З паэтычнай крыніцы Кобрыншчыны - Літаратурная вечарына
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

PDF Печать E-mail

З паэтычнай крыніцы Кобрыншчыны : літаратурная вечарына / Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. галоўны бібліёграф Святлана Курачук. – Кобрын, 2004. – 7 с.

 

 

З паэтычнай крыніцы Кобрыншчыны

 

 

Літаратурная вечарына

 

 

Вядучы 1. Пранікнённае паэтычнае слова заўсёды было і будзе патрэбна лю-дзям. Нават у нашы супярэчлівыя годы... Роднае слова, як гэта пайшло спрадвеку, захоўвае будучыню, умацоўвае веру. Бо Слова мае здольнасць захаваць, абараніць, уберагчы.

Розных па жыццёвым вопыце, па таленце, па манеры мастацкага самавыяўлення паэтаў Кобрыншчыны яднае перакананасць, што сэнс і прыгажосць жыцця – у захаванні вечных духоўных і маральных каштоўнасцей, служэнні дзеля свайго народа і краю.

 

Вядучы 2. Кобрыну не вельмі пашанцавала на літаратурных дзеячаў, горад мае самае прамое дачыненне да літаратурнай спадчыны славянскіх народаў. У 1813-1816 г.г. у Кобрыне і Брэсце служыў ад’ютантам камандзіра рэзервнага палка будучы пісьменнік і дыпламат А.С.Грыбаедаў. Верагодна, што вобразы некаторых сваіх герояў знакамітага “Горе от ума” ён узяў з назіранняў, жывучы ў Кобрыне.

У гады першай сусветнай вайны разам з адступаючай рускай арміяй ў горадзе пабываў Канстанцін Паустоўскі. Аб сваіх уражаннях у час знаходжання ў разбу-раным горадзе пісьменнік расказаў у апавяданні “Местечко Кобрин”.

У верасні-лістападзе 1939г. у горадзе жылі паэт А.Т. Твардоўскі і пісьменнік Б.Л. Гарбатаў, якія супрацоўнічалі з газетай “Вартавы Радзімы”. У іх гонар на доме №1 па вул. Суворава ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Аб адносінах кабрынчан да знакамітых пісьменнікаў і паэтаў-класікаў гавораць назвы вуліц горада: Я.Купалы, Я.Коласа, Мележа, Тургенева, Маякоўскага, Ясе-ніна, Астроўскага, Шолахава, Чэхава, Талстога і г.д., а ў самым цэнтры горада – вуліца Пушкіна.

 

Вядучы 1. З кастрычніка 1898г. у в. Лепясы, што непадалёку ад Кобрына (цяпер у межах горада), у сям’і рабочага нарадзіўся Дзмітрый Нічыпаравіч Фалькоўскі (Ляўчук). Гэта быў таленавіты чалавек, які дасканала валодаў пяццю мовамі, іграў на фартэпіяна, спрабаваў пісаць музыку. Але найбольш ярка і поўна раскрыўся яго талент у паэзіі. Ён і застаўся ў гісторыі як украінскі паэт.

У 1934 годзе Дзмітрый Фалькоўскі стаў ахвярай палітычных рэпрэсій 1930-х гадоў: ён быў рэпрэсіраваны і расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957 г. На жаль, пры жыцці паэт паспеў выдаць толькі чатыры паэтычныя зборнікі. У 1989 г. у Кіеве выдадзены пасмяротны зборнік “Поезіі”. Кнігу склалі ўсе лепшыя творы Фалькоў-кага з прыжыццёвых зборнікаў, паэмы, а таксама асаобныя вершы. Дарэчы, гэты зборнік ёсць у чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Так склаўся лёс паэта, што ён мала жыў у родных мясцінах: паехаў з Лепясоў юнаком, жыў і пісаў на Украіне, на украінскай мове. Але ў думках ён заўсёды быў з родным краем, перажываў разлуку з радзімай, Лепясамі, што выказаў у сваіх вершах:

Моі далёкі, рідні сёла,

Ніяк, ніяк вас не забуть...

Яго вершы, паэмы – гэта настальгія, незагойваючаяся рана, з глыбіні душы ідучы стогн:

Ах день один, один лишь день

Серед борів своіх пожети.

О, скільки міг би я створіти

Легенд нових, нових пісень,

Та знаюся, що вжэ николи

В свое Поліссе я не прийду.

