Падарожжа па карце Кобрыншчыны - Краязнаўчы зборнік сцэнарных матэрыялаў
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

PDF Печать E-mail

Падарожжа па карце Кобрыншчыны

 

Краязнаўчы зборнік сцэнарных матэрыялаў

 

Завочнае падарожжа па карце Кобрыншчыны : краязнаўчы зборнік сцэнарных матэрыялаў / УК “Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка”; склад. : С. Д. Курачук, Т.А. Галавейка. – Кобрын, 2009. – 49 с.

У Кобрынскім ваенна-гістарычным музеі захоўваецца выдатны гістарычны дакумент-рэвізія Кобрынскай эканоміі, складзеная у 1563 годзе каралеўскім рэвізорам Львом Сапегай. У ёй упершыню ўпамінаецца шэраг Кобрынскіх вёсак.

Знаёмства з даным дакументам і падказала ідэю правядзення цыклу краязнаўчых мерапрыемстваў аб старэйшых вёсках раёна пад агульнай назвай “Падарожжа па карце Кобрыншчыны”. Было прынята рашэнне запрашаць на мерапрыемствы людзей, неабыякавых да гісторыі, культуры роднага краю, якія па крупінкам збіраюць сведчанні мінулага, даносяць іх да сучаснікаў, зберагаюць для нашчадкаў.

Даны зборнік з’яўляецца спробай сабраць усе сцэнарныя матэрыялы мерапрыемстваў, праведзенных у цэнтральнай раённай бібліятэцы, прысвечаных старэйшым вёскам Кобрыншчыны.

 

Старэйшыя вёскі Кобрыншчыны

· Дзівін

· Гарадзец

· Грушава

· Хідры

· Шамятоўка

· Навасёлкі

· Лука

· Балоты

· Тэўлі

· Хабовічы

· Камень

· Залессе

· Повіць

· Магдалін

· Батчы

Сцэнарый 1

 

Старэйшыя вёскі

(з цыклу “Падарожжа па карце Кобрыншчыны”)

Вёскі Дзівін, Гарадзец, Грушава

 

Афармленне залы:

На сцэне – невялікі экран з правага боку – кніжная выстава “Падарожжа па карце Кобрыншчыны” (Распрацоўка кніжнай выставы прыкладаецца).

Пасярэдзіне - журнальны столік і 2 крэслы для вядучых, а таксама 2 мікрафоны. Перад сцэнай – пюпятры для ансамбля народных інструментаў музычнай школы.

Зала упрыгожана кветкамі. У зале – мультымедыйная сістэма для паказу фотаздымкаў.

Музычнае суправаджэнне

Ансамбль народных інструментаў музычнай школы.

Выходзяць 2 вядучых

Вяд. 1 Спадчына! Якое простае слова і які няпросты яго сэнс! Спадчына – гэта наша мінулае, наша памяць. Сапраўды, цяжка уявіць сабе чалавека без гісторыі, без кроўных сувязей з роднай зямлёй, без адчування сваіх вытокаў, без памяці, без роду і племені.

 

Вяд. 2 Кожны чалавек павінен ведаць гісторыю сваёй зямлі, быць пераемнікам духоўнай спадчыны продкаў, бо без усведамлення гістарычнай сувязі з мінулым не можа быць паўнацэнным сучаснае жыццё грамадства. Мінулае - гэта пачатак, без памяці аб ім чалавек губляе роднасць са сваім народам, сваёй зямлёй.

 

Вяд. 1 Ці любім мы край, у якім жывем? Ці ведаем яго? Заклапочаныя сённяшнімі праблемамі, часта і не задумваемся, што побач з намі – старонкі гісторыі. Як частка нашага асяроддзя, прыроды, нас саміх...

 

Вяд.2 Мясцін цудоўных многа ў свеце:

І вёсачак, і гарадоў...

Ды мне здаецца, дзе б ні быў я

Прыпомню Кобрыншчыну зноў...

Наша Кобрыншчына – край унікальны, з багатымі гістарычнымі і культурнымі традыцыямі, з непаўторнай і багатай на падзеі гісторыяй.

 

Вяд. 1 Старэйшыя вёскі Кобрыншчыны... Людзі даўно задумваліся над тым, калі і чаму узніклі іх вёскі, складваліся аб іх прыгожыя паданні.

Самай старажытнай вёскай нашага краю з’яўляецца вёска Гарадзец. Упамінаецца яна упершыню у іпацьеўскім летапісу пад тым жа годам, што і Кобрын – у 1287г. У ХУ стагоддзі упамінаюцца вёскі Грушава, Дзівін, Корчыцы, Чаравацічы.

З ХУ1 стагоддзя сталі вядомы такія вёскі, як Шыповічы, Кустовічы, Быстрыца, Брылёва.

У ХУ11 стагоддзі зафіксаваны такія назвы, як Прылукі, Хадынічы, Каташы, Оса, Барысаўка. З ХУ111 вядомы вёскі Навасёлкі, Авады, Пецькі.

 

Вяд. 2 У Кобрынскім ваенна-гістарычным музеі захоўваецца выдатны гістарычны дакумент – рэвізія Кобрынскай эканоміі, складзеная у 1563 годзе каралеўскім рэвізорам Львом Сапегай. У ёй упершыню упамінаецца шэраг Кобрынскіх вёсак. З Рэвізіі вядомы назвы урочышчаў, рэчак і балот, ад якіх пазней пайшлі назвы вёсак.

 

Вяд. 1 Сёння мы пагаворым аб трох самых старэйшых вёсках Кобрыншчыны: Гарадзец, Дзівін, Грушава. Мы запрасілі да нас людзей, неабыякавых да гісторыі, культуры нашага краю, якія па крупінках збіраюць сведчанні мінулага, даносяць іх да сучаснікаў, зберагаюць для нашчадкаў. Такія людзі ёсць у вясковых школах, культустановах. Дзякуючы іх ініцыятыве, старанням і намаганням створаны і дзейнічаюць музеі, краязнаўчыя куткі, сабраны і аформлены выдатныя альбомы, летапісы.

Вяд. 2 Вёска Гарадзец... Узнікла у Х111 стагоддзі і адыграла вялікую ролю ў гісторыі зямлі. І на працягу многіх вякоў жылі тут працавітыя людзі, выходзілі з іх сем’яў і земляробы, і абаронцы радзімы, і настаўнікі. Жыхары в. Гарадзец, якія займаюцца краязнаўчай работай – настаўнік, чалавек разнастайных інтарэсаў, з дапытлівым розумам і добрай душой, краязнаўца ад Бога, бібліятэкар Гарадзецкай сельскай бібліятэкі Вольга Іванаўна Мікіцюк. (Ім слова)

 

Седые легенды моего края (История Городца)

 

Мы должны знать и изучать историю своего края.

Т. Шевченко писал: “В ком нет любви к стране родной, те сердцем нищие калеки”.

Древнее село Городец имеет богатое историческое прошлое.

В Большой энциклопедии, 7 том, стр. 301 1905 года издания читаем: “Городец, Городечна, Местечко Кобринского уезда в 21 вёрсте к востоку от уездного города, с пристанью на Днепро-Бугском канале. Упоминается в летописи с 1142г., получил в 1589г. Магдебургское право”. Жителей в то время было 1,5 тысяч 2 ярмарки.

Князь Владимир Волынский завещал своей жене Ольге г.Кобрин с людьми и данинами и собственное село Городец. В 1517 образовалась Кобринская эконо-мия. В 1563 году Королевский ревизор Дмитрий Сапега провёл ревизию этой экономии. В состав экономии входило 3 города: Кобрин, Добучин (ныне Пружаны) и Городец. В книге Сапеги “Ревизия Кобринской экономии” указаны улицы д. Городец, фамилии жителей, площадь владений и налог. Наиболее распространённые фамилии: Ханцевич, Войтович, Говинчич, Ильянович.

На улице Кобринской находился постоялый двор, столовая, рынок, продовольственный магазин. Было почтово-телеграфное управление, фельдшер, был костёл (фотограф). В 1870 г. была построена церковь.

На территории Городца можно и сейчас найти старинные орудия труда: омулеты (показать), каменные скреблы (показать), молька, стрела, деньги (1752 год). С этих первых стоянок первобытных людей выросли поселения, а потом и небольшой городок. Само название Городец означает укреплённое селение, город.

Королевский канал, прорытый в начале 18 ст. соединил Пену и Буг. Называется так потому, что по нём проплывал один польский король. На своём пути он сделал остановку в д. Городце. Канал долго служил людям. В 1940 году ещё по нём плавал пассажирский теплоход “А.П.Чехов”. Сейчас он не судоходен.

Много материала собрал В.М.Черчук, местный краевед. Деньги 1910 г., польские: 20 и 50 грошей, книги: учебник русской истории 1915г. выпуска. Вся родословная русских государей. Книга А.С.Пушкина “Арапь Петра Великого” 1896 года издания.

 

 

Вяд. 1 Вёска Дзівін.

Па памерах тэрыторыі, колькасці насельніцтва Дзівін можа сапернічаць з некаторымі раённымі цэнтрамі вобласці. У вёсцы сёння пражывае каля 4,5 тысяч жыхароў, і ўстаноў тут столькі розных, што на цэлы горад пацягне. У лесе гэтага населенага пункта, нібы у люстэрку, адлюстроўваецца лес соцень і тысяч падобных на Дзівін мястэчак і вёсак нашага краю.

Аб гэтым расказ заведуючай Дзівінскай сельскай бібліятэкай – Беразюк Надзеі Сцяпанаўны, настаўніцы Дзівінскай школы-інтэрната Шашук Марыі Пятроўны (аб назве вёскі Дзівін).

 

Вяд. 2 Грушава – вёска у Гарадзецкім с/Савеце. У Беларускай энцыклапедыі аб гэтай вёсцы напісана некалькі сказаў, але гісторыя яе вельмі даўняя – упершыню упамінаецца у 1404 годзе у пісьме князя Вітальдо.

Паслухаем апавяданне, што скажуць пра в. Грушава вучні Грушаўскай школы, удзельнікі гуртка “Спадчына” Калеснікаў Валянцін і Валодзя Вялісік.

Віктарына

Вяд. 1. Паважаныя сябры! Спадзяемся, што вы змаглі упэўніцца, якая багатая у нас гісторыя і адчулі, што мы не адны у свеце: за намі магутныя карані нашых продкаў, сіла і падтрымка многіх пакаленняў суродзічаў і землякоў.

 

 

В І К Т А Р Ы Н А

1. Назавіце старэйшыя вёскі Кобрыншчыны.

(Гарадзец, Грушава, Дзівін, Корчыцы, Кустовічы, Хадынічы, Каташы, Барысаўка).

2. Самая старажытная вёска Кобрыншчыны, зыходзячы з пісьмовых крыніц, летапісаў.

(Гарадзец, Іпацьеўскі летапіс 1287г.)

3. Назавіце самую вялікую па памерах тэрыторыю і колькасці насельніцтва вёску. Колькі жыхароў пражывае у вёсцы?

(Вёска Дзівін, 4,5 тыс. чал.)

4. З імем якой пісьменніцы звязана гісторыя вёскі Грушава?

(Польская пісьменніца Марыя Радзевіч)

5. Як называецца гістарычны дакумент, у якім упамінаюцца старажытныя вёскі Кобрыншчыны ХУ1 стагоддзя?

(Рэвізія Кобрынскай эканоміі, складзен у 1563г.каралеўскім рэвізорам Сапегай Д.)

6. Адкуль пайшла назва в. Дзівін?

(Ад палескай назвы расліны “дивина”, ад слова “дыво” дзіковіна, ад дыялекта “дывиться - глядзець)

7. Назавіце помнік прыроды, які знаходзіцца каля вёскі Дзівін і звязаны з вядомым рускім палкаводцам, генералісімусам 18 стагоддзя.

(Сувораўскі дуб)

8. Якая з трох вёсак (Дзівін, Гарадзец, Грушава), аб якіх мы вялі размову, з’яўляецца чыгуначнай станцыяй?

(Гарадзец)

9. Каля якой вёскі знаходзіцца вядомае вялікае возера? Як яно называецца?

(в. Дзівін, возера Любань) (плошча 1,83 км2, даўжыня – 2,2 км, найбольшая шыр. – 1,4 км, найбольшая глыбіня – 11,5 км).

 

 

 

 

Літаратура

1. Гарадзец // Бел СЭ, т.3. – с.246.

2. Гарадзец // Гісторыя Беларусі: у 6 т.: Т.3. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай. – Мн., 2004.- с.125.

3. Грушава // Бел СЭ, т.4. – с.47.

4. Дзівін // Бел СЭ, т.4. – с.200.

5. Дивин // Республика Беларусь: Энциклопедия: В 6 т. Т.3. – Мн. – 2006. – с.373-374.

6. Вёска Гарадзец: З гісторыі // Кобрынскі веснік. – 2001. – 21 лют.

7. Коренчук Т. Деревенька моя...[Об истории названия деревень Городец] / П. Коренчук. // Кобрынскі веснік. – 2000. – 2 жніўня. – с.3 (№61).

8. Ляўковіч А. Мой новы знаёмы – Дзівін [З гісторыі сяла, яго сучаснасці] / А.Ляўковіч // Звязда. – 1998.- 17 студз. – с.5 (№12).

9. Панасюк М. Дзівін дзівіць дзівам не толькі нашых суайчыннікаў, але і шмат-лікіх жаданых гасцей з розных краін / М.Панасюк // Бел. думка. – 2000. - №1. – с.58-65.

10. Прашчурович А. Откуда имя твоё «Дивин»: Истоки / А. Прашчурович. // Заря. – 2002. – 26 февр. – с.3.

10. Пянко А. Дивин накануне перемен / А.Пянко // Кобрынскі веснік. – 2007. – 1 снеж.- с.2.

12. Пянко А. Дзівін: на мяжы стагоддзяў. / А. Пянко // Кобрынскі веснік. – 1997. – 29 кастр. – с.2 (№85).

13. Пянко А. Добраўпарадкоўваецца парк: [Аб сядзібе польскай пісьменніцы Марыі Радзевічуўны ў Грушава] / А. Пянко // Кобрынскі веснік. – 1998. – 23 верасня.

14. Пятроўская М. У Грушаве адзначылі 600-годдзе з часу першага ўпамінання аб вёсцы / М. Пятроўская // Кобрынскі веснік. – 2004. – 25 жн. – с.2.

15. Сацук А. Городецкие реалии / А. Сацук // Кобрынскі веснік. – 2008. – 15 ліст. – с.1-2.

16. Ткачова С. Дзівін: Апавед. пра родную вёску / С. Ткачова // Берасцейскія карані. – 98: Гісторыка-краязнаўчы зборнік. – Брэст. – 1998. – с.121-123.

17. Чопко М. Какие наши годы… / М. Чопко: Дивин. Фотозарисовка // Заря. – 2005. – 15 янв. – с.2.

18. Шугай А. Дзівін [З гісторыі і пра сённяшні дзень сяла] / А.Шугай // Кобрын-скі веснік.- 2001.- 4 крас.- с. 3 (№28).

