Гартаючы кнігу “Памяць” - Сцэнарый прэзентацыі гісторыка-дакументальнай хронікі “Памяць. Кобрынск
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

PDF Печать E-mail

Гартаючы кнігу “Памяць”:

 

Сцэнарый прэзентацыі гісторыка-дакументальнай хронікі

“Памяць. Кобрынскі раён”

(для моладзі горада)

 

 

 

Вядучы

Добры дзень! Сёння у нас сустрэча з цудоўнай кнігай – “Памяць. Кобрынскі ра-ён”. Гэта чарговая кніга з вялікай серыі гісторыка-дакументальных хронік гарадоў і раёнаў нашай Беларусі. Ужо многія гарады, раёны рэспублікі, у тым ліку Брэсц-кай вобласці маюць такія хронікі жыцця. І вось у канцы 2002 года выйшла ў свет наша кніга. У той жа час адбылася прэзентацыя яе на ўзроўні нашага горада, раё-на, дзе прысутнічалі мясцовыя ўлады, стваральнікі кнігі, героі нарысаў, наогул грамадскасць.

Але нам вельмі хацелася, каб пра кнігу “Памяць. Кобрынскі раён” даведаліся вы, маладое пакаленне. З гэтай нагоды мы сёння сабраліся ў нашай зале.

Гучыць мелодыя, на фоне якой гаворыцца тэкст

Але нам вельмі хацелася, каб пра кнігу “Памяць. Кобрынскі раён” даведаліся вы, маладое пакаленне. З гэтай нагоды мы сёння сабраліся ў нашай зале.

Гучыць мелодыя, на фоне якой гаворыцца тэкст

Вядучы

Родны кут. Зямля бацькоў, зямля, дзе чалавек рабіў першыя крокі. Яна заўсёды мае асаблівую прывабнасць, чароўную сілу. Усё на гэтай зямлі – самае дарагое, самае блізкае. І куды б цябе не закінуў лёс, ніколі не парвецца з ёю душэўная сувязь.

Ёсць зямля на зямлі,

Ёсць на свеце зямля,

Куды ўсе караблі

Зблізку йдуць iздаля.

Мы радзіліся тут,

Мы хрысціліся тут,

Тут бацькоўскі наш кут.

Тут царуе наш люд.

Дзе б не быў твой спачын,

Даль праз далі відна,

Дом ва ўсіх нас адзін,

І Радзіма адна.

Вядучы

Паважаныя сябры, зямлякі! Усіх нас яднае любоў да нашай роднай зямлі, да нашай Кобрыншчыны. А яшчэ ўсіх нас яднае Памяць. Памяць аб пражытых гадах, аб сваіх продках, аб мілых сэрцу краявідах, аб пражытым і перажытым, бо без памяці чалавек губляе кроўную роднасць са сваім народам, сваёй зямлёй.

Гісторыка-дакументальная хроніка “Памяць. Кобрынскі раён” – гэта кніга пра кожнага з нас. І не толькі пра жывых, але ў першую чаргу пра тых, каго даўно няма з намі, хто дзеля росквіту нашай Кобрыншчыны не шкадаваў ні сіл, ні здароўя, ні самаго жыцця.

Да дня выхаду гэтай кнігі мы ішлі не адзін год. Па крупіцам, па лісточку, па ра-дочку збіраліся матэрыялы, запісваліся ўспаміны, удакладняліся даты – і вось мы

трымаем ў руках, можна сказаць, галоўную кнігу нашага горада і раёна, якая, безумоўна, узрушвае самыя лепшыя пачуцці да роднага краю, да яго людзей.

Гучыць песня пра Кобрын

Вядучы

Пакуль гучыць песня пра Кобрын, калі ласка, пазнаёмцеся з кнігай “Памяць”: патрымайце яе ў руках, пагартайце яе старонкі.

Чытальнікі перадаюць прысутнічым кнігі-хронікі.

Вядучы

Гаворачы пра кнігу, нельга не назваць тых, хто над ёй працаваў. На першых старонках кнігі значацца прозвішчы членаў рэдакцыйнай калегіі – хачу іх назваць (спіс).

Кніга “Памяць. Кобрынскі раён” стваралася на аснове розных крыніц. Тут даныя з архіваў і музеяў, з публікацый, асабістыя ўспаміны сведкаў і непасрэдных

удзельнікаў падзей, гістарычныя нарысы і разнастайныя артыкулы, напісаныя спецыяльна для гэтага выдання.