Талент Фалькоўскага абяцаў шмат. Яго сталасць была наперадзе, але, на жаль, ён не паспеў да канца раскрыць свае здольнасці глыбокага, тонкага лірыка.

Аддаючы належнае паэту-земляку, жыхары вёскі Лепясы назвалі адну з вуліц імем паэта. Ёсць у Лепясах і помнік Дзмітрыю Фалькоўскаму.

 

Вядучы 2. “Дзе прайшло маленства, - сцвярджаў Кузьма Чорны, - там пачына-ецца Радзіма”. У адносінах да Марыі Радзевіч наўрад ці можна гэтае афарыстычнае выказванне прыняць за аксіёму. Не толькі дзяцінства, але амаль усё жыццё Марыі Радзевіч прайшло на Беларусі. Тым не менш яна засталася польскай пісьменніцай і не толькі таму, што пісала па-польску. Менавіта Польшчы пісьменніца з Грушава служыла аддана і самаахвярна. Невыпадкова польскія прыхільнікі яе таленту ў гонар 130-годдзя з дня нараджэння ў былым маёнтку Радзевічаў ў в.Грушава Кобрынскага раёна ўзвялі сціплы памятны знак, па якім па-польску і па-беларуску значыцца: “У памяць выдатнай польскай пісьменніцы Марыі Радзевіч (1864-1944) удзячныя за яе працу гэты памятны знак, устаноўлены пад дубам “Давайцісам”, дораць землякі. Дуб “Давайціс”, на думку грушаўцаў, мае не менш паўтысячагоддзя. Ён не адзінокі, іх цэлая дуброва ў былым грушаўскім двары Радзевічаў.

Маёнтак Грушава быў куплены дзедам пісьменніцы ў нашчадкаў Суворава, яко-му Кацярына 11 ў знак заслуг на заваяванні Беларусі падаравала землі Кобрыншчыны.

Марыя Радзевіч з 1875 па 1939 г.г. фактычна будзе жыць у Грушаве, пакідаючы яго на кароткі тэрмін. Таму адназначна можна гаварыць пра выключную ролю Палесся ў жыцці пісьменніцы. Тут фарміраваліся яе ідэалы, тут выспяваў яе талент пісьменніцы, тут клалася на паперу большасць яе твораў, тут разгортвалася яе грамадская, рэлігійная, гаспадарчая дзейнасць. Талент Марыі Радзевіч фарміраваўся падуплывам прыроды і фальклору Палесся, светаадчування палешука. Пісьменніца добра ведала край, дзе ёй наканавана было жыць, ведала і любіла яго. Краявіды Палесся, яго жывёльны і раслінны свет знайшлі мастацкае асэнсаванне ў многіх яе творах. Многія сюжэты для сваіх твораў Марыя Радзевіч брала з палескага жыцця. Прырода, фальклор, вераванні палешукоў шырока ўвайшлі ў многія творы аўтаркі. Любімыя яе героі жывуць у згодзе з прыродаю, трымаюць у дварах лісаў, яжоў. Перакладчыкі твораў Марыі Радзевіч выявілі ў яе апавяданнях і аповесцях шмат слоў Берасцейска -Пінскага Палесся.

Тут яна расла і сталела, стала гаспадыняй родавага маёнтку, ля якога велічна прыгажэў магутны дуб. Давайціс стварыла этнаграфічны музей у лясной хатцы, прымала шматлікіх гасцей з Варшавы, Гародні, сабрала буйнейшую бібліятэку, пісала свае раманы, аповесці, апавяданні, абразкі. У творах Марыі Радзевіч як бы ажывае палеская даўніна, рамантычнаяі праўдзівая, іх сюжэт прыцягвае дынамікай развіцця дзеяння, пераплеценага аўтарскімі разважаннямі, лірычнымі замалёўкамі, у іх – філасофія чалавечага існавання, патрыятызм пачуццяў, багацце фарбаў прыроды. У нашай бібліятэцы ёсць 4 яе кнігі на польскай мове.

