Сцэнарый свята-прэзентацыі першых кніг мясцовых паэтаў - "І вершам гаварыць хачу я"
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Сцэнарый свята-прэзентацыі першых кніг мясцовых паэтаў - "І вершам гаварыць хачу я"

PDF Печать E-mail

І вершам гаварыць хачу я : сцэнарый свята-прэзентацыі першых кніг мясцовых паэтаў Л. Глушко, М. Чайнікава з цыклу “Пагаворым аб новай кнізе” / Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ;  склад. галоўны бібліёграф Святлана Курачук. – Кобрын, 2000. – 9 с.

 

І вершам гаварыць хачу я

 

 

 

Сцэнарый

свята-прэзентацыі першых кніг мясцовых паэтаў

 

 

2000 год стаў знакамітым у жыцці двух кобрынскіх паэтаў - Леаніда Фёдаравіча Глушко і Міхаіла Юр'евіча Чайнікава - выйшлі ў свет іх першыя кнігі.

Аформлена кніжная выстава «Роднай зямлі галасы».

Складзена літаратурнае дасье «Леанід Глушко».

Падрыхтавана віктарына «Літаратурная Кобрыншчына».

Для вядзення вечара - два вядучых і некалькі чытальнікаў.

На сцэне: 2 журнальных століка, за адным - 2 вядучых, за другім - паэты Л.Глушко і М.Чайнікаў.

Вядучы 1. 3 чаго нараджаецца любоў чытача да пісьменніка, паэта?

Перш за ўсё - з ведання яго творчасці. Няма гэтага ведання, няма і любові. Мена-віта з гэтай нагоды мы сёння сабраліся ў нашай бібліятэцы. Сабраліся, каб бліжэй пазнаёміцца з творчасцю нашых мясцовых паэтау: Леаніда Фёдаравіча Глушко і Міхаіла Юр'евіча Чайнікава. Мінулы, 2000 год стаў па сапраўднаму знакамітым у жыцці гэтых двух людзей, збылася запаветная мара любога аўтара: выйшлі ў свет іх першыя кнігі: «А я веру» Л.Глушко, «Стихи разных лет» М.Чайнікава.

 

Вядучы 2. У першых і, спадзяемся не апошніх, зборніках нашых землякоў
змешчаны вершы, напісаныя ў розныя гады, на розныя тэмы, для чытачоў
розных узростаў. Але ва ўсіх іх ёсць агульнае. Гэта - любоў да роднага краю,
людзей, што насяляюць яго, трывога за іх лёс і вера, што ён будзе шчаслівы.

 

Вядуч ы 1. Паэзія - заўсёды свята. Іншай яна і быць не можа па сваёй сутнасці. А самая важная якасць паэта - шчырасць, без яе няма паэзіі.

«Вершы лічу сваім другім жыццём. Паэзіі святло мне запаўняе сэрца, душу... Пішацца верш, і ў сэрца ўсяляецца светлая надзея на будучае. А з надзеяй і цяж-касці не заўважаюцца. Чароўнае святло паэзіі дапамагае ў гэтым» - так сказаў Леанід Глушко. Відаць, трэба было пражыць на гэтай зямлі 60 гадоў менавіта паэтам, каб напісаць такія радкі:

3 Надзеяй лёгка па жыцці ісці,

З верным сябрам, гэта разумею.

Таму ніколі, ні за што ў жыцці

Я не пакіну светлую Надзею.

 

Вядучы 2. Паэзіі Леаніда Фёдаравіча наогул уласціва радаснае успрыманне жыцця. Ён закаханы ў сваё Палессе. 3 замілаваннем гаворыць пра людзей-пра-цаўнікоў. Нездарма і ў загаловак кнігі вынесены словы веры, як прызнанне ў ня-лёгкі сённяшні час, - «А я веру...» Ключом да ідэйнай сутнасці кнігі з'яўляецца верш «Радзіма».

Чытальнік (1) - верш «Радзіма».