 

 

 

 

Ведаць сваю мясціну, свой люд

 

Сцэнарый 2 з цыклу “Падарожжа па карце Кобрыншчыны”

Навасёлкі, Хідры, Шамятоўка

 

У цэнтры сцэны - кніжная выстава "Пра родны край, пра родную вёску", на якой прадстаўлены краязнаўчыя альбомы, папкі газетна-часопісных артыкулаў, фотаздымкі і іншыя матэрыялы аб вёсках Навасёлкі, Хідры, Шамятоўка. Справа - пюпітры і мікрафон для вядучых.

Вядучая

Паважаныя сябры! Мы рады бачыць вас на чарговай сустрэчы з цыклу "Па-дарожжа па карце Кобрыншчыны". Ужо ішла размова аб старэйшых вёсках наша-га краю: Гарадцы, Дзівіне, Грушава. Сёння пойдзе гаворка яшчэ аб трох вёсках раёна. Гэтыя вёскі будуць прадстаўляць людзі, якія ў іх жывуць. Але не толькі жывуць, але і любяць сваю вёску, вывучаюць яе. Сапраўдныя краязнаўцы! I вель-мі прыемна тое, што сярод іх - вашы равеснікі, вучні школ.

У канцы мерапрыемства прапануем віктарыну " Ці ведаеш ты свой край?" Самыя актыўныя і ўважлівыя атрымаюць прызы.

Вядучая

Кобрынская зямля... Немагчыма жыць на ёй і не быць улюблёным у яе. Не мае значэнне, хто зрабіў менавіта тут першыя крокі, а хто воляю лёсу трапіў у гэты цудоўны край ужо ў сталым узросце. Кобрыншчына - агульная наша біягра-фія. Ведаць яе павінны ўсе - ад першакласніка да пенсіянера.

Мы любім свой кут. Ганарымся яго гераічным мінулым, сённяшнім днём, думаем пра заўтрашні.

Ёсць зямля на зямлі,

Ёсць на свеце зямля,

Куды ўсе караблі

Зблізку йдуць і здаля.

Мы радзіліся тут,

Мы хрысціліся тут,

Тут бацькоўскі наш кут

Тут царуе наш люд.

Дзе б не быў твой спачын,

Даль праз далі відна

Дом ва ўсіх нас адзін,

I Радзіма адна.

Гучыць мелодыя "Мой родны кут"

Вядучая

Якім бы ні быў населены пункт: вялікім ці малым, буйнай або глухой вёскай, адметнага і цікавага ў ім заўсёды нямала. Узгадаць гісторыю і традыцыі вёскі, абудзіць пачуццё гонару за свой край, сваіх аднавяскоўцаў вельмі важна. I сёння мы паспрабуем гэта зрабіць у адносінах да трох вёсак Кобрынскага краю: Навасёлкі, Хідры, Шамятоўка.

 

А над лесам на ўскраіне

Родная вёска,

Больш на свеце такой –

Ні адзінай, нідзе...

 

Вядучая

Бадай, ні адна вёска нашага краю не мае такой багатай і слаўнай гісторыі, як Навасёлкі. У 2003г. яна адзначыла 440 год з дня першага ўспамінання аб вёсцы, 70-ую гадавіну Навасёлкаўскага паўстання 1933г. Музей гісторыі і быту, што створаны ў Навасёлкаўскай школе, па праву можна аднесці да ліку лепшых у ра-ёне. I сёння мы запрасілі на сустрэчу да нас бібліятэкара Навасёлкаўскай біблі-ятэкі Святлану Яўгеньеўну Піліпук і вучаніцу 11 кл. мясцовай школы Сахарчук Таццяну, якая праводзіць экскурсіі ў Навасёлкаўскім музеі.

Слова С.Піліпук і Т.Сахарчук.

Не ўласнай годнасці, кожны з нас павінен ведаць гісторыю свайго народа, свае карані. Мы не павінны забываць мінулае. Не ведаючы мінулага, нельга пабу-даваць будучае.

22 гады я жыву і працую у вёсцы Навасёлкі. Здаецца, не так і многа. Але за гэты час вёска мне стала блізкай. Падабаюцца працавітыя, добразычлівыя людзі, што жывуць у вёсцы і яшчэ - гісторыя вёскі, у якой так многа цікавых старонак. Аб гісторыі вёскі Навасёлкі вам раскажа вучаніца 11 класа Таццяна Сахарчук.

Наш родны край, наша Берасцейшчына і Кобрыншчына, наша родная вёска Навасёлкі маюць надзвычай даўнюю і цікавую гісторыю. I зусім невыпадкова, што вось ужо на працягу многіх гадоў у Навасёлкаўскай бібліятэцы надаецца шмат увагі краязнаўству.

Вёска Навасёлкі з'яўляецца цэнтрам сельсавета ў Кобрынскім раёне.

Упершьшю назва вёскі згадваецца ў "Рэвізіі Кобрынскай эканоміі" 1563 года, якую саставіў каралеўскі рэвізор Дз. Сапега. На 71-ай старонцы кнігі ўпа-мінаюцца навасельскія баяры. У 1567 годзе Навасёлкі згадваюцца як маёнтак, уладанне Стахорскага.

Назва вёскі звязана з перасяленнем людзей на новае месца жыхарства. "Пайсці на выселкі" - гэта значыць пасяліцца на новых землях. Адсюль і назва - Навасёлкі.

Есць таксама меркаванне, што назва вёскі паходзіць ад прозвішча паноў Навасельскіх, што на сённяшні час не падцвярджаецца гістарычнымі крыніцамі.

Навейшы час пачаўся перамогай Кастрычніцкай рэвалюцыі, заканчэннем першай сусветнай вайны, Грамадзянскай вайны 1918-1920 гадоў. Жыхары Нава-сёлак былі ўдзельнікамі тае вайны. Альшэўскі Аляксандр Парфёнавіч і Яшчук Іван Фёдаравіч.

Асобная і незабыўная старонка гісторыі вёскі - Навасёлкаўскае ўзброенае выступленне сялян, што адбылося ў ноч з 3 на 4 жніўня 1933 года. Ахопленыя рэвалюцыйным парывам паўстаўшыя сяляне растралялі будынак польскай гміны. Польскімі ўладамі да судовай адказнасці было прыцягнута каля 30 нашых адна-вяскоўцаў, 8 з іх былі прыгавораны да смяротнага пакарання, заменянага ў апошні момант на пажыццёвае зняволенне. Пракурор Яцунскі заявіў на судзе: "Смярот-нае пакаранне праз павешанне будзе добрым урокам для ўсёй кампартыі Поль-шчы". КПЗБ і грамадскасць краіны развярнулі шырокую кампанію па выратаванні жыцця асуджаных. Тысячы пісьмаў з патрабаваннем вызваліць асуджаных пасту-пілі ў канцэлярыю Прэзідэнта Польшчы. Польскія ўлады вымушаны былі адсту-піць. Смяротны прыгавор быў заменены пажыццёвым зняволеннем з пазбаўлен-нем грамадзянскіх правоў. 3 нашых аднавяскоўцаў у турме загінуў Пётр Крыган-чук. Астатнія на свабоду вышлі ў 1939 годзе.

Сялянскі бунт і судовы працэс над паўстанцамі атрымалі шырокі грамадскі рэзананс і ўвайшлі ў гісторыю як адзін з найбольш вядомых эпізодаў барацьбы працоўных Заходняй Беларусі за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне. На ўша-наванне памяці паўстанцаў у вёсцы Навасёлкі пастаўлены помнік (1967 год), на будынку школы - барэльеф (1983 год). Матэрыялы пра паўстанне зберагаюцца ў музеі Навасёлкаўскай сярэдняй школы.

У пошуках лепшага жыцця ў 1930-ыя гады некаторыя жыхары вёскі выехалі за мяжу ў асноўным ў Аргенціну.

У 1920-1930 гады ў Навасёлках працавала польская школа. Размяшчалася яна ў некалькіх сялянскіх хатах, у будынку былой царкоўна-прыхадской школы, а таксама ў доме святара. Восенню 1939 года ў нашым краі была ўстаноўлена са-вецкая ўлада. I ў нашых Навасёлках была адкрыта савецкая школа.

Многія жыхары Навасёлак удзельнічалі ў партызанскім руху, а некаторыя ўдзельнічалі ў абарончых баях 1941-1942 гг. (Амаль усе яны былі прызваны ў Чырвоную армію яшчэ напярэдадні вайны). Некалькі чалавquot;Verdanaек з вёскі акупанты вывезлі на катаржныя работы ў Германію. Сярод іх: Аляксей Сцяпанавіч Альшэў-скі, Аляксандр Мікалаевіч Бляян, Васілій Аляксеевіч Сахарчук і інш. У гады фа-шысцкай акупацыі ў партызанах і на фронце загінулі многія жыхары Навасёлак. Вайна закранула лёсы каля 70 нашых аднавяскоўцаў.

12 сакавіка 1948 года ў Навасёлках быў арганізаваны калгас, а ў 1949 годзе ў калгасе паявіўся першы грузавы аўтамабіль. Да 1950 года землі ў калгасе абраб-ляліся ў асноўным коньмі.

Дзякуючы плённай працы калгаснікаў і спецыялістаў у 60-70 гады закладва-лася матэрыяльная база калгаса. У гэты час многія калгаснікі былі адзначаны мно-гімі ўзнагародамі.

У 2003 годзе калгас "Сцяг Леніна" рэарганізаваны, на базе яго створаны сельскагаспадарча-вытворчы кааператыў "Навасёлкаўскі".

У нашай вёсцы шмат таленавітых народных умельцаў - ткачых, вышываль-шчыц, сталяроў, кавалёў. У вёсцы жывуць цікавыя, добрасумленныя, працавітыя людзі, аб якіх шмат матэрыяла сабрана ў музеі і бібліятэцы, а таксама шмат ар-тыкулаў аб нашай вёсцы і аднавяскоўцах. Нашу вёску наведалі такія знакамітыя беларускія пісьменнікі, як Максім Танк, Уладзімір Карпаў, музыкант і кампазітар Ігар Лучанок (які аставіў у бібліятэцы сваю кнігу, у якой напісаў аб сваіх урад-жаннях ад сустрэчы з навасёлкаўцамі).

Сучасная гісторыя вёскі - гэта і гісторыя Навасёлкаўскага сельскага Савета, участковай бальніцы, аддзялення сувязі, Свята-Міхайлаўскай царквы, дзіцячага сада, сельскага Дома культуры, бібліятэкі і, безумоўна, гісторыя школы, пры якой створаны гісторыка-краязнаўчы музей, стваральнікам якога з'яўляецца цудоўны чалавек, цікавы субяседнік, выдатны настаўнік-краязнаўца - Дронец Аляксандр Вячаслававіч, аб якім Святлана Яўгенаўна напісала нарыс у рамках раённага кон-курса "Шануем нашых землякоў", "Чалавек цудоўнай душы".

Калі ласка, наведайце нашу вёску, музей, бібліятэку і Вы болей падрабязна пазнаёміцеся з гісторыяй нашай цудоўнай вёскі Навасёлкі.

Вядучая

Першае ўспамінаннне аб вёсцы Хідры мы знаходзім у Рэвізіі Кобрынскай эканоміі 1563г. Ужо тады яна была назначана як вёска. Значыць, яе гісторыя як населеннага пункта пачалася значна раней...

У бягучым годзе ў вёсцы Хідры адкрыўся музей, прысвечаны гісторыі гэ-тага населенага пункта. Яшчэ адным музеем на Кобрыншчыне стала больш. I сён-ня мы зробім завочнае падарожжа ў в.Хідры. У гэтым нам дапаможа бібліятэкар Хідрынскай сельскай бібліятэкі Мех Алена Іванаўна і заснавальнік мясцовага музея Вашчук Аляксей Сцяпанавіч.

Слова Мех А.І.

Гісторыка-краязнаўчы музей існуе з 1974г. пры Хідрынскай СШ. Заснаваль-нікам яго з'яўляецца настаўнік гісторыі - Вашчук Аляксей Сцяпанавіч, які і на ця-перашні час займаецца справамі музея. На жаль, сёння сам ён не змог з вамі сус-трэцца, але перадаў вам усім запрашэнне, па магчымасці, наведаць наш музей. I здаецца, вы не пашкадуеце!

З мая месяца гэтага года музей перанесены ў адно з памяшканняў спартыў-нага комплексу. Гэта, калі нехта з вас быў у нашай вёсцы, абавязкова думаецца затрымаў увагу на вельмі прыгожым, сучасным будынку на 2-ім паверсе, у адным з маленькіх пакойчыкаў якога і знаходзіцца музей. Але, са слоў Аляксея Сцяпана-віча, ужо і тут не хапае месца для ўсіх экспанатаў. Шмат з якіх не ўвайшло ў му-зей і застаецца ў запасніках.

Адразу, калі заходзіш у музей у вочы кідаецца тое, што на працягу ўсяго пакоя, зверху знаходзіцца фоталента, на якой змешчаны фотаздымкі ў гісторыка-храналагічнай паслядоўнасці, пачыная з 1919 года прошлага стагоддзя і па наш час. Усе гэтыя фотаздымкі павялічаныя, некаторыя з іх збіраліся амаль што па частках і прайшлі добрую камп'ютарную апрацоўку. У выніку атрымаліся вельмі цікаўныя здымкі гісторыі нашага краю. I самы старэйшы з здымкаў - гэта здымак хаткі-землянкі з саламяным дахам, зроблены ён быў ў 1919 годзе.

У такіх хатах жылі нашы аднавяскоўцы ў прошлым стагоддзі.

Чутачку ніжэй, як бы ў 2-ім ярусе знаходзяцца стэнды. Іх вельмі многа, імі завешаны ўсе сцэны. Назвы гэтых стэндаў гавораць аб тым, што яны ў сябе змяш-чаюць. Гэта: Старажытнасць і Хідры - старонкі мінулага; Першая міравая вайна і Яны змагаліся за радзіму; Гісторыя калгаса і Наша вёска сёння; Народныя ўмельцы; Гісторыя школы і Наш гонар.

I хацелась б крыху затрымацца, на мой погляд на найбольш значымых матэрыялах, ёсць такі стэнд, як "Наша ў замежжы". На ім змешчаны матэрыялы і фотаздымкі сем'яў нашых землякоў-уражэнцаў з в.Хідры, якія яшчэ ў 20-я г. вы-ехалі ў Канаду і жывуць там і ў наш час. Гэта сем'і: Мікіцюка Рыгора Міхайлаві-ча, Жарына Сцяпана Нікіфаравіча, Дзмітрука Івана. 3 некаторымі з іх вядзецца перапіска. Так, дачка Мікіцюка Рагора Міхайлавіча - Стэла з Канады ў гэтым годзе выслала пісьмо і некалькі прыгожых буклетаў аб Лондане, якія захоўваюцца тут жа ў музеі.