 

Вядучы 1. Мікола Цялічка нарадзіўся ў 1923 г. на Чарнігаўшчыне. Быў удзель-нікам Вялікай Айчыннай вайны, закончыў баявы шлях у Германіі ў званні капіта-на. Сваё пасляваеннае жыццё звязаў з Берасцейшчынай. Некаторы час настаўнічаў ў Кобрыне (таму мы яго лічым сваім Кобрынскім паэтам), цяпер жыве ў Брэсце. Выдаў некалькі зборнікаў: “Добрый ливень”, «Дерево в бору», «Вещий свет», «Следы времён». У іх аўтар, як правіла, звяртаецца да свайго франтавога жыцця, апявае салдацкае брацтва, гераічныя традыцыі нашага краю. У гэтым годзе Міка-лаю Рыгоравічу Цялічка споўнілася 80 гадоў. Паслухайце яго верш, які носіць назву нашага горада

Кобрин

В шелестящем лиственном наряде

На втором от Бреста рубеже

Город Кобрин встал на автостраде

И стоит всегда настороже.

Здесь в боях империи и классы

В прошлом истекали кровью ран,

И войны Отечественной асы

уходили в небо на таран.

Средь штакетных крашеных заборов,

Низкоросл, отважен и двужил,

Здесь поныне Александр Суворов

Самый знаменитый старожил

 

Вядучы 2. Паэзія – заўсёды свята. Іншай яна і быць не можа па сваёй сутнасці. А самая важная якасць паэта – шчырасць, без яе няма паэзіі.

“Вершы лічу сваім другім жыццём. Паэзіі святло мне запаўняе душу, сэрца... Пішацца верш, і ў сэрцы ўсяляецца светлая надзея на будучае. А з надзеяй і цяжкасці не заўважаюцца. Чароўнае святло паэзіі дапамагае ў гэтым – так сказаў Леанід Глушко. Спадзяюся, што вам знаёма гэта імя, бо Леанід Фёдаравіч часта сустракаецца з моладдзю, наогул са сваімі чытачамі, друкуецца на старонках газет, часопісаў. У 2000 годзе выйшла яго першая кніга “А я веру”. Паслухайце вершы з гэтай кнігі.

Зямля на далонях, бы хлеб,

Грэе дзядулевы рукі.

- Паспела зямелька! - дзед

Кажа з усмешкай унуку. –

Дыхае, бачыш, яна.

І ажывае вясною.

Зямля ў нас, хлопчык, адна –

Як сонецка над галавою.

Вазьмі ты яе, патрымай,

Адчуй цеплыню сваім сэрцам...

Трымае ўнук каравай,

Бы сонца.

І сам – быццам сонца.

 

Унуку

Радасць на сэрцы заўсёды бывае.

Калі ў цябе, хлопча, матуля жывая,

Калі яе рукі цябе абдымаюць,

Калі яе вочы цябе сустракаюць.

... Няма ў мяне мамы, і здымак матулін,

Як мама твая, да слязінак расчуліць.

 

Вядучы 1. У 2000г. выйшла у свет першая кніга і М.Чайнікава, паэта, нашага земляка. Нарадзіўся у 1954г. у Кобрыне, закончыў сярэднюю школу №5. Зараз працуе настаўнікам фізкультуры ў Кобрынскім вучылішчы № 153. “Вершы розных гадоў” – так называецца зборнік, першая кніга М.Чайнікава. Яго паэзія – паэзія думкі. Яна абуджае пачуцці, выклікае на роздум.

Во дворе шумели пацаны,

Юность по Суворовской катилась.

Пыль гребли клешёные штаны.

Юность… неужели мне приснилась?

Мне приснились танцы в РДКа,

Первый поцелуй у старых пушек.

И кружились в парке до утра

Мы, а вместе с нами наши души.

Обгоняя утренние сны,

Мы бежали, пел знакомый кто-то.

Пыль гребли клешёные штаны,

Что ж была тогда такая мода.

Я иду по улице своей.

Здравствуй, мы учились вместе в школе,

Там ещё растёт у входа ель?

Может, на второй этаж заглянем, что ли?

Во дворе шумели пацаны,

Юность по Суворовской катилась.

Эти пацаны уже не мы.

Неужели юность мне приснилась?

 

Сосна

Я задрожала…

В лес вошёл

Тот человек, который зол.

Блестели зубьев жала

Его бензиновой пилы.

С ветвей моих сорвались сны.

Я угадала…

Он пришёл

Тот человек, который зол.

И улыбнулся... Я пропала.

Забилось сердце у пилы,

И дым достигнул высоты,

Я им дышала.

