Наш горад
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

PDF Печать E-mail

Леанід Глушко

Наш горад

 

Мяне паклікаў Кобрын да сябе, 

Мне назаўжды стаў родным горад гэты.

І вось цяпер я думаю сабе:

У чым ён мае еднасці сакрэты?

Як быццам бы наш Кобрын, як усе -

Такі прыгожы, звеку працавіты.

Натхнёнасці ён прыклад падае,

І сонцам узыходзячым заліты.

Будуецца, расце, шчэ прыгажэе,

Каштаны, ліпы, кветкі, знай, цвітуць.

Як бачна, на вачах ён маладзее,

А як над рэчкай-Мухаўцом пяюць!

Хоць за семсот гадоў яму жывецца,

А ні адной маршчынкі не відаць.

Хоць і нялёгка ўсё жыццё даецца.

Ды мэта ў яго - перамагаць!

У скверах, парку люд адпачывае,

Музейны Дом Суворава жыве.

Далёкіх й блізкіх ён гасцей страчае,

Усім руку дружбы Кобрын падае.

Дзятва малая ўсюды весяліцца,

Малечы лёс шчаслівым стаў даўно...

І цішынёй хачу я прычасціцца,

Адкрыўшы ў лета раніцай акно.

Бяжыць шаша да Брэста і да Мінска,

А хочаш, ты чыгункаю паедзь.

І падыходзіць лес духмяны блізка,

Так што ў хаце сёння не ўсядзець.

І, выйшаўшы на вуліцу, з парога

Паклон свой нізкі Кобрыну даю.

У яго шчаслівая дарога,

Сваю я песню Кобрыну пяю.

Над абсягам сонечным ад Бога

Робіць бусел лёгкія кругі

Няхай у новы век твая дарога

Вядзе па шчасці, Кобрын дарагі!

Яндекс.Метрика