Імя ў летапісе малой радзімы
28.02.2023 14:43
У рамках Года міру і стварэння аб’яўляецца раённы конкурс даследчых краязнаўчых работ «Імя ў летапісе малой радзімы» сярод бібліятэчных работнікаў Кобрынскай РЦБС.
Аднымі з асноўных задач Конкурсу з’яўляецца ўслаўленне малой радзімы праз папулярызацыю імёнаў славутых землякоў, а таксама стымуляванне творчай актыўнасці і прафесійных навыкаў супрацоўнікаў бібліятэк у краязнаўча-пошукавай дзейнасці.
Конкурс праводзіцца ў наступныя тэрміны:
пачатак конкурсу - 1 сакавіка 2023 года,
заканчэнне прыёму работ – 1 лістапада 2023 года,
публічная абарона, прэзентацыя даследчых работ - 17 лістапада 2023 года (на працягу 10 хвілін),
падвядзенне вынікаў - снежань 2023 года.
На Конкурс прадстаўляюцца індывідуальныя работы, у якіх распавядаецца пра адметных землякоў, якія ў розныя гістарычныя перыяды дасягнулі поспехаў у разнастайных сферах дзейнасці, якія нарадзіліся, жылі на кобрынскай зямлі, ці вылучыліся сваімі здольнасцямі ў іншых рэгіёнах, краінах, а таксама славутых земляках-сучасніках.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць, пазнаёміўшыся з Палажэннем аб раённым конкурсе «Імя ў летапісе малой радзімы» (рубрыка «Коллегам» – Районные конкурсы).