Роднаму гораду
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

PDF Печать E-mail

Ніна Дрык

Роднаму гораду

 

 

Ля ціхай плыні Мухаўца.

Сярод лугоў імшыстых.

Дзе князь - валынскі ўладар -

Драўляны замак збудаваў.

Мой светлы горад заснаваны.

І лёс яму наканаваны

Быць сведкам даўніх тых падзей.

Гандлёвы шлях на Пінск і Кракаў

Тут шмат стагоддзяў.

Не раз Хмяльніцкі з грознай сілай

Лясы і пушчы абуджаў.

І шведы Густафа Адольфа

Разграбілі, спалілі жорстка.

Ды Кобрын жыў і ваяваў.

Сувораў славаю сваёй

Ключ Кобрынскі авеяў.

Паклаў шляхецкім вольнасцям канец

І шабельным завеям.

Плошча Леніна, парк Суворава -

Светласць дня і ў мінулае шлях.

Колькі раз ралля суровая

Бударажыла горад наш.

Зямля сівела ад людскога гора,

Крывею умывалася трава -

Да гэтых дзён

Хавае тайну мужнасці,

Майго горада, майго сяла.

Дымілі нівы, сцятыя пажарам.

Увесь белы свет набатам абляцелі

Званы Хатыні.

Сэрца ў жалобе стане.

А вораг задушыць цябе хацеў.

Не тою меркай вораг нас памераў,

Карэннямі ў полі прарасталі

І гінулі за веру, мір, спакой.

Яндекс.Метрика