Знаўцы роднай мовы
24.02.2023 07:46
Падчас Тыдня роднай мовы ў Арэхаўскай публічнай бібліятэцы адбыўся турнір “Знаўцы роднай мовы”. Прысутныя даведаліся аб гісторыі ўзнікнення свята, паслухалі легенду аб мове, вершы “У нас сваіх хапае слоў”, “10 запаведзяў”. У ходзе гульні каманды “Вясёлка” і “Сонейка” выконвалі заданні “Схованкі”, “Наборшчыкі”, “Скарагаворкі”, “Пазнай твор”, адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі і даказалі, што яны ведаюць і любяць родную мову. Мерапрыемства суправаджалася відэакліпамі “Родная мова”, “Гаворка беларуская”.