Сустрэча-злёт з паэтамі Кобрыншчыны - "Бачыць свет па-свойму"
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

PDF Печать E-mail

Бачыць свет па-свойму

 

Сустрэча - злёт з паэтамі Кобрыншчыны

 

 

Вядучы 1. Паэзія, напэўна, як ніякая іншая, творчая ніва, прыцягвае да сябе людзей. Амаль кожны чалавек хоць адзін раз у жыцці адчувае ў душы нейкае патаемнае, раней незнаёмае пачуццё, якое прымушае ўзяцца за пяро і пісаць у рыфму. І гэта, думаецца, нармальная з’ява. І нятрэба баяцца сваіх пачуццяў. Праз паэзію чалавек пазнае сябе. Яго духоўны свет становіцца багацейшым.

Вядучы 2. Паэзія – гэта не толькі ўменне скласці строфы ды падабраць удалую рыфму. Акрамя рыфмы, рытма, у ёй абавязкова павінна быць думка, уласны погляд на свет, не пазычаны паэтычны почырк. Гэта галоўнае ў паэзіі, без гэтага паэзіі не бывае...

Вядучы 1. Сёння ў нашай зале сабраліся людзі, якія валодаюць творчай іскрынкай, неабыякавыя да лёсу нашай культурнай спадчыны. Розныя людзі, розны ўзрост, розныя думкі... У многіх ёсць цікавыя знаходкі, свежыя вобразы, свой стыль. Мы запрасілі да нас і сталых аўтараў, і тых, хто толькі спрабуе свае сілы ў паэзіі і выкананні пісаць. Творы іх розныя па ступені дасканаласці, не падобныя адзін на адзін. Аднак яны ёсць і гэта радуе. Значыць не толькі хлеб надзённы хвалюе людзей, хочацца ім і нечага большага – духоўна напоўненага жыцця, цёплай, шчы-рай размовы паэтычным радком.

Вядучы 2. Ведаеце, наогул гэта дзіўна, што ў наш нялёгкі час знаходзяцца людзі, якія яшчэ пішуць вершы. А калі пішуць, то, вядома, хочуць, каб іх нехта чытаў або слухаў... Аб тым, што хвалюе нашых аўтараў, натхняе іх да творчасці, дае магчымасць знаходзіць цудоўныя тайнічкі паэзіі, мы сёння запросім расказаць нашых паважаных гасцей.

Вядучы 1. З вялікім задавальненнм перадаем слова добрым сябрам нашай біблі-ятэкі, тым, хто не раз прымаў удзел у шэрагу нашых мерапрыемстваў. Іх імёны знаёмы многім па апублікаваным на старонках газет, часопісаў вершам, выдадзеным кнігам. Калі ласка, Леанід Глушко, Ніна Дрык, Ігар Сідарук. Гэтыя людзі заўсёды з энтузіязмам адгукаюцца на нашы просьбы, і сёння мы рады бачыць іх зноў. Вам слова...

Вядучы 2. Выдалі свае першыя кнігі Міхаіл Чайнікаў і Лідзія Жук – настаўнікі Кобрынскага вучылішча тэкстыльшчыкаў №153. Знаёмства з іх творчасцю стала для нас сапраўдным адкрыццём. Калі ласка, знаёмцеся, Лідзія Мікалаеўна Жук, Міхаіл Юр’евіч Чайнікаў.

Вядучы 1. Літаратура, паэзія – не менш адказная справа, чым усе іншыя. Патрабавальнасць да сябе і да слова – вось што перш за ўсё павінен узяць на ўзбраенне пачынаючы паэт. Нашы маладыя паэты пішуць па-рознаму, але ў іх вершах ёсць галоўнае – вера, нягледзячы ні на што, у лепшае. І няхай гэта не шадэўры сусветныя – шчыры радок таксама мае права на жыццё. Запрашаем да размовы нашых гасцей. Калі ласка Вікторыя Лукашук, Зінаіда Навасад, Сяргей Страчук, Леанід Валасюк, Ганна Міхалюк.

Вядучы 2. Калі мы рыхтаваліся да нашай сустрэчы, праглядзелі падшыўкі “Кобрынскага весніка”, у т.л. літаратурную старонку за многія гады. Усе вы ведаеце, што пры раённай газеце існавала літаратурнае аб’яднанне “Узлёт”, якое адкрыла шмат новых імён, дало жыццё новым вершам, байкам, апавяданням. Літаратурная старонка прапанавала чарговыя падборкі твораў нашых кобрынскіх аўтараў, не толькі ўжо вядомых, але і тых, хто друкаваўся ўпершыню.

І вельмі прыемна, што пасля перапынку ў рубрыцы “Натхненне” нашай газеты зноў пачала існаваць гэта старонка. Стварылася магчымасць рэгулярна знаёміць нашых чытачоў з новымі літаратурнымі здабыткамі Кобрыншчыны. У нас ёсць такое пажаданне-прапанова: каб гэта старонка змяшчала не толькі творы, але і кароткія звесткі аб іх аўтарах. Ад гэтага, думаем, літаратурная старонка толькі б выіграла. Перадаем слова рэдактару газеты “Кобрынскі веснік” Алене Мікалаеўне Жук, карэспандэнту Марыі Пятроўне Хільчук.

Вядучы 1. Паважаныя сябры!

Хочацца звярнуць вашу ўвагу на кніжную выставу “З літаратурнай крыніцы Кобрыншчыны”, на якой прадстаўлены і кнігі, і артыкулы з газет, часопісаў, і папкі-дас’е нашых кобрынскіх аўтараў. Ведаеце, да гэтых матэрыялаў вельмі часта звяртаюцца нашы чытачы. А вучні школ, наогул, вывучаюць па беларускай літаратуры творчасць аднаго з сучасных мясцовых паэтаў. І матэрыялы з папкідас’е на Л.Глушко, Н.Дрык, І. Сідарука карыстаюцца вялікім попытам.

Вядучы 2. Нам застаецца падзякаваць вас, паважаныя сябры, за атрыманае задавальненне. Хочацца спадзявацца, што паэтычны голас Кобрыншчыны будзе мацнець; што творчая муза не пакіне вас, і мы яшчэ не раз сустрэнемся з вашымі творамі. Новых сіл Вам у паэтычных пошуках, далейшых творчых поспехаў.

Дзякуй за ўвагу!

Тыраж 10 экз.

225306 г. Кобрын

вул. Жукова, 12

Цэнтральная раённая бібліятэка

Аддзел бібліятэчнага маркетынга

8 (01642) 2-36-81

Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript

 

 

Яндекс.Метрика