Няма радзімы без сяброў,

Без светлага кахання,

Як немаўлятаў - без буслоў,

Як сонца - без світання.

Няма радзімы без вясны,

Як без пасаджанай рабінкі.

Мая любоў - мой край лясны! -

Як гэта неба без хмурынкі.

I твой блакіт, валошкі сінь,

Бы вочы матчыны струменяць!..

Радзіма, я твой крэўны сын,

Цябе замежжы не заменяць.

 

Вядучы 2. Не сказаць, што Леанід Фёдаравіч прайшоў лёгкае жыццё. Памяць яго захавала жахлівыя ўражанні вайны. Ды і працоўнае жыццё не было ўсыпана ружамі: працаваў калгасным паштальёнам, мастаком-афарміцелям, спрабаваў ся-бе ў журналістыцы, выкладаў урокі чарчэння і малявання. I ўсё ж, амаль у кож-ным яго вершы - бязмежная любоў да людзей. Асабліва тых, хто шчырай працай здабывае хлеб.

Чытальнік (2) - «Зямля на далонях, бы хлеб»

Зямля на далонях, бы хлеб,

Грэе дзядулевы рукі. -

- Паспела зямелька! - дзед

Кажа з усмешкай унуку. -

Дыхае, бачыш, яна.

I ажывае вясною.

Зямля ў нас, хлопчык, адна -

Як сонейка над галавою.

Вазьмі ты яе, патрымай,

Адчуй цеплыню сваім сэрцам

Трымае ўнук каравай,

Бы сонца.

I сам - быццам сонца.

 

Вядучы 2. Леанід Глушко - паэт шырокага жанрава-тэматычнага дыяпазону. 3 сыновым болем ён гаворыць пра мінулую вайну і яе незлічоныя ахвяры; пра журботных асірацелых маці, дзеці якіх загінулі. Праз прызму свайго ўспрымання і сёняшніх пазіцый, піша пра трагедыю Чарнобыля. Як вядома, сімвал Беларусі -бусел. Для вершаў Леаніда Фёдаравіча бліжэй паняцце «чарнобыльскі бусел». З'яўленне птахі у радыяцыйных мясцінах, дзе нават людзям небяспечна жыць, выклікае невясёлыя думкі.

Чытальнік (1) - вершы: «Кружыць бусел, родны бусел», «Звіняць Чарнобыля званы»

Кружыць бусел, родны бусел

Не знаходзіць хаты той,

Дзе пад небам Беларусі

Збудаваў гняздо вясной.

Дзе пражыў нямала летаў,

Птушанят-дзяцей расціў.

Скуль не раз у вырай злётаў,

А застаўся, вось, адзін.

Павалілася хаціна,

Зруйнаваны сад датла...

Кружыць бусел-сіраціна

Над абломкамі жытла.

 


Магілу знойдзе...

 

I не адно яшчэ дзіця

Хто сёння пойдзе ад жыцця,

Хто заўтра пойдзе.

Пакуль яшчэ жывыя мы,

Але - чакаюць

Нас адпяваюць.

Звіняць Чарнобыля званы,

 

 

Вядучы 1. Побач з успамінамі дзяцінства (а такіх вершаў у зборніку нямала) абавязкова прысутнічае маці. Яна павучае, ставіць дзяцей на ногі. Апяваючы «малую радзіму», паэт вяртаецца ў свет матчыных песен. Гэта вершы «На руках матулі», «Каласы», «Мова матулі», «Унуку».

Радасць на сэрцы заўсёды бывае.

Калі ў цябе, хлопча, матуля жывая,

Калі яе рукі цябе абдымаюць,

Калі яе вочы цябе сустракаюць.

 

Вядучы 2. Чалавек з вострым зрокам, Леанід Фёдаравіч не праходзіць міма заган чалавечага жыцця. Трывогай душы прасякнуты яго сатырычныя і жартоў-ныя вершы, байкі. Чытальнік (2) - «Баба Соня і секс».

Наваднілі сексам фільмы,

Тэлеперадачы.