А на стэндзе "Гісторыя калгаса "Зара", а зараз ужо СПК "Узыходзячая зара" размешчаны памятныя здымкі з гісторыі:

1) Гэта сустрэча-віншаванне Прэзідэнта РБ А.Р.Лукашэнкі на хідрынскай зямлі ў красавіку 1997г.

2) Сустрэча-размова з лётчыкам-касманаўтам Пятром Ільічом Клімуком у к-се "Зара" у 1976г. і шмат іншых здымкаў.

Бадай не ўсякая вёска раёна мае столькі слаўных землякоў, як наша в. Хід-ры. Палічыце самі, толькі трох герояў сацыялістычнай працы ўтрымлівае хідрын-ская зямля:

1) Дубінка Зоя Уладзіміраўна

2) Сакалюк Таццяна Антонаўна

3) Дубінка Міхаіл Калістратавіч.

Гэтыя людзі з маладых гадоў і ўсё жыццё працавалі ў к-се "Зара". Зараз яны пенсіянеры, паважаныя жыхары вёскі.

I сам кіраўнік СПК "Узыходзячая зара" Тарасюк Іван Іванавіч з гонарам но-сіць званне заслужанага працаўніка сельскай гаспадаркі, якое атрымаў ад Прэзі-дэнта РБ у 90-х гадах. Шмат матэрыялаў і фотаздымкаў аб гэтых людзях, героях працы знаходзіцца ў музеі.

Амаль усіх наведвальнікаў музея прыцягвае стэнд пад назвай "Наш гонар..." дзе змешчаны здымкі нашых падрастаючых землякоў славутасцей. Асаблівую ўвагу заслугоўваюць умельцы - таленты роднага краю. I на стэндзе "Народныя ўмельцы" знаходзяцца здымкі такіх вось людзей, разам з іх вырабамі.

Апрача цудоўных фотаздымкаў у музеі захоўваюцца прылады працы камен-нага стагоддзя, знойдзеныя на тэрыторыі в.Хідры: крэмнявы скрабок, адбойнік каменны, крэмніва-шліфаваная сякера-клін і шмат інш.

У цэнтры музея размешчаны збаны з чорнай керамікі, рознай формы прасы, драўляная нажоўка, прастніца, таўкачык для ступы і інш. Сапраўдным упрыгож-ваннем музея з'яўляюцца розныя саламяныя скрынкі "лыкавыя ланцо", ручнікі даматканыя, з густам вырабленыя людзьмі нашага краю. У нашым музеі, як і ў вядучых музеях РБ ёсць "Кніга водгукаў", у якой ужо ёсць запісы шматлікіх на-ведвальнікаў:

1) Марыі Хільчук - члена саюза журналістаў Беларусі;

2) старшыні раёнага камітэта прафсаюзаў;

3) групы польскіх турыстаў;

4) В.Барысюка - дыктара радыё ФМ і інш.

I завершыць гэтае невялічкае падарожжа па Хідрынскаму гісторыка-краяз-наўчаму музею хацелась бы словамі з верша нашага мясцовага паэта Мікалая Яр-машука; прысвечанага роднаму краю:

Из-за леса дремучего, синего,

Красно солнце встаёт не спеша

Беларусь моя - Родина милая,

До чего же ты мне хороша!

Блещут травы, умытые росами,

Золотятся хлеба на ветру.

Я люблю тебя звонкоголосая,

Соловьиная песнь по утру!

Спасибо за внимание!

И до синего неба, до синего

Льётся песня - людская душа.

Беларусь моя - родина милая,

Дочего же ты мне хороша!

Ноябрь 2004г.

 

Вядучая

Вёскі, як людзі, у кажнага свой непаўторны твар, свой жыццёвы лёс, свае здабыткі.

Шамятоўка - вёска ў Астроміцкім сельсавеце, уваходзіла ў склад Антопаль-скага раёна, а з 1959г. увайшла ў Кобрынскі раён. Вёску Шамятоўку прадстаўля-юць вучаніца мясцовай школы А. Вышынская.

Слова А. Вышынскай.

На зямлі ёсць вёскі старыя і новыя, вялікія і малыя. Кожная з іх мае гісто-рыю, падчас міфалагічную, але гісторыю. Не кожны горад можа пахваліцца сваім багатым мінулым, пра вёску і гаварыць няма чаго. Але ж хаця б маленькае, зусім невялічкае, паданне альбо легенда знойдзецца заўжды. Возьмем нашу вёсачку Шамятоўка. Людзі, пражыўшыя шмат гадоў на гэтым свеце, расказваюць, што магутны лес шумеў тут, а вакол гэтага лесу жылі людзі. Людзі былі магутныя і моцныя духам. Нялёгкае ў іх было жыццё, але яны смела змагаліся з прыроднымі стыхі­ямі, і праз некаторы час лес ператварыўся ў вялікае поле Андыбора - гэта лес, які і зараз расце бліз Шамятоўкі ў старане в.Бярозна. Ці праўда, ці гэта падан-не, але кажуць так, што каля Андыборы працякала рэчка. Гэта была вялікая рэчка, па якой хадзілі лодкі і нават княжацкія лад'і. На гэтай рэчцы было страшнае мес-ца, зачараванае. Чорны Плэс - так яго называлі. Вада ў Чорным Плэсе была вельмі мутная і чорная. Людзі баяліся гэтага месца, абыходзілі яго як мага далей. У Чор-ным Плэсе жыў вадзяны, які цягнуў да сябе людзей і жывёл, і яны адразу ж зні-калі. Аднойчы плыла па рэчцы вялікая княгіня, яе прыманіў, пацягнуў і хацеў утапіць вадзяны. Згінула лад'я і людзі, якія знаходзіліся там, але на дзіва княгіня засталася жыць. Вельмі дорага абышлося людзям яе жыццё - вадзяны раззлаваўся і са страшэннай сілай прыцягваў да сябе і забіраў адно за другім людскіх жывёл. Цяжкае жыццё прыйшло, шмат гора і жахаў людзі перажылі. Яны працягнулі рукі да неба, прасілі Бога ім дапамагчы. Праз некаторы час малітвы дапамаглі пазба-віцца ад вадзянога. Ніхто не ведае - куды ён падзеўся. Можа здарылася так, што вельмі спужаўся і паплыў у другое месца, а можа прытаіўся і заснуў да таго часу, пакуль людзі не раззлуюць яго. Ніхто не ведае...

А цяпер жа старыя людзі ўпэўнена кажуць, што Шамятоўкай вёску назвалі ў гонар пана Шэмета, які жыў тут у гады першай імперыялістычнай вайны і быў забіты ў час Кастрьгчніцкай рэвалюцыі. Ён абагульніў некаторыя хутары, прада-ваў зямлю сялянам. Пры панскай Польшчы праўленне было ў руках яго жонкі -Шэметыхі. Вельмі добрая была яна жанчына, шкадавала людзей, але яна пастарэ-ла і стаў правіць тут яе пляменнік з Брэста, якога так і называлі - Брэсцкі. Ён так-сама прадаваў зямлю сялянам, а палякі дарма давалі зямлю тым, хто пэўны срок адслужыў у польскай арміі. Такіх людзей называлі асаднікамі - усяго было 9 асад-нікаў. Прыйшоў верасень 1939г., пана Брэсцкага саслалі ў Сібір. Нядоўга жылі пры Саветах - прыйшла В.А. вайна, якая перавярнула жыццё ўсяго нашага наро-да, у тым ліку і жыццё нашай вёскі. Цяжкія гады былі... нездарма вызваленне -гэта было найвялікшае свята. У гэтым годзе мы адзначалі 60 год вызвалення нашай Рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у наступным годзе будзем адзначаць 60 год Вялікай Перамогі. У вясковай бібліятэцы ёсць краязнаўчы куто-чак "Зямля, адкуль мы родам", у якім пачэснае месца займае матэрыял пра гісто-рыю вёскі ў гады вайны.

Аб тым, як жылі нашы вяскоўцы ў гады Вялікай Айчыннай вайны раскажа ветэран вайны і працы Папеня Марыя Раманаўна.

Рядом с нами живут ветераны,

Что прошли по дорогам войны.

Пусть болят у них старые раны,

Но духом они, как и прежде, сильны.

 

Віктарына

I. Назавіце год з дня першага ўпамінання в.Навасёлкі

1563г.

2. У якім годзе адбылося Навасёлкаўскае ўзброеннае выступленне сялян?

1933г.

3. У якім годзе быў арганізаваны калгас ў Навасёлках?

1948г.

4. Хто заснаваў і з'яўляўся кіраўніком гісторыка-краязнаўчага музея?

Дронец Аляксандр Вячаслававіч

5. У якім дакуменце мы можам знайсці першае ўпамінанне аб в.Хідры?

у Рэвізіі Кобрынскай эканоміі,

складзенай у 1563г. каралеўскім

рэвізорам Д.Сапегай

6. У якім годзе заснаваўся Хідрынскі гісторыка-краязнаўчы музей?

197яўляюцца розныя саламяныя скрынкі 4г. - СШ

май 2004г. - спорткомплекс

7. Колькі Герояў Сацыялістычнай працы жыве на хідрынскай зямлі?

3: Дубінка Міхаіл Калістратавіч,

Дубінка Зоя Уладзіміраўна, Сакалюк

Таццяна Антонаўна

8. Назавіце імя і прозвішча мясцовага паэта з в.Хідры

Мікалай Ярмашук

9. У гонар каго вёска Шамятоўка атрымала такую назву?

мясцовага пана Шэмета

10. Як па легендзе называлася зачараваная месца, якога баяліся людзі?

Чорны плэс

II. Як называліся былыя польскія афіцэры, якім дараваліся надзелы зямлі?

Асаднехі

12. Назавіце старэйшыя вёскі Кобрыншчыны

Гарадзец, Грушава, Дзівін, Корчыцы,

Кустовічы, Хадынічы

13. Самая старажытная вёска Кобрыншчыны, зыходзячы з пісьмовых крыніц, летапісаў

Гарадзец (Іпац'еўскі летапіс, 1287)

14. Назавіце самую вялікую па памерах тэрыторыі, колькасці насельніцтва вёску

в. Дзівін, 4500

15. Як называецца гістарычны дакумент, у якім упамінаюцца старажытныя вёскі Кобрыншчыны ХУ стагоддзя?

Рэвізія Кобр. эканоміі, складзен. у

1563г. каралеўскім рэвізорам Сапегай Д.

16. Назавіце прозвішчы вядомых вам літаратараў Кобрыншчыны

Д.Фалькоўскі, М.Радзевіч, І.Сідарук,

Л.Глушко, Н.Дрык, Л.Валасюк

17. Якія вуліцы ў Кобрыне носяць назвы літаратуразнаўцаў?

всего 29 - Пушкина, Достоевского, Есенина, Жуковского, Крылова, Лермонтова, Шолохова, Толстого, Колоса, Мележа.

 

Вядучая

Жыве народ, пакуль жыве яго гістарычная памяць - гэта словы рускага пісь-менніка Астаф'ева. Толькі веды аб родным краі, яго славутых земляках, гістарыч-ных мясцінах, звязаных са знамянальнымі падзеямі, могуць выхаваць патрыёта і грамадзяніна. Толькі асвоіўшы культурную спадчыну малой Радзімы можна спас-цігнуць каштоўнасць сусветнай цывілізацыі і пакінуць дастойны след на зямлі.

Шмат казачных мясцін на Беларусі,

Ды я люблю, люблю старонку гэту

Дзе я ні буду, а сюды вярнуся

Дзе я ні буду, а сюды прыеду.

 

 

 

Літаратура

Васюк Н. День рождения деревни: [К 440-летию первого воспоминания о д. Новосёлки] / Н. Васюк // Кобрин-информ. – 2003. – 27 ноября. – с.3.

Васюк Н. Первый агрогородок – Хидринский / Н. Васюк // Кобрин-информ. – 2005. – 1 дек.- с.2.

Дронец А. З глыбіні стагоддзяў: [Старонкі гісторыі, 1390-1864 гг.: вёска Нава-сёлкі Кобрынскага раёна] // Кам. праца (Кобрын). – 1990. – 15 снеж.

Навасёлкі // БелСЭ, т.7. – с.356.

Пятроўская М. Навасёлкі – утульны куточак [Аб добраўпарадкаванні в. Нава-сёлкі] // Кобрынскі веснік. – 2004. – 31 ліп. – с.3.

Сацук А. Если взяться сообща: [Утверждена программа обустройства агрого-родка в Хидрах – центральной деревне СПК «Воходящая заря»] / А. Сацук // Кобрынскі весник. - 2005. – 13 ліп.- с.1-2.

Шамятоўка // БелСЭ, т. 11. – 1974.

 

 

 

 

Тут Радзімы маёй пачатак

Сцэнарый 3 з цыклу “Падарожжа па карце Кобрыншчыны”

Лука, Балоты, Тэўлі

 

 

Вядучая.

Чарговая сустрэча з цыклу "Падарожжа па карце Кобрыншчыны" будзе прысвечана вескам Лука, Балоты, Тэўлі.

Адметная рыса нашых сустрэч у тым, што свае вескі прадстаўляюць людзі, якія ў іх жывуць і вельмі любяць свой край. Ужо ішла размова аб старэйшых весках Кобрыншчыны: Гарадзец, Дзівін, Грушава; аб весках Наваселкі, Хідры, Шамятоўка. Сення мы працягваем цыкл мерапрыемстваў "Падарожжа па карце Кобрыншчыны".

Увага! У канцы мерапрыемства будзе праведзена віктарына. Слухайце уважліва і самыя уважлівыя і актыўныя атрымаюць прызы.

Гучыць беларуская нацыяльная мелодыя.

 

Вядучая.

Усе пачынаецца з малога: паўнаводная рака - з невялікай крынічкі, імклівы бег - з першага няўмелага кроку, любоў да Радзімы - задчування непаўторнасці родных мясцін, цікавасці да гістарычнага мінулага сваей вескі. Іван Мележ пісаў: "Есць у кожнага свой мілы сэрцу куток, які з бегам гадоў не толькі цьмее ў памяці, а становіцца як бы яснейшы, даражэйшы. Багата можа быць у чалавека за жыцце іншых куткоў, і больш слаўных, і больш выдатных, але гэты куток, і не слаўны, і не выдатны можа нічым, не забываецца, не адступае ўдалеч, сярод іншых дарагіх, хвалюючых успамінаў - ен самы дарагі, самы шчымлівы! Куток гэты - тая хата, дзе мы вучыліся хадзіць, дзе чулі цеплыню матчыных рук і мат-чынага сэрца, куток нашага маленства."

Лука… Веска ў Астроміцкім сельскім Савеце нашага раена. У яе кароткая, але няпростая гісторыя. Аб гэтым нам раскажуць вучні Лукскай школы Марына Міхалюк і Аня Купрыянюк разам з бібліятэкарам Нінай Петруковіч.

Вед. 1 Добры дзень, паважаныя сябры, добры дзень усім добрым людзям, якія прыйшлі да нас, на наша незвычайнае падарожжа.

Вед. 2 Гэта я, ваша вёска, якая прачынаецца з вамі кожны дзень.

