Юрый Антонавіч Барысюк
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

PDF Печать E-mail

Зберагальнік гісторыі

Барысюк Юрый Антонавіч

Барысюк Юрый Антонавіч нарадзіўся 18.01.1978 г. у сям’і калгаснікаў. Бацька Барысюк Антон Карпавіч - трактарыст, маці Ніна Паўлаўна - палявод; ёсць браты Аляксандр і Валерый.

3 1995 па 2001 гг. завочна вучыўся у Беларускім Дзяржаўным універсітэце на гістарычным факультэце.

3 1995 па 1998 гг. працаваў у Кобрынскім ваенна-гістарычным музеі імя А.В.Суворава.

3 1998 г. па 2007 г. Ю. Барысюк працаваў у аддзеле культуры Кобрынскага райвыканкама спецыялістам па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

Рашэннямі і распараджэннямі райвыканкама Барысюк Ю.А. быў зацверджаны сакратаром міжведамаснага каардынацыйнага савета па ахове матэрыяльнай і духоўнай спадчыны райвыканкама, раённай тапанімічнай камісіі, камісіі па інвентарызацыі рухомых каштоўнасцей і раённага аргкамітэта па падрыхтоўцы святкавання 60-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Абследваў становішча помнікаў у раёне, падрыхтоўваў пасяджэнні савета, кантраляваў ход выканання рашэнняў аблвыканкама і райвыканкама, пастановы савета па ахове матэрыяльнай і духоўнай спадчыны райвыканкама.

За час працы Ю. А. Барысюком абследавана новавыяўленных помнікаў гісторыі і культуры і узята на мясцовы улік 148, у т. л. паркаў - 8; помнікаў гісторыі -137; помнікаў археалогіі - 3. Унесены у Дзяржаўны Спіс - 45; у т. л. помнікаў архітэктуры - 26; гісторыі - 4; археалогі -15.

Шмат намаганняў Ю.Барысюк надае пошуку раней невядомых пахаванняў ахвяр фашысцкага тэрору і абаронцаў Айчыны, вядзе пошук дакументаў у мясцовых і замежных архівах. У выніку гэтай працы былі паспартызаваны больш 20 раней невядомых вайсковых пахаванняў, устаноўлены імёны болей 140 раней невядомых ахвяр фашызму і імёнаў абаронцаў Айчыны.

У 2001 г. ён быў складальнікам брашуры “Гісторыка-культурная спадчына Кобрыншчыны", удзельнічаў у падрыхтоўцы даведнікаў і брашур па Кобрынскаму раёну.

Юрый Антонавіч з'яўляўся сакратаром раённай камісіі па напісанню кнігі "Памяць. Кобрынскі раён". Пасля яе выхаду ў свет арганізаваў працу па збору дапаўненняў і заўваг, что прывяло да ідэі стварэння электроннай версіі кнігі і базы дадзеных аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны па Кобрынскаму раёну, якія былі створаны у 2004 г.

Неаднаразова друкаваўся на старонках раённых і абласных газет, дапамагаў у падрыхтоўцы краязнаўчых праграм мясцовага і абласнога тэлебачання. У 2005 годзе пад яго кіраўніцтвам было надрукавана выданне "Карта Кобрынскага раёна. План г.Кобрына".

У 2004 годзе быў зняты і зманціраваны відэафільм "Старажытная і легендарная Кобрыншчына", рэжысёр Ю.А.Барысюк. Гэты фільм аказаўся запатрабаваны у школах раёна у сувязі з увядзеннем факультатыва "Кобрыназнаўства".

Юрый Антонавіч удзельнічаў у рабоце па аднаўленню старажытных геральдычных сімвалаў рэгіёна. Падрыхтаваў дакументы для прадстаўлення праектаў герба і флага Кобрынскага раёна ў Геральдычны савет пры Прэзідэнце Республікі Беларусь. Створанныя пры яго удзеле герб і флаг Кобрынскага раёна, былі зацверджаны Указам Прэзідэнта Республікі Беларусь летам 2004 года.

Па прапанове Барысюка Ю.А. у раёне быў праведзены конкурс уязных знакаў. У выніку у 2004 годзе былі ўстаноўлены ўязныя знакі с датай першага ўпамінання ў дзевяць цэнтраў сельсаветаў раёна.

Барысюк Ю.А. актыўна ўдзельнічае ў рабоце па аднаўленню старажытных геральдычных сімвалаў регіёна. Пры яго ўдзеле створаны герб і флаг Кобрынскага раёна, які быў зацверджаны Указам Прэзідэнта Республікі Беларусь летам 2004 года. Пачата работа па аднаўленню геральдычных сімвалаў вёсак раёна.

Вядзе навуковую працу па гісторыі і краязнаўству. Барысюк Ю.А. з'яўляецца сябрам заходнепалескага навукова-краязнаўчага таварыства "Загароддзе".

Удзельнічаў у Міжнародных навукова-краязнаучых канферэнцыях:

- "Палессе скрыжаванне культур і часу" г.Пінск 1999 год,

- "Палессе у XX ст." г.Беласток 2000 год,

- "Слынным выхадцам з Палесся Р.Траугутту і К.Каліноўскаму" г.Брэст 2003 год.