Паспяшае баба Фіма

Да экрана з дачы.

- Прыязджай на тэлік, Соня, -

Братаўку гукае. -

Модны секс пакажуць сёння,

развядзеш рукамі.

... 3 пацалункаў фільм пачаўся.

Дзея ля Берліна.

Лоўка гіцаль агаляўся,

Распранаў дзяўчыну.

Разгарачаны мужчына

Круціць голым задам.

А пад ім ляжыць дзяўчына

Цела ўецца гадам.

Баба Соня:

- Як сабакі,

Глянь ты, прынародна

Паказалі ўсім нам с..., -

Бо цяпер так модна!

«Хаўтуры па слану»

(амаль байка)

 

Лес абляцела навіна:

Забіў Камар Слана

Такі маленечкі Камар,

А бач, які ў яго

Удар!

Улесегора.

Вянкоў і кветак мора.

Сланіха вочы выцірае,

Мядзведзь журботна галавой хітае,

Ліса зашылася ціхутка ў кут...

Камар!

Ды тут

Прачнуўся Слон і пазяхнуў,

Вянок жалобны адпіхнуў.

Камар дык першы разгубіўся,

Як ліст асенні, задрыжаў

і хуценька перахрысціўся...

А Слон пасля да ўпаду рагатаў:

- Выходзіць, мерцвяком я сонны стаў?

Ну і хвалько ты ў нас, Камар!

Ну і званар!

 

 

Вядучы 1. Любімая тэма Л.Глушко - вершы для дзяцей. Як для дарослых, так і для маленькіх, ён піша аднолькава цікава, з хітрынкай. Вершы вабяць сваёй красамоўнасцю, мноствам цікавых назіранняў. Нездарма некаторыя з твораў яго дзіцячай падборкі ўключаны ў кнігу для пазакласнага чытання, выдадзеную «На-роднай асветай».

Чытальнік (1) - «Вожык - ягаднік»

Па сцяжынцы тупаў вожык,

Нёс сунічак поўны кошык.

Замарыўся, успацеў,

Адпачыць на пень прысеў.

Зайчанятак не пужае,

А ласкава запрашае:

- Вы частуйцеся, сябры,

Шмат сунічак у бары!..

Паглядзеў на кошык вожык,

Бачыць: апусцеў ён, кошык.

На палянку да крынічкі,

Зноў пайшоў збіраць сунічкі.

 

Вядучы 2. У мінулым годзе Леанід Фёдаравіч адзначыў сваё 60-годзе. 3 вяршы-ны пражытага хочацца ўжо не толькі пераказаць яркія ўражанні жыцця, але і асэн-
саваць свае назіранні, выявіць момант ісціны. У гэтым плане характэрны верш
«Маё жыццё, бы ліст».
Чытальнік (1) - «Маё жыццё, бы ліст...»

Маё жыццё, бы ліст, трымціць.

Мне б шчэ пажыць, прашу я ў

Што заўтра будзе? 3 цемры ці

Нас вывядзе дарога?

Не бачна спераду святла.

Адны трывогі ў нашых душах,

I аніякага цяпла

I аніякага цяпла.

Бога. I скрушна...

Дайшоў наш бедны люд

Да неймавернага адчаю.

А я ўсё ж веру, прыкмячаю,

Што прыйдзе Бог, што знікне бруд.

 

Вядучы 1 .

Паэт пачынаецца са Здзіўлення
П
аэт пачынаецца з Дабрыні,

3 Любові, з Трывог, з Абнаўлення

У Праўдзе - яго карані.

Калі ласка, знаёмцеся - Леанід Фёдаравіч Глушко. Слова прадстаўляецца Л.Ф.Глушко.

