Славутыя постаці кніжнай гісторыі
07.09.2022 10:05
Літаратурная вечарына “Славутыя постаці кніжнай гісторыі”, прымеркаваная да Дня беларуская пісьменства, прайшла ў інфармацыйна-сэрвісным цэнтры ў рамках Года гістарычнай памяці і маладзёжнага патрыятычнага праекта "Беларусі роднай славутыя крокі".
Вядучыя паведамілі навучэнцам Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледджа пра святкаванне Дня беларускага пісьменства ў гэтым годзе ў Добрушы Гомельскай вобласці, распавялі пра адметныя падзеі ў гэтыя дні.
Госці даведаліся шмат цікавага пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства і кнігадрукавання на Беларусі, пра традыцыі святкавання Дня беларускага пісьменства, жыццёвы шлях беларускіх асветнікаў Ф. Скарыны, Я. Полацкай, С. Буднага, К. Тураўскага.
Мерапрыемства суправаджалася праглядам відэапрэзентацыі “Славутыя імёны Беларусі”, відэа “Еўфрасіння Полацкая – святая заступніца Беларусі” і “Да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”.
Завяршылася сустрэча праглядам кніг, якія прадстаўлены на тэматычнай выставе “Шлях друкаванага слова”.