Як за дажджамі, частымі-рабымі,

Закудасой дзе шляху не відно,

То ластаўкаю першай, то рабінай,

Я стукаюся ў чуйнае акно,

У сенцах - бульбы пах і лугаўя,

Святы снапок у закутку мацнее,

Дзень добры, людзі!

Гэта зноўку я,

Уся ваша радасць, забота і надзея.

Вед. 1 А дзе ж наш край? - Спытаецеся вы. Дык паедце па шашы - Масква - Брэст называецца - і вось яна, відна здаля, наша Лукская зямля.

Вед. 2 У кожнага населеннага пункта, кожнай вёсачцы ёсць легенды, паданні аб паходжанні, узнікненні той ці іншай назвы.

Адкуль жа ўзялася назва вёскі Лука? Чаму менавіта Лука называюць нашу вёску? Адкуль пайшла гэтая назва?

Вед. 1 Адны лічаць, што назва вёскі Лука пайшла ад назвы кветак лукі, што некалі быццам раслі тут. Якія яны былі, які яны мелі выгляд, які быў у іх колер - аб гэтым да нас звестак не дайшло.

Вед. 2 Другія сцвярджаюць, што даўным-даўно, калі яшчэ былі паны, яны гэтыя землі дзе цяпер раскінулася наша вёска даравалі людзям лукавым (у сэнсе працавітым і хітрым).

У гэтыя далёкія часы тут быў непраходны лес, кругом былі лугі і балоты і сярод іх пралягала шаша Масква - Брэст - Варшава, якая была яшчэ пабудавана пры Екацярыне другой. Каб папасці на гэтую шашу са сваіх маёнткаў панам патрэбна было рабіць вялікі круг, а цераз лес пралягала толькі невялікая сцяжынка, па якой было не праехаць панскім экіпажам. І таму, каб не даваць грошай на будаўніцтва дарогі да шашы, паны заключылі з сялянамі дагавор, па якім гэтая зямля будзе належыць ім, але толькі ў тым выпадку, калі яны пабудуюць добрую дарогу.

Вед. 1 Ёсць яшчэ і трэцяе тлумачэнне назвы вёскі Лука. Вёску назвалі так таму, што зямля, на якой будаваліся першыя хаты мела форму лука.

Якой з гэтых версій можна верыць?

Вед. 2 Верагодней за ўсё, што апошняя з'яўляецца найбольш праўдападобнай. Кветак з назвай лукі ніхто з старых не помніць і яны іх ніколі не бачылі; дакумен-тальных пацверджаняў таго, што гэтая зямля дадзена ў дар сялянам, няма. А калі ўявіць сабе, якую форму мела зямля, на якой будавалася наша вёска, то мы атры-маем форму лука.

Вед. 1 А калі звернемся да афіцыйных вытокаў, то мы даведваемся, што вёска Лука раней называлася Лунка. Гэтая назва ўтварылася ад балтыйскага тэрміна, які азначае балота, мокрае месца.

Вед. 2 І сапраўды, тут калісьці было Польскае балота, на якім людзі нарыхтоў-валі сена для сваіх жывёл, а па восені - вяскоўцы збіралі журавіны. Яны былі асноўным сродкам заробка сялян. Яе збіралі мяхамі, потым везлі ў Кобрын на кірмаш, каб прадаць і мець грошы.

Вед. 1 А цяпер гістарычная даведка аб вёсцы Лука.

Вед. 2 У 1897 годзе вёска ўваходзіць у Іласкую воласць Кобрынскага павета Гродзенскай губерні Расійскай Імперыі, тут было 28 двароў, 229 жыхароў, кузня. Побач знаходзіліся аднайменныя: выселак (пры Маскоўска-Брэсцкай шашы), 6 жыхароў і лясная ахова 5 жыхароў.

Вед. 1 У 1905 годзе ў вёсцы 200 жыхароў, у выселку 9 жыхароў, у ахове 7 жыха-роў. З 1921 года вёска ўваходзіць у склад Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, у вёсцы 29 двароў, 146 жыхароў.

Вед. 2 З 1939 года ў складзе БССР, з 15.01.1940 года вёска ў Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці.

Вед. 1 У вёсцы Лука - кароткая, але няпростая гісторыя. У час Вялікай Айчынай вайны яна падзяліла лёс многіх вёсак Беларусі: у 1943 годзе амаль ўся была спале-на, ад варожых куль загінула шмат жыхароў.

Вед. 2 Але невялікай вёсачцы лёсам было наканавана адрадзіцца і стаць прыго-жым пасёлкам, у якім ёсць усё, што неабходна сучаснаму чалавеку.

У вёсцы Лука пабудаваны мемарыяльны комплекс на ушанаванне памяці мір-ных жыхароў, растраляных гітлераўцамі у 1944 годзе і загінуўшых на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

Чтец 1 Нашу вёску ведаюць далёка за яе межамі, бо тут жывуць працавітыя людзі і вырошчваюць не зусім звычайную рагатую жывёлу: "Шарале","Лімузіны", "Менанжу" - гэтыя назвы, напэўна, у вас будуць асацыіравацца больш з назвамі машын, але гэта такія пароды буйной рагатай жывёлы, якую гадуюць у нашай гаспадарцы. Яны былі завезены да нас у племсаўгас з Германіі, Францыі, Галан-дыі, і, нават, Канады. А яшчэ ў нас вырошчваюць бульбу, буракі, і самае галоўнае - ХЛЕБ.

Чтец 2 Ад працоўнага люду

Па святочнай нагодзе

Вы прыміце хлеб-соль

Пры ўсім добрым народзе.

Каб і хлеба і солі

Было ў доме даволі

Каб спяваліся песні аб счаслівай долі.

Сёння ў вёсцы Лука пражывае 650 жыхароў. У вёсцы ёсць два магазіны, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, сярэдняя і музычная школы, дзіцячы садок.

У дапаўненне да таго, аб чым вы толькі што пачулі я хачу пазнаёміць Вас яшчэ з тэматычнымі папкамі па гісторыі нашай вёскі, якія аформлены ў Лукскай сельскай бібліятэцы.

“Адкуль пайшла назва вёскі Лука” - у гэтай папцы сабраны легенды, паданні аб паходжанні назвы вёскі Лука, ёсць гістарычныя даведкі.

"Наша гаспадарка ў гады, апаленыя вайной" і "Они сражались за Родину" - гэтыя дзве тэматычныя папкі дапаўняюць адна другую і знаёмяць з гісторыяй вёскі ў гады В.А. вайны. Тут сабраны ўспаміны тых, хто прайшоў дарогамі вайны, хто быў у партызанах, ёсць спісы загінуўшых на франтах В.А.в., а таксама ёсць спісы сем'яў, мірных жыхароў, якія былі растраляны фашыстамі.

Наша гаспадарка, як было сказана раней вядома сваімі працавітымі людзьмі. Працаўнікі ферм РУСП "Племзавод" "Дружба" былі ініцыятарамі і актыўнымі ўдзельнікамі клуба даярак спачатку чатырох, а потым і пяцітысячніц. Аб поспехах і дасягненнях працаўнікоў палёў і ферм нашай гаспадаркі можна знайсці многа цікавага матэрыяла з тэматычнай падборкі газетных артыкулаў "Наш племзавод у друку". У нашай вёсцы жывуць не толькі працавітыя людзі, але і таленавітыя.

"Таленты роднага краю" - вось наступная папка, на якую я хачу звярнуць вашу увагу. Тут сабраны матэрыял толькі аб некаторых нашых таленавітых людзях, якія жывуць у нашай вёсцы. У гэтай папцы прадстаўлены фотаздымкі з вырабамі народных умельцаў і асобна - папка з вершамі чытачоў бібліятэкі.

 

Вядучая. У весцы, як і у людзей, у кожнай свой лес… Як сказала стараста вескі Балоты: "Вёска Балоты цяпер не балота!"

Любоў да Радзімы, да краіны пачынаецца з любові да сваёй вескі, з павагі да аднасельчан, з бацькоўскага дому. Наша падарожжа працягвае Ніна Сяргееўна Дземядзюк, бібліятэкар Балоцкай сельскай бібліятэцы, якая пазнаеміць нас з вескай Балоты.

 

Вёска. Вяснянка, красачка,

Любая старана.

Я ў думках сюды вяртаюся

Раніцай кожнага дня.

Вядуць варажбінкі-вуліцы.

У мроі кляновых завей

Цешыцца сэрца, лагодзіцца

Ад мудрых тваіх вачэй…

 

Такімі прыгожымі словамі пачынае свой верш паэтэса в. Балоты Ніна Дрык.

Вёска Балоты! Нездарма такая назва. Спрадвеку гнілыя, непраходныя балоты, багна, дрыгва акружалі вёску. Бедныя кураныя хаты стаялі на хутарах далёка адна ад другой. Вясною і восенню вёска была адрэзана ад "усяго свету". Але на Балоты - першапачатковая назва вёскі, а цудоўным прыгожым словам яе называлі нашы продкі - Ліпецк.

Гаспадаром вёскі ў той час быў пан Скроцкі, які жыў прыкладна 170-180 гадоў таму назад. Яго маёнтак знаходзіўся ва ўрочышчы "Стаў". Назва гэта захавалася да нашых дзён, захавалася і саджалка "ставок".

У час сталыпінскай рэформы ў нашай вёсцы з'явіўся інжынер Шутаў, якому было даручана падзяліць на хутары тэрыторыю вакол Ліпецка. Тэрыторыю ён называў "блеты" па-польску. І пасля 1912 года так і сталі называць вёску Балоты. І пачалі людзі сяліцца на хутарах. Працавалі, гадавалі дзяцей. Арганізавалі калгас. Сеялі збожжа, садзілі бульбу і буракі. Будавалі новую вёску і новае жыццё.

Цяпер у вёсцы ёсць добраупарадкаваная школа, магазін, пошта, ашчадная каса і ФАПункт, бібліятэка, Балоцкае лясніцтва, КУП "Бытсельхозпаслугі", газ. А калі у вёсцы выхадны нядзеля, альбо якое свята, то царкоўныя званы чуваць ва усіх канцах вёскі. Царква прыпадобнай Параскевы Сербскай была узведзена у 1881-1885 гг.

Прыход царквы складаюць тры вёскі: Балоты, Калюхі, Гірск. Прыстольнае свята - 27 кастрычніка, у дзень памяці прыпадобнай параскевы Сербскай.

У час вайны царква не была абрабавана. Пастаянна праводзілісь службы. У 2004 годзе на сродкі прыхажан упарадкавана тэрыторыя царквы, падведзены прыродны газ. З 2005 года для дзяцей адкрыта васкрэсная школа, якую навед-ваюць вучні Балоцкай БШ. Настаяцель царквы протаіерэй Іаанн Пятровіч Гром робіць усё неабходнае, каб людзі ішлі у царкву. 27 кастрычніка царква святка-вала 120 годдзе з дня узвядзення. На святочную службу прыехаў уладыка Іаанн архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі, благачынны Кобрынскай акругі протаіерэй ай-цец Уладзімір і 14 свяшчэннікаў з другіх вёсак. Прыхажане не памяшчаліся ў царкве у час службы, мноства прыхажан слухалі службу на вуліцы.

 

- Вятрак, ветраны млын, многа гадоў прыносіў карысць жыхарам вёскі Балоты. Пабудаваў яго Рыгор Мікалаевіч Дрозд у 1931 годзе. Апошнім часам крылы яго не ловяць свежы вецер. Час усё ж робіць сваю справу. Адна з драўляных канст-рукцый, якой ужо не адзін дзесятак гадоў не вытрымала…

Але будзем спадзявацца, што не перавялісь майстры у в.Балоты, якія здолеюць аднавіць вятрак.

Славіцца в. Балоты самабытнай творчасцю і песнямі сваімі.

Спакон вякоў пяе народ

І песні б'юць жывой крыніцай

Мы плыні тых крыштальных вод

Спяшым з прыемнасцю напіцца

Бо песня, ад чыстага сэрца пяецца,

Бо песня, самім жа жыццём саздаецца.

Аб знаёмым і вечным: няпростай долі і безатказным каханні, надзеях, што не збыліся, песня продкаў у выкананні сучаснікаў. Галасы гучаць так зладжана і прыгожа, што міжволі сцішваеш жыханне.

Так спяваюць у Балатах - вёсцы, здаўна вядомай людзьмі з выдатнымі галаса-мі, улюблёнымі ў песню.

Больш за 35 гадоў народны хор радуе сваёй творчасцю. Невялічкі расказ хо-чацца пачаць з самай старэйшай па ўзросту і стажу удзелу у мастацкай самадзей-насці Ірыне Дрык. Ірыну Дрык усе мы называем "песеннай энцыклапедыяй", бо больш за 100 некалі пачутых песень далёкага мінулага ведае яна. І цяпер яна не скардзіцца на памяць і голас у свае 72 гады.

З дзяцінства захоплены роднай песняй Марыя Ляўчук, Надзея Казак, Валянці-на Левая. Яны хоць і пенсіянеры, але з радасцю спяшаюцца на рэпетыцыі.

Агульнае захапленне і праца аб'ядноўвае і Надзею Грыгарук, Ніну Дземядзюк, Любоў Ігнацюк. Прыгожа і ўдачна дапаўняюць хор маладыя спявачкі Антаніна Шварко, Марыя Левая, Таццяна Семянчук і безатказныя гарманісты і спевакі браты Іван і Мікалай Леўчукі.

З творчасцю мясцовых самародкаў у складзе народнага хору, мелі магчымасць пазнаёміцца жыхары Кобрына, Брэста, Іванава, Драгічына, суседняй Украіны.

За час свайго існавання калектыў узнагароджаны дыпломамі I, II, і III ступені, пахвальнымі граматамі і падзякамі, лаўрэат I і II тура Усесаюзнага фестывалю народнай творчасці. У 1999 годзе калектыў здымаўся ў праграме "Радавод" рэспубліканскага тэлебачання. У чарговым "Радаводзе" у Драгічыне ў ліку іншых сямейных калектываў прымалі ўдзел Надзея Грыгарук з сынамі і Любоў Ігнацюк з унучкай Настачкай, а ў гэтым годзе удзельнічалі на абласных дажынках у г.Лунінцэ.

Можна слухаць гадзінамі,

Як жанчыны спяваюць

Гэты песні радзімыя, песні

Роднага краю.

… Адкуль такая любоў да роднай песні? У большасці - гэта прыроджанае. А дзяліцца цудоўнай спадчынай з іншымі прымушае любоў да роднага краю, павага да яго мінулага.

 

Вяд. Вёска Тэўлі... паводле сведчанняў мясцовых краязнаўцаў, узнікла яна дзесьці ў Х111 – ХУ стагоддзях на землях, якія мяжуюць з аднаго боку з Болотамі, а з другога – з лесам. Развіццю вёскі садзейнічала будаўніцтва Маскоўска-Брэс-цкай чыгункі напрыканцы Х1Х стагоддзя. І так, завочнае падарожжа па в. Тэўлі мы зробім з дапамогай бібліятэкара Тэвельскай сельскай бібліятэкі Любоў Мар-каўны Крагель і яе маладых чытачоў Аліны Станкевіч, Артура Балабушка, Кацярыны Крагель.

