Положение о конкурсе на лучшее массовое мероприятие "Творча, якасна,цікава"
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Положение о конкурсе на лучшее массовое мероприятие "Творча, якасна,цікава"

PDF Печать E-mail

Мэты і задачы:
развіццё і прапаганда беларускай літаратуры і мовы; папулярызацыя кніг і перыядычных выданняў;
актывізацыя дзейнасці ЛПГ, развіццё творчага патэнцыялу іх удзельнікаў; папулярызацыя новых форм і метадаў у арганізацыі актыўнага адпачынку насельніцтва; патрыятычнае выхаванне насельніцтва, асабліва дзяцей, падлеткаў і моладзі на гераічным мінулым нашага народа;
далучэнне дзяцей і падлеткаў, а таксама моладзі да традыцыйнай народнай культуры, прывіццё любові да роднага краю;
прыцягненне насельніцтва да ўдзелу ў масавых мерапраемствах; павышэнне якасці праграм і выканаўчага ўзроўню ўдзельнікаў.
 
 
Умовы і парадак правядзення:
У аглядзе-конкурсе на лепшае масавае мерапрыемства прымаюць удзел усе бібліятэчныя ўстановы раёна, а таксама ДБ і ЦРБ.
На конкурс прадстаўляецца 1 масавае мерапрыемства. Прагляд мерапрымства членамі журы можа быць непасрэдна на месцы правядзення, альбо ў ЦРБ. У праграмах пажадана выкарыстоўваць мясцовы матэрыял.
Асабліва будуць адзначацца праграмы, прапагандыруючыя здаровы лад жыцця, прафілактыку ВІЧ-інфекцый, праграмы, звязаныя з тэмай экалогіі, а таксама праграмы на тэму патрыятызму. Галоўнай тэмай конкурсу з'яўляецца святкаванне 65-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Пры правядзенні конкурсных праграм неабходна выкарыстоўваць сучасныя тэхнічныя сродкі.
На конкурс прадстаўляюцца праграмы да 20 хвілін. Тэкст сцэнарыя павінен быць прадстаўлены для журы.
Конкурс будзе праводзіцца ў адзін тур, які пройдзе з красавіка 2010 г. па красавік 2011 г.
 
 
Крытэрыі ацэнкі:
- выканаўчае майстэрства;
- музыкальна-мастацкае афармленне;
- выкарыстанне мясцовых матэрыялаў;
- актуальнасць тэмы;
- літаратурна-мастацкая якасць сцэнарыя.
 
 
Узнагароджванне ўдзельнікаў:
Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца прэміямі альбо цэннымі прызамі.
Журы мае права прыняць рашэнне аб скарачэнні праграмы ці спыненні выступления, якое выходзіць за рамкі рэгламенту.
 
 
Склад журы:
Іванова М.В. - дырэктар РЦБС, Галавейка Т.А. - заг АБМ ЦРБ,
Курачук С.Д. - гал. бібліёграф, старшыня прафсаюзнага камітэту РЦБС,
Ігнацюк В.І. – гал. Бібліятэкар АБМ
 
тэл. для даведак 2 36 81

 

Яндекс.Метрика