А з чаго ж пачыналася кніга і як ішла работа над ёй? Што значыць гэта кніга для вас? Гэтыя пытанні адрасую Барысюку Юрыю Антонавічу, галоўнаму спецыялісту аддзела культуры Кобрынскага райвыканкома. Менавіта ён прымаў удзел у чарнавой рабоце над кнігай, займаўся зборам і апрацоўкай матэрыялаў. Праз яго рукі, і напэўна, і душу прайшло шмат спісаў, здымкаў, дакументаў. Думаю, што сёння ў Юрыя Антонавіча ёсць што сказаць. Калі ласка.

Выступленне Барысюка Ю.А.

Вядучы

Шмат падзей, што адбыліся на нашай зямлі, адлюстраваны ў летапісе “Памяць”.

У кнігу ўвайшлі раздзелы, якія расказваюць аб падзеях з часоў першабытных да 1917 года; раздзел “На крутым павароце гісторыі” апавядае аб падзеях і фактах у перыяд з 1917 па 1941г.г.; адлюстроўваецца ў хроніцы час Вялікай Айчыннай вай-ны і пасляваенны мірны час.

Хачу звярнуць вашу ўвагу на выставу “Гартаючы кнігу “Памяць”, якая таксама адлюстроўвае раздзелы хронікі Кобрыншчыны.

1 чытальнік

Раздзел кнігі “Ад часоў першабытных да 1917 года”…

Паводле археалагічных звестак, у межах нашага раёна налічваецца больш за 20 населеных пунктаў, каля якіх размяшчаліся старажытныя стаянкі. Першыя людзі ў гэтых мясцінах з’явіліся прыкладна 14 тысячагоддзяў таму, у канцы старажыт-нага каменнага веку.

Гартаючы старонкі памяці, перанясемся ў старажытны Кобрын, які ў пачатку сваёй гісторыі знаходзіўся ў складзе Уладзіміра-Валынскага княства. Іпац’еўская летапіс упершыню ўпамінае аб Кобрыне ў канцы 13 стагоддзя.

Князі Кобрынскія, Бона Сфорца, Ганна Ягелонка, Канстанцыя Аўстрыйская… Гэтыя імёны для нас сёння гучаць як музыка, далёкая музыка стагоддзяў…

Шырокую вядомасць нашым мясцінам прынесла імя Суворава, які ў 1793 г. ат-рымаў маёнтак “Кобрынскі ключ” у якасці падарунка ад імператрыцы Кацярыны.

Многае звязвае Кобрын і раён з вядомым рускім палкаводцам. Аб гэтым - артыкул Ніны Пліско “Час Суворава”.

… Дымится даль дорог,

И выходит прямо к автостраде

Кобрин - белорусский городок.

И в тиши,

В тени зелёных веток,

Верный деревянный старожил

Без парадных арок и виньеток

Низкий домик, где Суворов жил.

Здесь он жил,

Взирая на дубравы,

На когда-то грозные поля.

И хранит частицу русской славы

Эта белорусская земля.

Чепуров А. «Одна земля»

Гэты раздзел таксама ўключае артыкулы, прысвечаныя таму часу, калі Кобрын-скі павет знаходзіўся ў складзе Расійскай імперыі. У 1795 годзе ён увайшоў у Сло-німскую губерню, у 1796г. – у Літоўскую, а ў верасні 1801г. Кобрынскі павет быў уключаны ў склад новаутворанай Гродзенскай губерні і ў выглядзе такой тэрыта-рыяльнай адзінкі праіснаваў да 1921 г.

У пачатку Х1Х стагоддзя Кобрын, размешчаны паблізу заходняй граніцы, у хуткім часе апынуўся у зоне ваеных дзеянняў. У ліпені 1812 г. адбыўся Кобрынскі бой, у ходзе якога авангард 3-ай рускай арміі генерала Тармасава разграміў чатырохтысячны атрад з корпуса французкага генерала Ж.Рэнье. Як сведка гэтай значнай падзеі – помнік перамогі 1812г. у нашым горадзе.