Ю. Барысюк мае каля 20 навукова-публіцыстычных артыкулаў. Даследуе тэмы: "Тапанімія Кобрыншчы-ны", "Гістарычныя валуны", "Кобрынскія князі", "Населенныя пункты Кобрыншчыны".

У 2005 годзе атрымаў прэмію ўпраўлення культуры "За папулярызацыю гісторыі края", а ў 2006 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

3 2007 г. Юрый Антонавіч працуе ва ўпраўленні па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь галоўным спецыялістам.

Матэрыялы Ю.А.Барысюка выкарыстаны ў другім томе энцыклапедычнага даведніка "Гарады і вёскі Беларусі. Брэсцкая вобласць" 2008 г.

Ю. Барысюк з'яўляўся адным са складальнікаў кнігі "Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь" 2009 г.

Падрыхтаваў дакументы для прадстаўлення праектаў герба і флага вёсак Гарадзец і Ляхчыцы Кобрынскага раёна ў Геральдычны савет пры Прэзідэнце Республікі Беларусь. Створаныя пры яго ўдзеле геральдычныя сімвалы вёсак Кобрынскага раёна, былі зацверджаны Указам Прэзідэнта Республікі Беларусь у 2008 годзе.

Легенда пра Княжую Гара, запісанная Барысюком Ю.А., і сюжэт герба в. Ляхчыцы ляглі ў аснову ідэі помніка князю Уладзіміру і княгіне Вользе, які быў устаноўлены у Кобрыне да фестывалю-ярмаркі працаўнікоў вёскі "Дажынкі 2009".

У цяперашні час Ю.А. Барысюк займаецца складаннем спіса крыніц, дакументаў і фотаздымкаў па гісторыі Кобрыншчыны, якія знаходзяцца ў архівах Беларусі і замежжа, пошукамі больш ранняга ўпамінання г.Кобрына, а таксама архіва Кобрынскага павета, які быў вывезены ў Расію напярэдадні першай сусветнай вайны.

Спіс крыніц

Барысюк, Ю.А. Княжная гара на Кобрыншчыне: [13 ст., недалёка ад в. Ляхчыцы існуе нагорак – Княжная гара] / Ю.А. Барысюк// Памяць. Кобрынскі раён.- Мн.,2002.- с. 28-29.

Барысюк, Ю. Князі Кобрынскія / Юрый Барысюк // Памяць.Кобрынскі раён.- Мн.,2002.- с.37-39.

Барысюк, Ю. Кобрыншчына ў 1-ю Сусветную вайну /Юрый Барысюк // Памяць.Кобрынскі раён.- 2002.- с.75-78.

Барысюк, Ю. Навасёлкаўскае ўзброенннае выступ-ленне сялян 1933г./Ю. Барысюк //Загароддзе -3: Матэ-рыялы навук.-краязн. канф. “Палессе ў ХХ ст.” 1-4 чэрв.2000 г. Беласток.- Мн.: Тэхналогія, 2001.- с.165-168.

Гісторыка-культурная спадчына Кобрыншчыны / аддз. культуры Кобр. райвыканкама; склад. Ю.А. Барысюк.- Баранавічы: Баранав. узбуйн. друк, 2001.- 32с.

Барысюк, Ю. Сустрэча ў Божым Дары: [Памятны знак у Божым Дары (хутар у Буховіцкім сельсавеце) – першы помнік удзельн. паўстання 1863-1864гг. на Кобрыншчыне ] //Кобрынскі веснік.- 2003.- 11 чэрв.- с.2

Борисюк, Ю. Нужны ли Кобрину святые покрови-тели: [Мнение специалиста о гербе Кобрина] //Кобрин-информ.- 2002.- 4 июля.- с.2

Барысюк, Ю. З мінулым нельга размінуцца: [Да Дня помнікаў і гіст. месцаў]// Кобрынскі веснік.- 2002.- 17 крас. – с.3

Барысюк, Ю. Першая асобная: [Выйшла ў свет брашура “Гісторыка-культурная спадчына Кобрын-шчыны”] / Ю. Барысюк // Кобрынскі веснік.- 2002.- 16 студз.- с.3

Барысюк, Ю. Колькі гадоў табе, вёска мая?:[ З гісторыі вёсак раёна ]/ Ю. Барысюк // Кобрынскі раён.-2001.- 19 вер.- с.3

Барысюк Ю. Каменная хроніка Кобрыншчыны /Юрый Барысюк // Кобрынскі веснік.- 2000.- 1 ліст.-с.2

Барысюк, Ю. Наша памяць: [У Кобр. раёне 126 помнікаў гісторыі і культуры ]/ Юрый Барысюк // Коб-рынскі веснік.- 19 крас. с.1

Сучасныя беларускія краязнаўцы: Барысюк Юрый Антонавіч // Краязнаўчая газета.- 2005.- №12 (77) , сак..

 

Яндекс.Метрика