 

Вядучы 2. На прэзентацыю кнігі Л.Глушко прыйшла паэтка Ніна Дрык, якая з радасцю сустрэла вестку аб выхадзе першай кнігі свайго сябра, саратніка па пяру.
(Крытычны аналіз вершаў з кнігі «А я веру»)

 

Вядучы 1. Калі прозвішча Леаніда Глушко знаёма многім па апублікаваных на старонках газет вершах, яго ўдзелу ў шэрагу мерапрыемстваў нашай бібліятэкі, то знаёмства з Міхаілам Юр'евічам Чайнікавым, яго творчасцю, думаю, стане сапраўдным адкрыццём для ўсіх нас.

 

Вядучы 2. Міхаіл Чайнікаў - вельмі цікавы неардынарны чалавек, чалавек творчага пошуку. Ён - наш зямляк. Нарадзіўся ў 1954 годзе ў г.Кобрыне. Тут за-кончыў сярэднюю школу №5. Паступіў ў Ленінградскі педыятрычны інстытут, але пасля заканчэння 4-х курсаў расчараваўся ў прафесіі медыка. Быў прызваны ў ар-мію, потым працаваў слесарам, фельдчарам, грузчыкам. Міхаіл - выпускнік філа-лагічнага факультэта Брэсцкага педагагічнага інстытута. Перыядычна выкладаў рускі язык і літаратуру ў школах нашага горада, працаваў настаўнікам і інструк-тарам фізкультуры на базе адпачынку «Лясная казка», дзе аздараўляюцца дзеці з чарнобыльскай зоны. Зараз працуе настаўнікам фізкультуры ў Кобрынскім вучы-лішчы №153. Падарожнічаў па гістарычных мясцінах Расіі, Літвы, Польшчы, быў ва Францыі. Захапляецца рускай і зарубежнай літаратурай, добра ў ёй разбіраецца.

 

 

Вядучы 1. Міхаіл пачаў пісаць вершы ў час воінскай службы. Друкаваўся ў раённых і шматтыражных газетах Брэсцкай вобласці. На некалькі яго вершаў напісана музыка. «Вершы розных гадоў» - так называецца зборнік, першая кніга Міхаіла Чайнікава. Яго паэзія - паэзія думкі. Яна абуджае пачуцці, перажыванні, выклікае на роздум.

Чытальнік (2) - «Видно, есть где-то ангел-хранитель»

Видно, есть где-то ангел-хранитель,

Бережёт от невольных грехов.

Мой двойник, мой доверчивый зритель,
Моё «я» неразгаданных снов.

Незнакомец до боли знакомый

Каждый день он, незримый, со мной.

В миг последний прощальной истомы
Он поддержит могучей рукой,

Проведёт и покажет дорогу

К чистым душам и светлым садам

И в слияньи познаю я Бога,

Ведь душою я часть его сам.

Что же дальше? Откроются двери?

Это знать мне пока не дано.

Ощущаю незримо и верю

Во Вселенное волшебство.

 

Вядучы 2. Адметныя рысы вершаў Чайнікава - іх задушэўнасць, даверлівасць. Паэт задумваецца над справаздачнымі катэгорыямі дабра і вернасці, сяброўства і кахання, спыняецца перад самым вартасным і прыгожым.

Чытальнік (1) - «Во дворе шумели пацаны...»

Во дворе шумели пацаны,

Юность по Суворовской катилась.
Пыль гребли клешёные штаны,

Юность.. .неужели мне приснилась?
Мне приснились танцы в РДКа,

Первый поцелуй у старых пушек.
И кружились в парке до утра

Мы, а вместе с нами наши души.
Обгоняя утренние сны,

Мы бежали, пел знакомый кто-то.

Пыль гребли клешёные штаны,

Что ж была тогда такая мода.

Я иду по улице своей.

Здравствуй, мы учились вместе в школе,

Там ещё растёт у входа ель?

Может, на второй этаж заглянем,что ли?

Во дворе шумели пацаны,

Юность по Суворовской катилась.

Эти пацаны уже не мы.

Неужели юность мне приснилась?