Паводле статыстычных даных на пачатак ХХ стагоддзя Кобрынскі павет у губерні займаў 1-е месца па колькасці сельскага насельніцтва і перадапошняе - па колькасці гарадскога. А паводле сведчання статыстычнага зборніка “Гарады Расіі ў 1904 г.” Кобрын з 44-ох гарадоў “беларускіх” губерняў, знаходзіўся на 25-ым месцы па колькасці будынкаў (916) і на 14-ым месцы – па колькасці мураваных дамоў. У горадзе былі 1 фабрыка і 18 заводаў, у Кобрынскім павеце – 2 фабрыкі і 519 заводаў. Кобрын меў 9 гасцініц і 2 заездныя дамы. Тут дзейнічалі 3 друкарні, мелася 5 страхавых агентаў, функцыянавалі 2 шпіталі, 3 мужчынскія і 3 жаночыя навучальныя ўстановы.

2 чытальнік:

Добра, што мы не забылі.

Добра, што мы збераглі

Даўнія-даўнія былі

Роднае нашай зямлі.

З’явы былых стагоддзяў,

Песні былых вякоў,

Гімны жывой прыродзе,

Даўнюю сувязь тых днёў.

І зноў гартаем старонкі хронікі… “На крутым павароце гісторыі” - так названы раздзел, прысвечаны Кобрыншчыне з 1917 па 1941 гады. Ён уключае часы грама-дзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі, перыяд знаходжання Кобрыншчыны ў складзе Польшчы (1921-1939г.г.). Менавіта ў гэтым раздзеле змешчаны спісы ўд-зельнікаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны; жыхароў Кобрын-скага раёна, узнагароджаных медалём “За ўдзел у абарончай вайне 1939г.” з фотаздымкамі многіх з іх.

Адным з найбольш вядомых эпізодаў барацьбы працоўных Заходняй Беларусі

за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне стала Навасёлкаўскае ўзброеннае выс-

тупленне сялян 1933 г. – аб гэтым артыкул настаўніка-краязнаўца з в.Навасёлкі Аляксандра Дронца. (Зачытваецца адзін эпізод з кнігі)

1 чытальнік

Раздзел “Ішла вайна народная…” Чытаем…

“… Суботнім вечарам 21 чэрвеня 1941г. амаль уся моладзь Кобрына была на танцавальным вечары. Сярод танцуючых з’явіліся незнаёмыя людзі, якія паводзілі сябе даволі бесцырымонна. Аднак больш за ўсё ў іх размовах трывожылі незразумелыя намёкі наконт заўтрашняга дня.

… з захаду, яшчэ схаванага ў цемры ночы, стаў нарастаць гул чужых матораў. У чатыры гадзіны раніцы 70 фашысцкіх бамбардзіроўшчыкаў сталі пікіраваць на аэ-радром. Сотні бомбаў пасыпаліся на ўзлётную паласу і навакольную мясцовасць. Сумненняў не было: гэта вайна.”

Самыя суровыя выпрабаванні горад і яго жыхары перанеслі ў гады ВАв 1941-1945г.г.

Хачу пазнаёміць вас з матэрыялам, узятым з Нацыянальнага архіва РБ, які яскрава сведчыць аб вялікіх стратах нашых землякоў у гады Вялікай Айчыннай. Зачытаць старонку 166:

Количество жителей до войны по г. Кобрину – 16 тыс. человек.

Количество жителей, уничтоженных гитлеровцами – 6900 человек.

Количество вывезенных на каторжные работы в Германию – 120 чел.

Количество погибших на фронтах Вов - 69 человек.

Количество погибших в партизанских отрядах – 23 чел.

Колькі год прайшло… і зараз

Успаміны сэрца паляць,

Сівізна ў валасах – не старасць,

Гэта памяць.

Здаецца, усё робіцца для таго, каб “ніхто не быў забыты” пры стварэнні летапісу Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945г.г. І значная большасць удзельнікаў яе, у першую чаргу загінуўшых, ужо вядома. Але пошукі працягваюцца, бо, сапраўды, у тым страшэнным выпрабаванні, што выпала на долю ўсяго народа, ніхто не павінен быць забытым. Таму падобныя спісы займаюць значную частку кнігі “Памяць” у раздзеле “Ішла вайна народная”. Дзякуючы намаганням грамадскасці горада і раёна ў кнізе прадстаўлены спісы воінаў-землякоў, партызан, падпольшчыкаў і звычайных жыхароў – ахвяр фашысцкага тэрору, імёны чырвонаармейцаў, што аддалі свае жыцці пры вызваленні Кобрыншчыны.

