў анлайн-рэжыме.

Чытаючы свае вершы, кобрынскія паэты не абмінулі таго, што 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Таму з іх вуснаў гучала шмат твораў, напісаных па-беларуску.
Другая частка мерапрыемства прысвячалася байкам. І зноў-такі не выпадкова. 22 лютага (5 сакавіка) 1896 года нарадзіўся славуты беларускі байкапісец Кандрат Крапіва. Удзельнікі пасяджэння прыгадалі і іншых аўтараў, якія ў сваёй творчасці звярталіся да гэтага літаратурнага жанру. А падчас правядзення літаратурнай лабараторыі “Пішам байку” яны знаёміліся з тэорыяй напісання баек і вучыліся падбіраць рыфмы з рознымі часцінамі мовы.

1

Comments are now closed for this entry

Яндекс.Метрика