Я люблю Беларусь
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Я люблю Беларусь

PDF Печать E-mail

У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка арганізавала літаратурна-музычную гасціную “Я люблю Беларусь” у парку імя А. В. Суворава.

На пляцоўцы каля бюста легендарнага палкаводца свае вершы чыталі члены літаратурнага клуба “ПаэтыКо”, якім кіруе член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Кандрашук. Яна ж падрыхтавала і правяла імпрэзу. “Паэтыкаўцы” прэзентавалі наведвальнікам парка свае новыя кнігі: “Перрон счастья”, “Я не стамлюся піць з вытокаў”, “Ключы ад зімы” і “Учит азбуку ежонок” Надзеі Момлік, “Нежное соцветие” Алены Котавай, “Под парусом души” Марыны Міхалюк і другі выпуск літаратурнага альманаха “Лірычны настрой”. Усе кнігі пабачылі свет у розных выдавецтвах Беларусі. Да мерапрыемства далучылася кобрынская паэтэса Зінаіда Навасад з прэзентацыяй сваёй кнігі “Цябе да сэрца прытуліла”. Разыначкай мерапрыемства стала выступленне кобрынскіх бардаў Юрыя Харэвіча, Галіны Кузіч і Мікалая Крывагуза.

Наведвальнікі парка маглі пазнаёміца з літаратурнай творчасцю кабрынчан і на выставе-продажы. Таксама іх увазе была прадстаўлена кніжная выстаўка “Каб жыла культура продкаў”.

12 12 12 12 12 12 12 12 12 12

 

 

Comments are now closed for this entry

Яндекс.Метрика