Як сыноўная памяць і глыбокая пашана да загінуўшых стаяць сёння ў горадзе і раёне помнікі ахвярам ВАв. Шматпакутная гісторыя нашай малой радзімы за кож-ным прозвішчам… Мы помнім тых, хто набліжаў светлы сённяшні дзень і завяш-чаем помніць аб гэтым нашым дзецям і ўнукам.

Ці змерыць хто ўсю глыбіню бяды,

Ці зведае хто страты нашай горыч?

Мы помнім іх, мы помнім праз гады

Салдат Айчыны – мужных, смелых, гордых…

2 чытальнік:

Прадстаўляем раздзел кнігі, які адлюстроўвае гісторыю Кобрыншчыны з 1945 –

да нашых дзён. Называецца ён “У мірнай працы”.

Гераічным пасляваенным пакаленнем былі пераадолены разбурэнні жудаснай вайны. У тыя першыя пасляваенныя гады ў памяці многіх яшчэ былі жывыя бед-ствы акупацыйнага часу, але адчуванне міру і радасць стваральнай працы даміна-валі ў настроі людзей. Кожны разумеў неабходнасць хутчэйшага аднаўлення, людзі працавалі з энтузіязмам. Дзякуючы намаганням многіх таленавітых і працавітых людзей Кобрыншчына ператварылася ў высокаразвіты рэгіён Берасцейшчыны. І на старонках “Памяці” знайшлося месца для тых, хто добрай працай і талентамі ўславіў Кобрынскую зямлю.

Мы ганарымся нашымі землякамі: Аляксандравым Аляксеем Генадзьевічам – міжнародным гросмайстарам, віцэ-чэмпіёнам Еўропы 2000 г. па шахматам, докта-рам філасофскіх навук, прафесарам Антанюком Георгіем Аляксандравічам, Дзем-чуком Міхаілам Іванавічам, доктарам фізіка-матэматычных навук, прафесарам, членам-карэспандэнтам Нацыянальнай АН Беларусі, Казловым Львом Раманаві-чам – гісторыкам, стваральнікам кнігі “Памяць”, артысткай Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Лазоўскай Тамарай Пятроўнай, Мартынавым Аляксеем Міхайлавічам – ганаровым грамадзянінам Кобрына, краязнаўцам, і многімі іншымі.

З нашым краем звязаны імёны такіх выдатных людзей, як Тарас Шаўчэнка, Грыбаедаў, Твардоўскі, Гарбатаў, Кірмановіч.

Шмат казачных мясцін на Беларусі,

Ды я люблю, люблю старонку гэту…

Дзе я ні буду, а сюды вярнуся,

Дзе я ні буду, а сюды прыеду.

Асобны раздзел кнігі прысвечаны апісанню багатай матэрыяльнай і культурнай спадчыны Кобрыншчыны, гісторыі яе населеных пунктаў.

Кобрыншчына – калыска талентаў-самародкаў, радзіма спевакоў і мастакоў, паэтаў і празаікаў.

Чытальнікі чытаюць вершы кобрынскіх паэтаў: Л.Глушко, Н.Дрык, М.Ярмашука, А.Люлькоўскай.

Вядучы

Кніга “Памяць” – гэта своеасаблівы падарунак у пачатку 3-га тысячагоддзя ад усіх нас – нашым нашчадкам. Падарунак шчодры, шчыры, дарагі нам і будучым пакаленням. Кажуць, напісанае застаецца… Так і наша кніга. Мы ўпэўнены, што будучыя пакаленні напішуць свае хронікі, бо жыццё не спыняецца.

Кніга “Памяць” пачала свой шлях. Яна прыйдзе ў кожную сям’ю, да яе дакрану-цца нашы нашчадкі. Пажадаем ёй вечнага жыцця ў справах будучых пакаленняў.

Здароўя і шчасця вам, шаноўныя сябры, поспехаў нам усім. Хай будзе светла на душы, хай будзе спакойна ў свеце, хай ніколі не згасне Памяць, бо як сказаў паэт:

“Век доўгі або кароткі,

Пытанняў не зняць, не збыць.

Якія мы будзем продкі,

Такім і нашчадку быць.

Праводзіцца віктарына па кнізе “Памяць”.

 

 

Яндекс.Метрика