 

Вядучы 1. Інтымнае пачуццё найлепш характарызуе чалавека, глыбіню яго душы. Шчаслівае пачуццё закаханасці ўласціва чалавеку не толькі ў гады юнацтва, але і ў сталым узросце. Вершы Міхаіла Чайнікава пра каханне - гэта споведзь мастака жанчыне. У іх адчуваецца глыбіня лірызму, якая ідзе з сэрца паэта, пяшчота, што жыве ў ім. Каханне героя - зямное і ўзвышаннае, пазбаўленнае знешняга лоску і бляску. Давайце паслухаем некалькі вершаў, у якіх паэт шчыра давярае самае патаемнае, што так хвалюе нас ўсіх.

 

Чытальнік (2) - «Мадам, стихи мои перечитайте...»

Мадам, стихи мои перечитайте,

Судьба моя пусть не тревожит Вас.

С печалью говорю я Вам: прощайте,

С надеждой, что увижу ещё раз.

Я знаю, Вы меня не любите, любви.

Но это я осенним тихим днём

Принёс цветы, и для меня вы будете

Всегда мечтой, наградой, в небе журавлём.
Мадам, ст
ихи мои перечитайте, прощайте...

Я не могу их никому дарить,

Поймите грустного поэта, знайте,

Что с Вами я такой, каким хотел бы быть.

Дай Бог, и скоро Вы меня забудете,

Я не приду к Вам в розовые сны.

Горячим сердцем снова Вы полюбите

Чтоб говорить и слышать все слова

Мадам, стихи мои перечитайте,

Когда Вам не захочется любить,

Вы лишь тогда мне скажете:

И лишь тогда захочется мне жить...

 

Вядучы 2. У зборніку ёсць вершы аб прыродзе, прыгажосць і таямніцы якой аўтар бачыць па-свойму, заўважае тое, што незаўсёды бачаць і заўважаюць ін-шыя.

Чытальнік (1) - «Сосна».

 

Я задрожала...

В лес вошёл

Тот человек, который зол.

Блестели зубьев жала

Его бензиновой пилы.

С ветвей моих сорвались сны.

Я угадала...

Он пршпёл

Тот человек, который зол.

И улыбнулся, я пропала.

Забилось сердце у пилы,

И дым достигнул высоты,

Я им дышала.

Он ласково погладил ствол,

Тот человек, который зол,

Потом вогнал все жала.

Я долго крикнуть не могла,

На землю капала смола.

Вдруг закричала...

От боли иглами кору

Царапала, звала сестру.

Но было поздно, я упала.

А человек, который зол.

Точил топор, рубил мой ствол,

И я стонала.

 

 

 

«Солнце разорвало»

Солнце разорвало

Лиловый туман.

Утро засияло,

Улыбаясь нам.

В тонкой паугане

Капельки росы -

Дивней нет картины

Утренней красы.

Солнце выше, выше

К лёгким облакам,

Зацепило крыши,

Бросило к цветам.

Нежным изумрудом

Вспыхнула трава.

Это просто чудо -

Час рожденья дня!

 

Вядучы 1. Сёння цяжкі час для грамадства, а для паэзіі - асабліва, таму ў ёй зас-таюцца тыя, хто не можа жыць без напісання вершаў, у каго асабліва баліць душа, каму ёсць, што паведаць.

Ды ўсё, што бачу, ўсё, што чую

Бяру з сабою, берагу.

I вершам гаварыць хачу я

I ўжо іначай не магу.

Думаю, гэтыя словы можна аднесці і да героя нашага вечара. Знаёмцеся, Міхаіл Юр'евіч Чайнікаў. Слова прадстаўляецца М.Ю.Чайнікаву.

 

Вядучы 2. Паважаныя сябры! Вы мелі магчымасць упэўніцца, што зборнікі нашых паэтаў дастойны ўвагі чытача і яны служаць падцвярджэннем таго, што ёсць на Кобрыншчыне паэты.

А зараз мы хацелі б, каб

Агляд каля выставы

Вы звярнулі ўвагу на нашу выставу.

«Роднай зямлі галасы».