Вяд.

Працягваем наша завочнае падарожжа і адправімся ў в.Тэўлі.

Вёска мая! Родная хата…

Дарога ў поле… Словы якія!

Старажытныя і ёмістыя, як само жыццё. А ўмяшчаюць яны ўсё: хараство золку, чортаныя прызывы жураўлёў, падняўшыхся ў неба, калыханкі маці. Тут мы раслі, тут рабілі свае першыя крокі, тут пачыналася знаёмства з Радзімай.

Зямля бацькоў - палі і пералескі

І як цябе мы можам не любіць,

Шчаслівы той, хто гэта адчувае,

Хто на зямлі бацькоўскай можа жыць.

 

Сярод лугоў, дубраў і пашань

Стаіць звычайнае сяло,

Дзе знаю кожную трапінку,

Дзе мне радзіцца павязло.

 

Гістарычныя звесткі в. Тэўлі чытае ст. Аліна.

А вось якое існуе мясцовае паданне.

 

Чытае Балабушка Артур.

Чым жа наша вёска вядомая?

Па-першае - гэта тым, што праз нашу вёску праходзіць чыгунка. Напэўна многія з вас бываюць на нашым чыгуначным вакзале, калі патрэбна ехаць у сталіцу, альбо ў абласны цэнтр, ну і нават далей.

У вёсцы пабудаваны адміністратыўны будынак сельскага Савета і адкрытага акцыянернага таварыства Тэўлі, 2 магазіны, клуб, бібліятэка, бальніца, аптэка, амбулаторыя, ветэрынарная лячэбніца, школа, сад.

Помнікі архітэктуры: Успенская царква, Дзмітрыеўская царква.

За 0,5 км. ад вёскі знаходзяцца вайсковыя могілкі, там пахаваны 200 салдат рускай арміі, якія загінулі ў першую сусветную вайну, а таксама 50 чырвонаар-мейцаў, якія загінулі ў час савецка-польскай вайны 1920 года, на іх могілках устаноўлены надмагіллі. Помнікі на брацкай магіле савецкіх воінаў і землякам, якія загінулі у В.А. вайну.

 

А зараз мы з вамі перагорнем гэтую гістарычную старонку і звернемся да літаратурнай… А чаму? Таму, што ў нашых мясцінах нарадзіліся таленавітыя людзі - паэты Пашкевіч Канстанцін Фаміч, Кітаеўскі Уладзімір Ігнацьевіч,

Канавальчук Васілій Андрэевіч.

Гэтых мясцовых паэтаў, на жаль, ужо няма ў жывых, але яны аставілі пра сябе памяць, сваю творчасць.

Наша бібліятэка сабрала творчасць В.А.Канавальчука.

І зараз мы прапануем вашай увазе паслухаць 2 вершы паэта. Вось як прыгожа напісаў аб сваім родным краі паэт…

 

Калі ласка, Аліна чытае верш "Мой край родной…"

А гэты верш паэт прысвяціў нашым воінам-землякам, якія служылі ў Аўга-ністане, і Корневу Віктару Іванавічу, які загінуў на гэтай вайне.

 

Калі ласка, Артур.

Посвящение афганцам “Не забыта тропа фронтовая”

Лепшыя творы паэта мы сабралі, выдалі зборнік "Тевельские ночи". Па творчасці пісьменніка быў напісаны навуковы даклад "На паэтычнай хвалі". Гэтая работа заняла 2-е месца ў вобласці. На прыканцы нашага выступлення - музычны нумар "Над окошком месяц".

 

Калі ласка, Каця.

У выступленні прымалі ўдзел:

Вучні 10 кл. Рынкаўскай СШ Станкевіч Аліна і Балабушка Артур

Вучаніца 8 кл. Стрыгаўскай СШ і 5 кл. Жабінкаўскай муз. шк. Крагель Кацярына і бібліятэкар Тэвельскай СБ Крагель Л.М.

Дзякуй за увагу.

 

 

Літаратура

1) Балоты // Бел СЭ, т.2.- с.111.

2) В колхозе «Дружба» д. Лука построен мемориал в память односельчан, погибших на фронтах В.О.В. // Советская Белоруссия.–1995.–8 февраля (№29)-с.1.

3) «Вёсачка мая…»: Гартаючы кнігу “Память” // Кобрынскі веснік. – 2008. – 16 студз. – с.6.

4) Иванов Д. Приезжайте в Тевли // 7 дней. – 1998. – 6 июня. – с.5 (№23).

5) Лука // Бел СЭ, т.6. – с.433.

6) Патоня В. Наводзім парадак / В.Патоня // Кобрынскі веснік.–2007.-4 крас.-с.1

7) Сацук А. Возрождение села / А.Сацук // Кобрынскі веснік.–2008.–2 жн. – с.3.

8) Сацук А. Когда деревня «молодеет» / А.Сацук // Кобрынскі веснік. – 2008. – 27 вер. – с.2.

9) Сацук А. Свята вёскі Балоты // Кобрынскі веснік. – 1993. – 6 ліст. – с.2.

10) Тэўлі // Бел СЭ, т.10. – с.404.

11) Хільчук М. Лукскія ўражанні: Тут супакоіцца душа: [Сацыяльнае развіццё вёскі Лука] // Камсамольская праца (Кобрын) 1990. – 24 сак.

12) Шугай А. Мой родны кут [З гісторыі в. Тэўлі: сённяшні дзень] // Кобрынскі

веснік.- 2001. – 3 кастр.- с.3 (№82).

 

 

Летапіс роднай старонкі

Сцэнарый 4 з цыклу “Падарожжа па карце Кобрыншчыны”

Хабовічы, Камень, Залессе

 

Добры дзень! Паважаныя сябры! Сёння наша чарговая сустрэча з цыклу “Падарожжа па карце Кобрыншчыны” прысвечана вёскам Хабовічы, Дзівін, Камень, Гарадзец, Залессе. Свае вёскі прадставяць людзі, якія ў іх жывуць і, безумоўна, любяць свой край, умеюць аб ім цікава расказаць. Так, аб вёсцы Хабовічы раскажуць вучні мясцовай школы, дарэчы адна з дзяўчынак - экскурсавод школьнага краязнаўчага музея , таксама мясцовая паэтка; пра вёску Камень будзе ісці гаворка бібліятэкара сельскай бібліятэкі; а падарожжа па вёсцы Залессе правядуць культработнікі вёскі.

У канцы мерапрыемства будзе праведзена віктарына. Самыя уважлівыя і актыўныя атрымаюць прызы.

Ітак, мы пачынаем наша завочнае падарожжа па вёскам Кобрынскага раёна.

 

Гучыць мелодыя “Мой родны кут”

 

Вядучы

Мне хочацца проста і шчыра

Сказаць, як глыбока люблю

І гэты задумлівы вырай,

І мілую сэрцу зямлю.

Асенняй парой і прадвеснем,

І у самы пякельны мароз, -

Яе карагодныя песні

І песні, што з гора і слёз.

Мне хочацца ясна і многа

Сказаць пра святую любоў

Да нізкіх драўляных парогаў,

Высокіх крутых берагоў.

Да жаўранка песні, да хвалі,

Ўсяго, што ля нас і ў нас...

 

Кожнаму з нас лёс наканаваў свой зямны куток. У кожнага чалавека на Зямлі ёсць месца, дзе ён нарадзіўся, дзе правёў сваё дзяцінства. Ёсць поле, ускарміўшае яго, ёсць калодзеж, вада з якога самая смачная. У кожнага ёсць вялікая радзіма, але ёсць і малая – родная вёска. Завітаем у вёску Хабовічы. А дапамогуць нам у гэтым вучні мясцовай школы Алена Гурыч. Алена Лазарук, Ірына Жарын, Ніна Антонаўна Жарын.

Гісторыя вёскі Хабовічы.

На зямлі ёсць вёскі старыя і новыя, вялікія і малыя. Кожная з іх мае гісторыю, падчас міфалагічную, але гісторыю. Не кожны горад можа пахваліцца сваім багатым мінулым, пра вёску і гаварыць няма чаго. Але ж хацяб маленькае, зусім невялічкае, паданне альбо легенда знойдзецца заўжды. Возьмем нашу вёску “Хабовічы”, Дзівінскага сельсавета, цэнтр СПК “Кутузаўскі”. Першы ўспамін аб нашай вёсцы значыцца ў 1563г. Кобрынскай эканоміі ВКЛ (вялікага княства лі-тоўскага), 17 валок зямлі.

30 верасня 1949г. у Хабовічах быў арганізаваны калгас Молатава, у які ўступіла 30 сямей. С працягам часу калгас пераіменавалі ў калгас Кутузава.

Дзякуючы пленнай працы калгаснікаў і спецыялістаў у 60-70 гг.закладвалася матэрыяльная база калгаса. У гэты час многія калгаснікі былі адзначаны многімі ўзнагародамі, звесткі аб якіх сабраны ў папке: “ Імі ганарыцца вёска”.

Сучасная гісторыя вёскі – гэта гісторыя царквы ў гонар Пакровы Прэчыстай Багародзіцы, якую ў народзе называюць “Вольгін храм”, сельскага Дома культуры, бібліятэкі, дзіцячага сада – якому ў гэтым годзе спаўняецца 30 год, ФАПа, і безумоўна гісторыя новай двухпавярховай школы, пры якой створаны гісторыка-краязнаўчы музей, стваральнікам якога з’яўляецца цудоўны чалавек, цікавы субяседнік, выдатны настаўнік гісторыі, краязнаўца Слінко Людміла Сцяпанаўна.

У нашай вёсцы шмат таленавітых народных умельцаў – ткачых, вышываль-шчыц, сталяроў, кавалёў. У вёсцы жывуць цікавыя, добрасумленныя, працавітыя людзі, аб якіх шмат матэрыяла сабрана ў бібліятэцы.

З адным з такіх цікавых людзей мне хочацца вас пазнаёміць. Гэта наша мясцовая паэтэса, якая піша цікавыя вершы Камісарук Соф’я Філімонаўна.

Зараз яна зачытае вам некалькі сваіх вершаў аб нашай Радзіме, Беларусі і навогул раскажа крыху аб сабе.

 

Мой родны кут

Мой родны кут, як ты мне мілы

Забыць цябе не маю сілы,

То наш цудоўны дзядзько Колас

Нашчадкам падае свой голас.

Ад родных ніў ад роднай хаты,

Як кроплі ранішняй расы

У жыццё пайшоў Максім заўзяты

Ткаць залатыя паясы.

А людзі Мележа рашылі

У балоце грэблю пралажыць

Каб дзеці, унукі іх хадзілі

I сталі трохі лепей жыць.

Шамякіну з людскога болю

Прыйшлося многа перажыць.

Паклаўшы сэрца на далоню

Каб сэрца не магло астыць

Аддаў усім людзям - вось бярыце

3 глыбокай плыні воду піце.

А Крапіву Кандрату так здаецца

Калі апошні хто смяецца

То людзі гэта ўразумеюць

Напрыканцы паразумнеюць.

А наш слаўны Макаёнак

Паклаў таблетку пад язык

Ён пазнаў яшчэ з пялёнак

Чаго варты наш мужык.

Праўдзівы, шчыры Васіль Быкаў

Ён на сябе бяду наклікаў.

Радзіму ён сваю пакінуў

А без радзімы нібы згінуў.

Не плач Аркадзь - вярнулася Алеся

Навек кранула сэрца песняроў.

Крылатай птушкаю ляціць ў паднябессе.

I сэрца кожнага хвалюе зноў і зноў.

Янішчыц, Геніуш і Мацяж

Такія словы людзям падарылі

Каб пралажыць усё наўсцяж

Лягла бы сцежачка ад Брэста да Курылаў.

А ты, Яначка, наш белы вус

Не такі ўжо цёмны як твой, наш беларус

Сярмягі не носіць, адзеты, абуты.

А сэрца ўсёж тлее ад гора-пакуты.

На яго наляцела другая навала

Відаць яму лёсам наканавана.

Хто косіць усё роўна ці арэ.

У вольны час хай кніжачку бярэ

Здабрэе, кругазор памножыць.

Што-небудзь пачарпне, у душу штосьці ўложыць.

Перачытаць усё жыццё не хопіць

Чытаюць хай унукі, дзеці

Годнасці сваёй хай невуцтве не топяць

Багацця за духоўнае, няма нічога ў свеце.

Мікола, Ігар Пракаповіч

Дайшлі да вёсачкі Хабовіч

Яны прыйшліся да спадобы

Іх вершы поўныя аздобы.

С. Камісарук

(Хабовічы)

 

Не магу не адзначыць наша падрастаючае маладое пакаленне, якому мы перадаем усё лепшае аб нашым родным краі.

Нашы дзяўчынкі прымалі ўдзел у абласным конкурсе мастацкай самадзейнасці, дзе занялі 1 месца, ім было прысвоена ганаровае званне Дыпламант.

Калі ласка, наведайце нашу вёску, музей, бібліятэку і вы болей падрабязна пазнаёміцеся з гісторыяй нашай в. Хабовічы.

 

 

 

Вядучы

Працягваем наша завочнае падарожжа і накіроўваемся ў в.Камень. А прадста-віць гэту вёску мясцовы бібліятэкар Вера Пятроўна Ляўчук.

Аб вёсцы Камень

А за лесам, на ўскраіне – родная вёска,

Больш на свеце такой – ні адзінай, нідзе,

Зацвітае штораніцы ў росных пялёстках

Радасць лёгкага неба і ўзлёту надзей

Радней няма, бліжэй таксама

Мой родны кут, мой мілы кут

І застаецца лепшым храмам

Твой кожны дол, твой кожны груд.

 

Наша вёска Камень знаходзіцца на паўночным усходзе Кобрынскага раёна ў 14 км ад горада Кобрына. Яна размешчана на аўтамагістралі Брэст-Гомель. На ўсхо-дзе ад горада Кобрына знаходзілася Залеская воласць. Вёска Камень уваходзіла ў склад гэтай воласці. Яна займала прастору з захада на ўсход, амаль што да мястэчка Гарадзец. На захадзе, поўначы і часткова на паўночным усходзе яе абмяжоўвае рака Мухавец, на поўдні абшырныя балоты. На ўсёй прасторы Залескай воласці сяляне складалі галоўную масу насельніцтва. У канцы 18 стагоддзя на гэтай прасторы былі маёнткі: Прылукі, Залессе, Дзевяткі, Турная, Людзвінава, Паўлава, Камень Каралеўскі. Па расказам старажылаў усе гэтыя маёнткі складалі ўладанне аднаго пана Далмоўскага.

Адкуль пайшла назва вёскі Камень-Каралеўскі? Камень – назва ўказвае на мясцовасць засмечаную вялікімі камянямі, валунамі. Расказваюць, што на тым месцы, дзе цяпер урочышча “Підоспераўе” ляжаў вялікі камень. У глыбокай старажытнасці адзін вельмі багаты кароль, невядома адкуль, праязджаючы праз гэту мясцовасць, сеў адпачыць каля гэтага каменя. З тых часоў вёску людзі пачалі называць Камень Каралеўскі.