Он ласково погладил ствол,

Тот человек, который зол,

Потом вогнал все жала.

Я долго крикнуть не смогла.

Вдруг закричала…

От боли иглами кору

Царапала, звала сестру.

Но было поздно, я упала.

А человек, который зол,

Точил топор, рубил мой ствол,

И я стонала.

 

Вядучы 2. Адметным і таленавітым маладым драматургам з’яўляецца сёння Ігар Сідарук. Нарадзіўся ён ў 1964 г. у Кобрыне. Тут закончыў школу, пазней – філалагічны факультэт Беларускага Дзяржаўнага універсітэта. Цяпер – загадчык літаратурнай часткі Брэсткага лялечнага тэатра. У літаратуры І.Сідарук вядомы і як паэт - аўтар зборнікаў “Чарнобел”, “Саната Арганата”, “Моўкнасць”. Яго пяру належаць п’есы “Галава”, “Прыгоды Люстрынкі ці Несусветнае зладзейства”. У тэатрах лялек Беларусі пастаўлены яго “Меч Анёла”, “Янка – зух і нячысты дух”, “Звадныя парасяткі”, “Збавіцель”, “Штукатуры”.

 

Вядучы 1. Паважаныя сябры! На жаль, немагчыма ў рамках адной вечарыны расказаць аб усіх паэтах Кобрыншчыны. Але мне хацелася б назваць яшчэ такія імёны: Ніна Дрык – паэтка з в.Балоты, паэт і пісьменнік з вёскі Павіццё Уладзімір Дзехцярук (жыве ў Эстоніі), Лявон Валасюк з в.Песцянькі, Васіль Барысюк з в. Малыя Корчыцы, Любоў Шчаслівая з в. Корчыцы, Лідзія Жук (нам.дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ПТВ-153 тэкстыльшчыкаў), Зінаіда Навасад, Васіль Лазарчук з в.Буховічі, Іван Чарота. Гэты пералік можна працягваць, бо з’яўляецца многа новых аўтараў, якія толькі спрабуюць свае сілы ў паэзіі.

Усе вы ведаеце, што пры раённай газеце “Кобрынскі веснік” існуе літаратурнае аб’яднанне “Узлёт”, якое адкрывае шмат новых імён, дае жыццё новым вершам, байкам, апавяданням. Літаратурная старонка прапануе чарговыя падборкі твораў нашых кобрынскіх аўтараў, не толькі ўжо вядомых, але і тых, хто друкуецца ў першыню. Яна дае магчымасць рэгулярна знаёміць чытачоў з новымі літаратурнымі здабыткамі Кобрыншчыны. Звяртайцеся да гэтай старонкі і несумненна, у вас застануцца светлыя ўражанні ад сустрэч з усхваляваным словам многіх аўтараў.

 

Вядучы 2 Напісанае – застаецца... Застаецца для будучых пакаленняў, для гісторыі літаратуры Кобрыншчыны.

Мы ведаем, што сярод вас, дарагія сябры, таксама ёсць аматары пяра. З задавальненнем паслухаем вас. Калі ласка.

 

 

Віктарына “Літаратурная Кобрыншчына”

 

1. Назавіце прозвішчы вядомых вам літаратараў Кобрыншчыны.

 

2. Якія пісьменнікі-ураджанцы Кобрыншчыны пісалі на украінскай і польскай мовах?

(з. Фалькоўскі, М.Радзевіч)

3. Назавіце прозвішчы знакамітых рускіх пісьменнікаў, якія наведалі г.Кобрын у розныя гады?

(Грыбаедаў 1813г., Паустоўскі 1905, Гарбатаў, Твардоўскі 1939)

4. Хто з пісьменнікаў Кобрыншчыны піша драматычныя творы?

Ігар Сідарук (адказ п’ес аўтара“Галава” ідзе на сцэне Мінскага тэатра “Хрыстафор”)

5. Якія з сучасных Кобрынскіх паэтаў маюць выданныя кнігі?

(І.Сідарук, Л.Глушко, М.Чайнікаў, Л.Валасюк, Л.Жук, Л.Шчаслівая)

6. Якія вуліцы ў Кобрыне носяць назвы літаратараў?

(вул. Пушкіна, Маякоўскага, Астроўскага,Я.Коласа, І.Мележа і інш.)

 

Яндекс.Метрика