Мір. Незалежнасць. Развіццё
29.06.2022 16:46
Напярэдадні дзяржаўнага свята Дня Незалежнасці ў публічным цэнтры прававой інфармацыі раённай бібліятэкі арганізавана выстава «Мір. Незалежнасць. Развіццё», якая будзе дзейнічаць да 4 ліпеня.
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — важнае свята для кожнага жыхара нашай краіны, даніна памяці героям-вызваліцелям і падзяка тым, хто працуе на карысць нашай Радзімы.
На выстаўцы прадстаўлены Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь як асноўны закон дзяржавы, Дэкрэт Прэзідэнта краіны № 1 ад 11 снежня 1996 года «Аб устанаўленні дзяржаўнага свята - Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь», якім зацверджана штогод адзначаць 3 ліпеня ў Дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) як усенароднае свята; кнігі, артыкулы з перыядычных выданняў, краязнаўчыя выданні бібліятэкі.