У якіх умовах жылі сяляне да рэвалюцыі? Хата сялян была невялікая, вельмі часта курная. Яна дзялілася на дзве часткі – жылое памяшканне, а ў другой частцы – вялікія сені і камора. Жылая хата на ¼ займалася печчу з прыпечкам. Каля сцяны ад печы прыстройваліся шырокія палаткі. Кругом астатніх сцен прыстройваліся шырокія лавы. У свабодным вуглу стаяў вялікі драўляны стол. Цяжкая праца была ў сялян. Пасля вызвалення сялянскія сем’і атрымалі надзелы зямлі. Надзелы складалі 30 дзесяцін. У 1915 годзе амаль усё насельніцтва воласці выбыло ў розныя ўскраіны Расіі. Пачыная з 1918 года па 1926 бежанцы вярталіся дамоў. З 1921 года наша вёска была пад цяжарам панскай Польшчы. У 1939 годзе прыйшло доўгачаканае вызваленне. Але нядоўгім была мірная праца сялян. Пачалася Вялікая Айчынная вайна. Мужчыны прызываліся на фронт, многія пайшлі ў партызаны. На фронт прызваліся 55 чалавек з вёскі, 19 з іх не вярнуліся дамоў, 13 чалавек – гэта партызаны і мірныя жыхары загінулі ад рукі карніка.

Калгас у вёсцы Камень быў арганізаваны 4 лістапада 1949 года. У 1949 годзе ў калгас “Сталінскі шлях” уваходзіла толькі адна вёска Камень. Старшынёй калгаса быў выбраны Філосаф Ануфрый Андрэявіч. У 1953 годзе калгас набыў першы аўтамабіль. У гаспадарцы тады гадавалі кароў, авечак, свіней, курэй. Само жыццё падказвала, што неабходна скарачаць такую разнастайнасць галіны, неабходна ўстанавіць цвёрдую спецыялізацыю. Паступова асноўны курс узялі на малочна-мясную жывёлагадоўлю. За 12 гадоў (1953-1965) гады матэрыяльна-тэхнічная база сельскай гаспадаркі яшчэ больш умацавалася. Пасля рэарганізацыі МТС тэхніку набылі калгасы. За гэты час вытворчасць мяса ўзрасла у 2,3 разы, малака – у 2,3 разы. У нашай вёсцы жывуць сумленыя, працавітыя людзі.

Свінарка Антанюк Вера Феадосеўна і даярка Грыцук Вольга Лукінічна ўзнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны”, а трактарыст Кірылюк Васіль Рыгоравіч узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга.

У 1997 годзе выдатна папрацаваў на ўборцы ўраджаю камбайнёр Лакішык Канстанцін Васільевіч. Ён заняў першае месца ў вобласці на ўборцы ўраджаю, за гэта ён быў узнагароджаны памятным залатым медалём з алмазным пакрыццём “Залаты колас”, а таксама легкавым аўтамабілем.

У нашай вёсцы жывуць таленавітыя народныя ўмельцы. 9 жанчын здольныя вышывальшчыцы, 7 ткачых, 5 жанчын плятуць карункі, 5 жанчын вяжуць пруткамі прыгожыя вырабы.

Асабліва вылучаецца Шыш Надзея Рыгораўна. На першы погляд звычайны вясковы дом, дзе яна жыве, але варта пераступіць яго парог, як убачыш, што гэта зусім не так.

У кожным пакоі па вуглах абразы упрыгожваюць вышытыя ручнікі, на сценах – дарожкі, на сталах, тумбачках, шафах – вышытыя ці вязаныя кручком сурвэткі, канапа заслана пакрывалам таксама ўласнай работы. А яшчэ яна можа паказаць і фіранкі і жаночыя кафты, вышытыя “гладдзю”, тканыя ручнікі, звязаныя пруткамі хусткі і шарфы, рукавічкі і шкарпэткі. Надзея Рыгораўна вельмі сціплы чалавек. Першы раз яе работы выстаўляліся ў Брэсце шмат гадоў таму і былі высока ацэнены, аб чым сведчыць Ганаровая грамата. Некалькі разоў удзельнічала ў раённых і мясцовых выстаўках. Акрамя гэтых талентаў у Надзеі Рыгораўны прыгожы голас. Яна ведае мноства народных песень. Наша вёска невялікая: 110 двароў, 278 чалавек. Есць магазін, клуб, аддзяленне сувязі, бібліятэка. У цэнтры вёскі помнік на ушанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Сёння жыхары нашай вёскі жывуць у прасторных утульных дамах. Кожны жыхар стараецца ўпарадкаваць свой жылы участак. Высаджваюць кветкі, азеляняюць вуліцы.

Лепей за ўсё мне на свеце мясціна

Тая, дзе я нарадзіўся і ўзрос.

Бэз пад акном і на полі каліна...

Ціхае сонца, блакіты нябёс...

Колькі мне маці тут песень спявала

Колькі радзілася ў сэрцы тут мар,

Колькі мне ласкі жыццё аддавала,

Позіркам шчасця тут гледзячы ў твар.

Тут я быць верным і чулым вучыўся

Сілу здабыў тут, якой не зламіць.

І сваёй роднай зямлі, дзе радзіўся,

Мне аніколі нідзе не забыць.

 

 

Залессе на карце Кобрыншчыны

Залессе... Вёсак з такой назвай ў Беларусі шмат: Залессе, Залескі, Верхалессе, Падлессе...

Корань "лес" у геаграфічных назвах невыпадковы для Кобрынскага р-на, які з'яўляецца акраінай старэйшага ў Еўропе ляснога масіва Белавежская пушча.

Першае ўпамінанне аб вёсцы адносіцца да 1563 года. Вёска была малой, беднай, ды і вескай цяжка яе было назваць, гэта былі проста рассыпаныя сярод балот хутары. Ад г. Кобрына хутары аддзялялісь высокім дрымучым лесам, адсюль і назва вёскі - Залессе.

Шлі гады, падрасталі новыя пакаленні, будавалісь новыя дамы. Сяляне адваёўвалі ў балот і хмызнякоў кавалачкі зямлі пад забудову і пасевы.

Самае актыўнае засяленне вёскі пачалось толькі ў пачатку 19 ст. Гэта было звязана з будаўніцтвам Кацярынінскага тракту, які стаў насіць народную назву "высокі гасцінец", праходзіў уздоўж Каралеўскага (цяпер Дняпроўска-Бугскага) канала і злучаў г. Кобрын і мястэчка Гарадзец больш кароткім шляхам.

У пачатку 19 ст. нашы землі належалі брату Адама Міцкевіча - Аляксандру Міцкевічу. Яго прах пакоіцца на тэрыторыі Петрапаўлаўскай царквы г. Кобрына, а жыхары нашай вёскі з'яўляюцца прыхажанамі гэтай царквы.

У 1921г. Заходняя Беларусь, куды уваходзіў Кобрынскі ўезд (у т.л. і Залес-се) адышла пад уладу Польшчы. Цяжка жылося ў той перыяд нашым аднавяскоўцам: у сялян ізымалі розныя налогі (зямельны, царкоўны, дарожны і інш.) Для часці сялян сума налога была непасільнай, тады ўмешвалась паліцыя або маёмасць селяніна прадавалась з таргоў. Дзеці вучылісь на польскай мове, а каб атрымаць мед. дапамогу, селяніну трэба было прадаць жыўнасць са сваёй гаспадаркі. Польскі урад стараўся апалячыць мясцовае насельніцтва.

1939 год прынёс вызваленне, але ненадоўга. Пачалася другая Сусветная вайна. Асноўная большасць нашых землякоў змагалася ў партызанскім атрадзе імя Суворава.

У 1948г. быў арганізаваны калгас, якому прысвоілі імя А.В.Суворава. Людзі пачалі працаваць калектыўна, дружна. Цяжкапрахадзімыя балоты ператварылісь ў пладародныя землі.

Цяпер Залессе - гэта сучасная вёска, якая мае цудоўнае геаграфічнае становішча.

Яно размешчана на 9-ым кіламетры на ўсход ад г. Кобрына. Вакол вёскі праходзіць шмат значных транспартных артэрый:

- з паўночнага боку - важнейшая транспартная аўтамагістраль Еўрапейскага значэння: Берліна-Маскоўская аўтастрада (БАМ).

- з паўднёва-заходняга боку вёскі праходзіць адразу тры транспартныя артэрыі:

водны шлях - Дняпроўска-Бугскі канал, ( які дарэчы злучае р. Мухавец і Піна)

важнейшая чыгуначная магістраль Брэст-Бранск, якая злучае Паўднёвую Беларусь з Расіяй

новая сучасная аўтамагістраль Кобрын – Гомель (той самы высокі гасцінец)

Жыхарам вёскі Залессе вельмі зручна падтрымліваць сувязі з рознымі куткамі Беларусі і нават далекага і блізкага замежжа.

Выдатныя асаблівасці геаграфічнага становішча ў свой час прыкмецілі праектыроўшчыкі Кобрынскага мясакамбіната і размясцілі яго адразу за вёскай на скрыжаванні дарог. Таму можа і працуе гэта прадпрыемства выдатна ў наш складаны час, з'яўляецца рэнтабельным і дае неблагі прыбытак ў раённы бюджэт.

Самі вяскоўцы задаволены з'яўленнем за ваколіцай такога буйнага прадпры-емства. Шмат залешчукоў знайшлі там працоўныя месцы і неблагі зарабатак. 3 уводам ў дзеянне КМК праз вёску пачаў рухацца гарадскі аўтатранспарт.

 

Сучаснае Залессе - цэнтр Залескага с/с, СПК "Быстрыца". У апошнія гады вёска значна вырасла, колькасць насельніцтва дасягнула 740 жыхароў. Тут удачна сумяшчаюцца пасляваенныя аднапавярховыя дамы з сучаснымі двух і чатырох павярховымі дамамі і катэджамі. З'явіліся новыя вуліцы з прэзідэнтскіх дамоў і вуліцы з асабістай забудовай. Цэнтральная вуліца асфальтавана. Вёска газіфіцы-равана, тэлефанізіравана, пракладзены вадаправод, таму ў дамах залешчукоў гарадскі камфорт і уют.

У цэнтры вёскі адміністрацыйны будынак СПК "Быстрыца", на плошчы пе-рад якім узвышаецца бюст А.В.Суворава. Калгас насіў яго імя з 1948 па 2003 год.

Побач з ДК знаходзіцца святое месца аднавяскоўцам, загінуўшым ў гады Вя-лікай Айчыннай вайны. Кожны год 9 мая тут збіраюцца ветэраны вайны, школьнікі, аднавяскоўцы, каб аддаць даніну памяці тым, хто цаной свайго жыцця адваяваў нам мір, свабоду, цішыню.

Да паслуг сялян: цудоўны ДК з глядзельнай і танцавальнай залай. У вольную гадзіну тут збіраюцца аднавяскоўцы, каб паспяваць, пагуляць у тэніс, заняцца саломапляценнем. Тут жа знаходзіцца бібліятэка, дзейнічае дзіцячы сад на 45 месц, сярэдняя школа пабудавана яшчэ ў 1880 годзе, але калектыў настаўнікаў і вучняў прыкладае ўсе намаганні, каб яна мела сучасны выгляд.

Да паслуг вяскоўцаў – сучасна абсталяваная амбулаторыя, паштовае аддзяленне сувязі, сталовая, 2 гандлёвыя кропкі, спартыўны стадыён.

Прыгожа вёска ў любую пору года. Крапатлівыя рукі аднавяскоўцаў ствараюць райскія куточкі, дамы ўтапаюць у зеленні, дагледжаных кветніках.

Адным словам, жыццё ў вёсцы не стаіць на месцы, а ідзе ў ногу з часам. І таму не старэе Залессе.

 

 

 


Вёска жыве, працуе, адпачывае

 

Сцэнарый 5 з цыклу “Падарожжа па карце Кобрыншчыны”

 

Павіцце, Магдалін, Батчы

 

Вядучы.

Вось ужо некалькі гадоў запар у нашай бібліятэцы праходзяць мерапрыемствы пад назвай “Падарожжа па карце Кобрыншчыны”. Адметным і цікавым у іх з’яўляецца тое, што свае вёскі прадстаўляюць людзі, якія ў іх жы-вуць, але не толькі жывуць, але і вельмі любяць сваю “малую Радзіму” і умеюць аб ёй з захапленнем расказаць. Вось так, з дапамогай мясцовых краязнаўцаў, мы вандравалі па 12 вёсках нашага раёна, у тым ліку па старэйшых з іх, як Гарадзец, Дзівін, Грушава; былі зроблены завочная падарожжа па вёсках Навасёлкі, Хідры, Шамятоўка, Лука, Балоты, Тэўлі, Хабовічы, Камень, Залессе.

А сёння мы накіроўваемся ў Павіцце, Магдалін і Батчы.

Хачу вас настроіць на сур’ёзны, уважлівы лад, бо на заканчэнні нашай сустрэчы будзе прапанавана віктарына, у якой самыя актыўныя атрымаюць прызы.

 

Гучыць мелодыя “Мой родны кут”

Вядучы

Зямля мая! Якое шчасце,

Што больш нідзе няма такой,

Што да цябе магу прыпасці,

Пагладзіць ласкава рукой.

Што васілёк твой сінякрылы

І шчодрасць спелая суніц

З такой жывой, гаючай сілай

Перад сабой схіляюць ніц.

Такое ўсё – не наглядзецца,

Такое ўсё – што не ўявіць,

Калі б адняць яго ад сэрца,

То як магло б яно пражыць.

І дзе б яму было вучыцца

Добразычлівасці сяброў,

Каб не магло не прычасціцца

Да родных пушчаў і бароў.

 

Родныя ваколіцы, родная вёска... Кожнаму жыхару любыя гэтыя краявіды. У глыбінцы, амаль за 50 км ад Кобрына, знаходзіцца вёска Павіцце. Як і кожны населены пункт, яна мае сваю гісторыю. У Павіцці жылі і жывуць вельмі цікавыя людзі: працавітыя, таленавітыя, з душой адкрытай і добрай. Завітаем у гэтую вёс-ку. А дапаможа нам у гэтым бібліятэкар Павіцеўскай сельскай бібліятэкі Аляксан-дра Паўлаўна Базылюк. Калі ласка!

Слова А. Базылюк

 

 

Вядучы

Вёска... Вяснянка, красачка,

Любая старана.

Я ў думках сюды вяртаюся

Раніцай кожнага дня.

Вядуць варажбіткі-вуліцы

У мроі кляновых завей.

Цешыцца сэрца, лагодзіцца

Ад мудрых тваіх вачэй.

 

Гэтыя прыгожыя словы з верша паэткі з Кіселявецкага сельскага Савета Ніны Дрык. Я нездарма іх зачытала, бо мы будзем знаёміцца з вёскай Магдалін, што знаходзіцца іменна ў Кіселявецкім сельскім Савеце. І ў гэтай сувязі мне хацелася б звярнуць вашу ўвагу на выставу народнай творчасці, прадстаўленнай магдалін-цамі.

