Роднай зямлі я часцінку душы прысвячаю
30.06.2023 15:18
Напярэдадні дзяржаўнага свята Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы, з ўдзелам члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўніка літаратурнага клуба «ПаэтыКо» Наталлі Кандрашук, паэтаў Марыны Міхалюк і Алены Котавай, праведзены паэтычны марафон «Роднай зямлі я часцінку душы прысвячаю».
Гасцямі мерапрыемства сталі падапечныя Кобрынскага ТЦСАН і Кобрынскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната.
Вядучыя распавялі пра галоўнае свята краіны — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прыадчынілі культурную, спартыўную, рэлігійную старонку гісторыі развіцця беларускай дзяржаўнасці. Успаміналі вядомых дзеячаў зямлі беларускай: Францыска Скарыну, Еўфрасінню Полацкую, Янка Купалу, Якуба Коласа, якія ўнеслі важкі ўклад у культурнае развіццё нашай краіны. Здзейснілі падарожжа па вядомых мясцінах Беларусі, адкрылі для прысутных мноства цікавых фактаў пра гісторыю, культуру і архітэктуру краіны.
У мерапрыемстве прыняла ўдзел вакальная група бібліятэкі «Фантазія», якая падаравала гледачам свае творчыя нумары.
Завяршылася мерапрыемства песняй «Сердце земли моей» у выкананні Наталлі Раманюк.