 

Вядучы 1. Сярод выдатных набыткаў розуму і душы, якія створаны чалавец-твам, самым загадкавым, незвычайным было і застаецца паэтычнае слова. Кожнае пакаленне, якое прыходзіць у свет, па-свойму разгадвае таямніцы сапраўднай паэзіі.

Але заўсёды ў сэрцы чытача застаецца адчуванне недасягальнасці. «Паэзія -самы няўлоўны сакрэт, які не будзе нікім рассакрэчаны», - сцвярджае паэт Беларусі Пімен Панчанка.

 

Вядучы 2. У сённяшнім Кобрыне нямала знатакоў і аматараў паэзіі, многія з іх спрабуюць акунуцца ў творчы, захапляючы і чаруючы свет паэзіі. Вельмі добрыя прыкметы паэзіі - сведчанне аб яе пераемнасці. Зараз вашай увазе прадстаўляем маладую цікавую жанчыну, якая таксама піша вершы. Гэта Цярэнцьева Наталля Ігараўна. Пакуль, што не было яе публікацыі ў прэсе. Але спадзяемся, што пасля сённяшняй сустрэчы яны з'явяцца. Наталля наогул таленавіты чалавек. Добра малюе пушча песні на свае вершы, сама іх выконвае. Яе прызванне - лірыка.

Слова Цярэнцьевай Н.І.

 

Віктарына «Літаратурная Кобрыншчына»

Вядучы 2 . Назавіце прозвішчы вядомых вам літаратараў Кобрыншчыны.

(многа прозвішч)

Вядучы 1 . Хто з пісьменнікаў Кобрыншчыны піша драматычныя творы?

(Адна з п'ес аўтара - «Галава» ідзе на сцэне Мінскага тэатра «Хрыстафор»). (І.Сідарук)

3. Прафесіі М.Ю.Чайнікава, Л.Ф.Глушко.

(педагог мастак)

4. Дзе нарадзіўся Л.Ф.Глушко?

(в.Курыцічы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.)

5. Якія пісьменнікі-ураджэнцы Кобрыншчыны пісалі на украінскай і польскай
мовах? (Дз.Фалькоўскі, М.Радзевіч).

6. Назавіце аўтара кнігі «Квадратная варона» (Сідарук)

7. Назавіце аўтара гэтых радкоў:
«У мяне, як у сятрычкі,

3 цёплай воўны рукавічкі.

Возьмем мы свае лапаты.

Снег расчысцім каля хаты.

Злепім белага мядзведзя,

Хай любуюцца суседзі!

Верш «Хай любуюцца суседзі» (Л.Глушко)

8. Хто з самадзейных кампазітараў-землякоў напісаў песні на вершы паэтаў
Кобрыншчыны ?

(Е.Арасланаў, А.Кірыеўскі, А.Шыбут)

9. Назавіце прозвішчы знакамітых рускіх піеьменнікаў, якія наведалі г.Кобрын
у розныя гады.

(А.Грыбаедаў 1813г.; К.Паустоўскі 1905г.; Б.Гарбатаў, А.Твардоўскі 1939г.)

10. Назавіце прозвішча паэткі, аўтара гэтых радкоў.
(Верш уключаны ў кнігу «Кобрын» да 710-годдзя горада)
Ля ціхай плыні Мухаўца, Драўляны замак збудаваў,
Сярод лугоў імшыстых, Мой светлы горад заснаваны.

Дзе князь-валынскі ўладар - («Роднаму гораду» Н.Дрык)

 

Вядучы 1. Спадзяемся, што сярод вас, дарагія госці, таксама ёсць аматары пя-ра. 3 задавальненнем паслухаем, калі ласка.

Слова госцю.

Вядучы 2. Паважаныя сябры! Вось і закончылася наша вечарына. Дзякуй вам за увагу і зацікаўленасць. Маем надзею, што размова аб лёсе і творах мясцовых паэтаў падоўжыцца ля кніжных паліц у сценах бібліятэкі.

Да хуткай сустрэчы!

 

Яндекс.Метрика