Вёска ў Кіселявецкім с/с Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці, на паўднёвым беразе Дняпро-Бугскага канала. Раней гэтая зямля належыла панам. Каб развіваць сваю гаспадарку, ім патрэбна было гандляваць вырашчанай прадукцыяй. Але ж яны гэтага не ўмелі ды і не хацелі. Таму яны нанялі двух братоў яўрэеў, каб яны вялі гандлёвыя справы. Пабудавалі ім дом, з якога і пачыналася вёска. У аднаго з яўрэеў было дзве дачкі. За іх свавольства і лёгкія паводзіны нярэдка бацька назы-ваў дочак “магдаленкамі”, што адзначала, жанчыны, якія каюцца. Потым гэтае урочышча, дзе жылі яўрэе, сяляне празвалі Магдалены. А ў 1906 г., калі вакол дома гандляроў узнікла вёска, назвалі яе Магдалін.

Першапачаткова пражывала ў ёй 50 чалавек. Цяпер у вёсцы жывуць 649 жыха-роў, праўда карэных магдалінцаў засталося недзе каля 40 чалавек.

28 мая 191г. жыхары в. Магдалін адзначалі яе 85-годзе. Людзі ўсю сваю працу робяць ад сэрца. Вось яны ўсё часцей звяртаюцца да гісторыі роднага края, адрад-жаюць некалі забытыя традыцыі сваіх бацькоў і дзедаў. Адной з іх стала свята вёскі Магдалін. У гэты дзень вёска выглядала неяк асабліва прыгожа. Рознакаля-ровыя шарыкі на слупах паабапал вуліцы, святочны настрой людзей, прыгожыя дамы, што патанулі ў зялёным убранні. Усюды музыка, песні, вясёлыя жарты і ўсмешкі людзей.

Ёсць у в.Магдалін людзі, якія зрабілі вялікі ўклад у станаўленне вёскі, для яе жыхароў. Гэта старэйшы жахар вёскі Магдалін – Павел Рыгоравіч Каранчук. Калі заснаваўся саўгас “Новы шлях”, ён быў выбраны першым старшынёй. Павел Рыгоравіч узнагароджаны граматамі абласнога і раёных Саветаў, ордэнам Леніна за вялікі уклад у развіццё сельскай гаспадаркі. Гэтыя узнагароды за самаадда-ную, штодзёную працу, за высокія дасягненні у ёй. Быў старшынёй раёнага савета ветэранаў. Калі была вольная хвіліна – наведваў хор пры Магдалінскім СДК. Усё сваё жыццё ён прысвяціў роднай вёсцы, сваім землякам. Цяпер Павел Рыгоравіч займаецца вывучэннем гісторыі роднага краю. Выйшла кніга “Памяць” Кобрынскі р-н – з яго удзелам у састаўленні гэтай кнігі. Быў у раённай камісіі па стварэнні гісторыка-дакументальнай хронікі.

Колькі не даводзілася сустракацца з людзьмі, якія пражылі доўгае і прыгожае, хоць і нялёгкае жыццё, гэта былі, як правіла, аптымісты, добрыя па характару, працавітыя, да ўсяго цікаўныя – гэта ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, якія прайшлі доўгі вайсковы шлях. Вашай увазе – Арцём Сямёнавіч Гаравы. Яму давялося ўдзельнічаць у баях з японцамі на Халін-Голе. За што атрымаў сваю першую у жыцці узнагароду – медаль “За адвагу”. Пасля баёў за Маскву былі – Курская Дуга, Кіеў, Варшава. Дайшоў да Берліна, на Эльбе сустракаўся з саюзнікамі, разам з іншымі вайскоўцамі трапіў пад абстрэл недабітых фашыстаў, быў паранены. Потым яго накіравалі ў адну з вайсковых частак, што размяшча-лася ў Кобрыне. Узнагароджаны шматлікімі ардэнамі і медалямі. Жыў і працаваў у в. Магдалін. Быў брыгадзірам паляводчай брыгады. І аддаў гэтай справе 30 га-доў.

У кожнай вёсцы ёсць свая пасада. У в. Магдалін ёсць стараста – гэта Дарожкіна Вера Іванаўна. Працавала аграномам 10 гадоў. Людзі в. Магдалін любяць і пава-жаюць яе. Ад яе сэрца ідзе дабро, павага да вёскі, яе жыхарам.

Ёсць у в. Магдалін Барысаўская пачаткова школа. Настаўнікі пракладаюць усе намаганні, каб дзеці ішлі ў школу з задавальненнем. Робіцца усё, каб добраўпа-радкаваць школу, прыдаць ёй сучасны выгляд.

У 2007 г. у Санкт-Пецярбурзе выйшла бібліятэчная серыя “Зубрёнок”. Саюз пісьменнікаў Расіі, секцыя літаратуры для дзяцей і юнацтва, Барысаўская пачат-ковая школа РБ, Брэсцкая вобласць, Кобрынскі р-н в. Магдалін. “Мы – паэты” (Вершы). “Ромашки” – Кондратюк Александра, “Осень” – Гаврилович Валерия.

Ёсць у в. Магдалін і таленты, якія займаюцца вышыўкай, лазапляценнем, разьбой па дрэву.

Кірылюк Валянціна Іванаўна – вышыўка. Гледзячы на яе прыгожа вышытыя рушнікі, прасціны, самаробныя пакрывалы, дываны, міжволі пераканаешся у тым, што вясковыя людзі вельмі таленавітыя.

Вашай увазе выстава школы народнага мастацтва. Дзеці з радасцю ідуць у шко-лу, каб навучыцца маляваць, вышываць. Вы можаце падыйсці потым і паглядзець, купіць сябе што-небудзь з вырабаў. Кіраўнікі – Жолах Валянціна Арсеньеўна, - саломапляценне, аплікацыя саломкай.

Назарук Ніна Цімафееўна – вышыўка і бісерапляценне. Дзеці з радасцю навед-ваюць школу народнага мастацтва каб навучыцца маляваць, вышываць. Вы змо-жаце потым падыйсці і паглядзець бліжэй выставу, купіць сябе што-небудзь, што вам спадабаецца.

Ні адно мерапрыемства не адбываеццпа без народнага ансамбля песні і музыкі “Зараніца” у в.Магдалін. Калектыў быў створаны у 1991 годзе, а ў 2001г. калекты-ву прысвоена званне “народны”. Кіраўнік ансамбля Алена Паўлаўна Букач. Вашай увазе ўжо было выступленне з песняй.

Вёска Магдалін на сённяшні час расце, маладзее. Упрыгожваюцца двары, вуліцы. Ёсць у вёсцы СДК, бібліятэка, два магазіны, фельдшарска-акушэрскі пункт, баня, ходзіць аўтобус, - усё гэта вельмі падабаецца жыхарам.

Сёння нашу в. Магдалін прадставілі:

- народны ансамбль песні і музыкі “Зараніца” – кіраўнік А.П. Букач;

- бібліятэкар Ларыса Жарын;

- секцыя рэгіянальнага танца “Магдалінка”;

- дзеці Барысаўскай пачатковай школы.

Выкарыстаны матэрыялы: папкі

- Барысаўская пачатковая школа

- Імі ганарыцца наша вёска

- Легенды і паданні в. Магдалін

- Народны ансамбль песні і музыкі “Зараніца”

- Мой Магдалін – мая любоў і песня

- Народны клуб фальклора “Магдаліна” і “Магдалінка”

- Аб нашай вёсцы

- Шануем нашых землякоў

- Абаронцы Радзімы

- Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны

- Таленты роднага краю

- Стараста вёскі Магдалін

Выкарыстана выстава народных майстроў

- саломапляценне

- вышыўка

Осень

Вот и осень наступила

Дети в школу все пошли

И глядят на них уныло

Все деревья и кусты.

Зайчик по полянке скачет

Волк следит и хитрый лис

Бедный зайчик чуть не плачет

Просит: «Осень, заступись!»

А в ответ – одно молчанье,

А в ответ – листва шуршит

Это осень на прощанье

«До свиданья» - говорит.

 

Ромашки

В белых праздничных рубашках

С жёлтым пятачком

Расцвели цветы ромашки

В поле за селом

Мы бежим туда с подружкой

Наперегонки

Будем рвать ромашки дружно

И плести венки.

 

Ад багатых душой продкаў цягнецца ў сённяшні дзень чароўная ніць народнага таленту. Жыхары вёскі Магдалін шмат робяць дзеля таго, каб не перарваць яе, захаваць для нашчадкаў дзівосныя фарбы людскіх мараў, надзей і спадзяванняў, што спрадвеку жывуць у непаўторных узорах.

Слова

Ларыса Анатольеўна прадстаўляе сваіх удзельнікаў.

Вядучы (зачытвае з кнігі, узятай з выставы) “Батчы – вёска ў Беларусі, у Коб-рынскім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км ад Кобры-на, 39 км ад Брэста, 462 жыхара, 168 двароў. Сярэдняя школа, Дом культуры, біб-ліятэка, аддзел сувязі”, - так гаворыцца аб вёсцы Батчы у другім томе Беларускай энцыклапедыі. Некалькі сказаў... Але Батчы заслугоўвае, каб аб ёй сказалі больш. Але ніводная кніга не паведае аб вёсцы з такой любоўю і шчырасцю, як яе жыха-ры. Слова бібліятэкару сельскай бібліятэкі Алене Вячэславаўне Рудскай і яе па-мочнікам, вучаніцам 11 класа мясцовай школы Юліі Воран і Алесе Клімчук.

 

 

Віктарына

Вядучы. Мы не павінны страчваць сваю гісторыю, сваю памяць, бо як пісаў вялікі Купала: “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына...”. І якая б ні была наша гісторыя, мы павінны яе любіць, шанаваць і вывучаць. Кожны сумленны чалавек павінен добра ведаць і ганарыцца гісторыяй свайго роду, сям’і, вёскі, краю, Радзімы.

Дзякуй за ўвагу і да новых сустрэч-падарожжаў па Кобрыншчыне.

 

Лепей за ўсё мне на свеце мясціна,

Там, дзе нарадзілася я і узрасла

Бэз пад акном і на полі каліна,

Ціхае сонца, блакіты нябёс...

Можа другому не скажа нічога,

Сціплая смолка на ўзлессе ў траве, -

Мне ж у ёй радасць гучыць і трывога,

З ёю маё захапленне жыве...

У кожнага чалавека, які маў шчасце калісьці нарадзіцца на нашай зямлі, абавязкова ёсць прыгожы і непаўторны куточак, які ў вялікім і шырокім паняцці Радзіма, звычайна займае звыклае месца. Такі куточак – гэта вядома ж для кож-нага з нас – абавязкова цэлы свет. Ён напаўняе нашы сэрцы гонарам, светлай радасцю нават адным простым напамінам пра сябе, выпадковаю згадкаю пра знаёмыя з дзяцінства мясціны.

Ёсць такі куточак і у нас. Гэта наша вёска Батчы (мясцовая назва Батчэ) што ў Кобрынскім раёне. Уваходзіць яна ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Батчы”.

Звесткі пра Батчы даходзяць да нас з 16 стагоддзя, як вёска Кобрынскай эка-номіі Брэсцкага ваяводства 1566 года.

Існуе некалькі версій паходжання назвы нашай вёскі.

 

1. Ад слова “бочы” – месца, дзе рабілі бочкі. У той час асноўную адзінку вымя-рэння тавару лічылі “Віленская бочка”. Таму так і гаварылі “Бочты”

2. “Бач ты” – здзіўленне, захапленне чым-небудзь: “бачыш ты”.

3. “Бач тчэ” – паказвае на характар вытворчасці, так як мясцовае насельніцтва займалася ткацтвам.

4. “Бач тэчэ” – побач з вёскай цячэ рэчка.

5. У кнізе беларускага вучонага А. Ненадаўца “Мой родны кут Брэстчына” існуе такая версія: “Батчы баяць!” – пустая гамонка.

Версій, як вы бачыце пяць, і кожная з іх, на наш позірк, мае права на існаванне.

Геаграфічнае становішча наша гаспадарка “Батчы” займае вельмі зручнае.

Па-першае, таму, што праз нашу гаспадарку праходзіць транспартны шлях на Жабінку і Камянец.

Па-другое, у 2,5 км на поўдзень у раёне в. Чаравацічы, цячэ рэчка Мухавец.

Па-трэцяе, у 2 км на паўднёвы запад знаходзіцца прыпынак “Чаравацічы” бела-рускай чыгункі Брэст-Гомель, а у 5 км на паўночны захад знаходзіцца чыгунка “Стаўпы”, электрафікаванай чыгункі Брэст-Мінск-Масква.

І гэта размяшчэнне транспартных шляхоў, як вы разумееце, вельмі зручнае і для гаспадаркі, і тым людзям, якія пражываюць у гэтай мясцовасці.

Само жа СВК “Батчы” Кобрынскага раёна размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Кобрынскага раёна, гэта амаль каля 12 км ад раённага цэнтра – горада Кобрына.

Яшчэ нам хочацца зазначыць, што гэта сёння наша гаспадарка СВК “Батчы”, а вось некалі названы імем правадыра калгас “Запаветы Ільіча” быў арганізаваны ў далёкім 1949 годзе.

І пачынала наша гаспадарка, трэба адзначыць, сваю дзейнасць ад серпа і адналемяшнога конага плуга. А ў 1951 годзе гаспадарка купіла сваю машыну палутарку. Вось так і пачынала наша гаспадарка сваё калгаснае жыццё.

Але ж усе мы добра ведаем, як няумольна скарацечны час. Міналі гады, мяняўся час, а разам з ім і акружаючая нас рэальнасць.

І сёння СВК “Батчы” заслугоўвае асабістага расказа аб сваім жыцці. Тым больш, што па рэйтынгу адной з рэспубліканскіх газет СВК “Батчы” упэўненна уваходзіць у сотню лепшых гаспадарак краіны, а іх у нас у Беларусі амаль 2,5 тысячы.

Спецыялізуецца наша гаспадарка на насенняводстве, збожавых, вытворчасці мяса і малака. У гаспадарцы працуюць чатыры паляводчых брыгады, тры малочна-таварныя фермы.

За 2006 год сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Батчы” дасягнуў добрых вынікаў. Атрымана сельскагаспадарчай прадукцыі на 6 млрд. рублёў.

Перспектыўнай для нашай гаспадаркі з’яўляецца вырошчванне агародніны – морквы, цыбулі, зялёнага гарошку. У перспектыве плануецца павялічыць пасадачныя плошчы, што дазволіць насельніцтву заўсёды маць на сваім стале свежую агародніну і садавіну айчыннай вытворчасці.

А развіццё садаводства і плодаагародніцтва з’яўляецца на сённяшні дзень адным з асноўных перспектыўных накірункаў развіцця СВК.

Размяшчаецца наш батчынскі сад на плошчы 46 гектараў, а ў планах ужо зрабіць 100.

На цяперашні час у рамках абласной праграмы развіцця пладаводства на 2004-2010 гады у гаспадарцы распачаты і вядзецца будаўніцтва плодаагароднінасхо-вішча. Разлічана яно больш чым на 2 тысячы тон садавіны і агародніны.

Кошт гэтага будаўніцтва на сённяшні дзень складае 3 млрд. беларускіх рублёў. Але ж з яго увядзеннем, аснашчаным спецыяльным абсталяваннем, уражай кож-нага года будзе захаваны без затрат.

Адметнай мяжой вядзення гаспадаркі у нашым раёне ад іншых гаспадарак з’яўляецца і тое, што у 1990 годзе у гаспадарцы была утворана звераферма. Зверы былі завезены з Бабруйскай зверагаспадаркі. Гэта норка серабрыстая і пясец вуалёвы. Цяпер у гаспадарцы разводзяць пясцоў двух парод: серабрыстых і вуалёвых.

Шкуркі гэтага звера карыстаюцца у насельніцтва вялікім попытам. Шапкі з меха, шалі, гэта усё мягкае золата Беларусі, невыпадкова шмат дзе чуеш гэтыя словы аб такіх прыгожых, пушыстых звярках.

Сёння на нашай сустрэчы нам хацелася б адзначыць тое, што самым галоўным для развіцця нашай гаспадаркі, як і любой другой гаспадаркі, у першую чаргу з’яўляецца чалавечы фактар. А менавіта, тыя людзі, якія жывуць і працуюць тут. Гэта яны вырашаюць лёс вялікіх і малых задач, з’яўляюцца майстрамі сваёй справы.

Мы не будзем засяроджваць вашу ўвагу шмат на гэтым аспекце, але скажам пра самых дастойных, тых, якіх ведае ўся Беларусь, - гэта Ляўкун Сяргей і Бушчук Рыгор, якія тры гады запар станавіліся ўдзельнікамі Рэспубліканскіх дажынак: 2004, 2005, 2006г.

Гэта Кардаш Леанід, які у 2003 годзе заняў 2 месца сярод кормаўборачных камбайнаў.

У гэтым годзе на Рэспубліканскіх дажынках у г. Рэчыца прадставілі нашу Брэстчыну інжынер нашай гаспадаркі А. Рудскі і механізатар Яўген Алексіевіч, які на камбайне “Джон-Дир” намалаціў 2015 тон збожжа. Так што, як вы бачыце, у гэтым плане у нас ёсць кім ганарыцца, у нас ёсць з каго браць прыклад.

І вось сёння наша Батчы, дзякуючы працы людзей – гэта сучасная вёска, дзе ёсць усе аб’екты сацыяльнага комплексу.

Самым галоўным і значным для нашай вёскі з’яўляецца той факт, што вёска наша ўжо газіфікавана ўжо з 1997 года.

Усе дарогі, якія ідуць да нашай вёскі і сама вёска заасфальтаваныя, як з боку Кобрына, так і з боку Жабінкі, а гэта, як вы разумееце, адыгрывае немалую ролю, улічваючы тое, што кожны другі жыхар вёскі мае ў карыстанні аўтамабіль.

На тэрыторыі гаспадаркі размешчана батчынская сярэдняя школа, якую у гэтым годзе наведваюць 213 вучняў. І тут, як нам здаецца, будуць дарэчы словы вядомага вучонага М.І.Пірагова: “Всякая школа славится не числом, а славою сво-их учеников”. А у гэтым плане наша школа не кепска выглядае у маштабе нашага раёна па матэматыцы і турызму, мастацкай самадзейнасці і спорту. А для атры-мання спартыўных дасягненняў у нас у гаспадарцы ёсць добрая спартыўная база.

Сельскі Дом культуры знаходзіцца ў вёсцы Батчы. Пра яго дзейнасць можна гаварыць шмат, але скажам галоўнае, усё, што тут працуе, усё для людзей, для іх адпачынку і культурнага правядзення часу. Працуюць тут гурткі мастацкай сама-дзейнасці: драматычны, мастацкага слова, шахматны-шашачны, сямейны, аматар-скія аб’яднанні “Гаспадыня”, і “Дыскаклуб”.

Больш 20 год працуе пры ДК фальклорны народны калектыў “Ліцвінянкі”. Ёсць у вёсцы і бібліятэка, якая штогод абслугоўвае больш 500 чытачоў.

Вялікую падтрымку у тым, каб аблегчыць працу жанчын у вёсцы мае банна-пральны камбінат, камбінат бытавога абслугоўвання, якія даюць жанчыне магчымасць выкарыстоўваць свой час на іншыя справы.

Працуюць тут пошта і зберкаса, фельчарска-акушэрскі пункт, два магазіны – вось няпоўны пералік тых аб’ектаў, якія размяшчаюцца у нашай вёсцы і працуюць для паляпшэння жыцця сельскіх жыхароў, якія з кожным годам набліжаюцца да гарадскіх.

2009 год – год, калі СВК “Батчы” будзе нададзены статус аграгарадка. І гэты дзень не за гарамі. Вёска жыве, расце, развіваецца. Ва ўсіх сферах абслугоўвання укараняюцца новыя тэхналогіі.

А яшчэ тут дыхаецца лёгка, таму што тут упершыню пабачылі свет, сказалі першае слова, будзем выбіраць тут свой жыццёвы шлях.

І завершыць свой расказ аб нашай вёсцы хочацца простымі, але вельмі блізкімі кожнаму з нас словамі:

Вёска, вёска мая шматгалоска!

Адгукніся мне рэхам у лесе.

Для мяне ты не проста вёска,

Для мяне ты не проста Палессе!

 

 

 

 

Віктарына

 

1. Назавіце старэйшага жыхара в. Магдалін

83 гады – Павел Рыгоравіч Каранчук

2. У якіх баях удзельнічаў жыхар вёскі А.С.Гаравы?

У баях з японцамі на Халін-Голе, Варшава, Кіеў, Курская дуга

3. Назавіце старасту в. Магдалін

Дарожкіна Вера Іванаўна

4. У якім годзе быў створаны калектыў “Зараніца” і якое званне носіць гэты калектыў?

У 1991 годзе, з 2001 года носіць званне народны

5. У склад якой губерні уваходзіла в. Павіцце да 1921г.?

У склад Валынскай губерні

6. У якім годзе быў арганізаваны першы калгас, як ён называўся?

1949г., імя Будзёнага

7. Які заказчык знаходзіцца на тэрыторыі Павіцеўскага с/Савета?

“Званец”

8. Які канал працякае бліз в. Павіцце?

Арэхаўскі

9. Назавіце прозвішча паэта, грамадскага дзеяча родам з в.Павіцце

Уладзімір Дзехцярук

10. У якім годзе быў арганізаваны калгас “Запаветы Ільіча”?

1949г.

11. З якога стагоддзя даходзяць да нас звесткі пра в. Батчы?

316 стаг.

12. Колькі гектараў займае сад у гаспадарцы “Батчы”?

46 га

13. У якім годзе была ўтворана звераферма?

1990г.

14. З якога года газіфікавана в. Батчы?

1997г.

15. У якім годзе СВК “Батчы” будзе нададзены статус аграгарадка?

2009г.

16. Назавіце старэйшыя вёскі Кобрыншчыны

Гарадзец, Грушава, Дзівін, Корчыцы, Кустовічы, Хадынічы

17. Самая старажытная вёска Кобрыншчыны, зыходзячы з пісьмовых крыніц летапісу

Гарадзец (Іпацьеўскі летапіс 1287г.)

18. Назавіце самую вялікую па памерах тэрыторыі, колькасці насельніцтва вёску

в. Дзівін, 4500 чал.

19. Як назыв. гістарычны даклад, у якім упамін. старажытныя вёскі Кобрын-шчыны ХУ ст.?

Рэвізія Кобрынскай эканоміі, складзеная у 1563г. каралеўскім рэвізорам Дзмітрыям Сапегай

 

Вяд. 1 Сярод дубраў, лугоў шырокіх,

Дзе песня родная так звонка льецца,

Ляжыць вялікае палескае сяло,

Што так прыгожа Дзівінам завецца.

Вось у гэтае прыгожае сяло мы з вамі зараз адправімся у нашай "Кругасветцы". Упершыню Дзівін упамінаецца ў 1446 годзе як цэнтр Палескай воласці, Брэсцкага ваяводства. 3 1668г. Дзівін - горад у Палескім ключы Брэсцкай эканоміі, з 1642 года меў Магдэбургскае права, аднак войта са шляхты прызначаў кароль. 3 1795г. у складзе Расійскай імперыі. 3 сакавіка 1797 года мяст. Дзівін падаравана нашчад-кам генерал-фельдмаршала гр. П.А.Румянцава, потым Дзівін быў праданы Павлу Ячміну і далей пераходзіць з рук у рукі. 3 1915г. Дзівін акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі, з 1919 - польскімі войскамі. 3 1921 г. у складзе Польшчы. 3 1939г. у складзе БССР, з 15.01.1940г. цэнтр раёна і сельсавета Брэсцкай воблас-ці. У Вялікую Айчыную вайну 24.06.1941г. Дзівін акупіраваны нямецка-фашысц-кімі захопнікамі, якія знішчылі ў раёне і вёсцы 2819 жыхароў. Вызвалены 21.07.1944г. часцямі 61-й арміі 1-га Беларускага фронту. У 1949 г. створаны к-з "Новае жыццё". 3 8.08.1959г. пасля укрупнення раёнаў уваходзіць у склад Коб-рынскага раёна як с. Дзівін, цэнтр Дзівінскага с/Савета. На 1.01.2002г. у Дзівіне пражывала 3949 жыхароў, і налічвалася 1544 двары. У Дзівіне працуе ДК, клуб, 3 бібліятэкі, музычная, спартыўная і сярэдняя школа, школа-інтэрнат для сірат, дзіцячы садок, бальніца КБА, кафэ, 6 магазінаў, рынак.

Гучыць запіс песні "Дзівін мой край сінявокі” сл. Ів. Букацюка, муз. Ф.Лясоты.

 

Вяд. 1.І так, пачынаецца наша падарожжа. Ля дуба Суворава - першы прыпы-нак. 3 шырокай і магутнай кронай, высокі у некалькі абхватаў дуб. Ужо больш як два стагоддзі клапатліва ахоўваецца "Сувораўскі дуб", пад якім паводле падання рускі палкаводзец адпачываў у час паходу 1794г. Тут так прыемна адпачыць, па-любавацца навакольнымі краявідамі. Вада, якая жывіць карані магутнага дрэва, наталяе смагу людзей, - святая, гаючая - гавораць дзівінцы. Сваім "швейцарам" - лічаць дуб мясцовыя жыхары.

Прадстаўляюцца кн. Памятники природы, Белоруссия. Мн., Ураджай, 1986.2. Сувораўскі дуб. - У кн.: Энцыклап. Прыроды Беларусі. У 5-ці т. т.5, с.31.

 

Вяд.2. Другі прыпынак.

Свята-Параскевы-Пятніцкай царква. Размешчана на галоўнай вуліцы. Пабудавана ў 1740 годзе намаганнямі Святара Яна Ваяводскага. Помнік архітэктуры, які спа-лучае будаўнічыя прыёмы мясцовага, драўлянага дойлідства з элементамі барока.

Дык вось якое паданне захавалася ў людзей аб царкве Параскевы Пятніцы. Быц-цам бы каралева Польская, вялікая княгіня Літоўская Ганна, праязджала праз вёску Дзівін са сваёй дачкою Параскевай. У дарозе дачка захварэла. Маці прасіла Бога дапамогчы і дала абяцанне пабудаваць у мястэчку Дзівін царкву, калі яе дачка пачуе аблягчэнне. Дачка Параскевы выздаравела, царква была пабудавана з круглых бярвенняў, алтаром на захад. Аб чым сведчыць грамата, зацверджаная ў Берасцейскім ваяводстве. Збоку перад царквой у 2-ой палавіне XIX ст. пастаўле-на драўляная званіца.

Вяд. Трэці прыпынак.

Свята-Прачысценская царква. Знаходзіцца у цэнтры вёскі. Узведзена ў 1902 годзе. Мае рысы неарускага стылю. 4-часткавая аб'ёмная кампазіцыя складаецца з прытворна-званіцы, кароткага бабінца, малітоўнай залы, апсіды. Унутры апсіда вылучана драўляным іканастасам. Мастацкую каштоўнасць маюць абразы ХУ111-XIX ст.

Дзве гэтыя царквы ўнесены ў "Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсц. вобласць". Мн.; 1984. стар.231. і іншыя кнігі.

Вяд. Чацвёрты прыпынак. Уключаецца музыка ваеннай тэматыкі.

I вось мы з вамі ў цэнтры вёскі. У цэнтры сквера ўзвышаецца Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Пахаваны тут 74 воіны 212-й стралковай дывізіі 9-га гвардзейскага корпуса 61-й арміі і 2 партызаны, якія загінулі 21.7.1944г. ў баях пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1949 на магіле пастаўлены абеліск.

Вяд. Пяты прыпынак.

На тэрыторыі філіяла ткацкай фабрыкі знаходзіцца магіла ахвяр фашызму. Паха-ваны 1450 мірных жыхароў, якіх растралялі нямецка-фашысцкія захопнікі ў 1942г. У 1951 г. на магіле пастаўлены абеліск:

Вяд. Шосты прыпынак.

А зараз вашу ўвагу хачу звярнуць на прадпрыемствы і арганізацыі Дзівіна. У гэ-тым годзе адзначылі сваё 50-годдзе Дзівінская СШ, 30-годдзе музычная школа, школа-інтэрнат, Дзівінская участковая бальніца, УПК, ДК, бібліятэкі.

I вось апошні прыпынак.

Дзівінскі агародна-сушыльны завод, які працуе з 1953, выпускаў сухія харчовыя прадукты, безалкаголныя напіткі. У гэтым годзе завод выпускае салодкія напіткі і мін. ваду "Дзівінчанка". А завод наш знаходзіцца на беразе возера Любань, пра якое мы у выданні Блакітная кніга Беларусі: Энцыклап.- Мн.: 1994 на стар. 230 прачытаем: пл. 1,83 км2.

Наібольшая глыб. 11,5 м.

Даўжыня 2,2 км.

Наібольшая шырыня 1,4 км.

Пл. водазабору 143 км . А якія ўпадаюць рэкі, каналы вы прачытаеце самі. Вось і закончылася наша "Кругасветка". Больш падрабязна вы даведаецеся пра Дзівін,

калі пазнаёміцеся з альбомамі "Гісторыя в.Дзівін", "О вёска, вёска родная мая", і кнігі, якія прадстаўлены ў краязнаўчым фондзе нашай бібліятэкі. I закончыць наша падарожжа мне хочацца словамі з песні:

3 Украіны сяброў сустракаем,

Дзе граніца балоцісты гай,

Хай жа Дзівін жыве, расцвітае,

Беларускі цудоўны наш край.

 

Яндекс.Метрика