Фальклорны зборнік "А ў нашай вёсцы кажуць так…"
А ў нашай вёсцы кажуць так… : дыялектычны зборнік прыказак, прымавак і выслоўяў Кобрыншчыны / УК “Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка”, аддзел бібліятэчнага маркетынгу; склад. В. І. Ігнацюк. – Кобрын, 2011.
Беларускі народ у наш час знаходзіцца на пераломе гістарычнага існавання - сцвярджае і адраджае нацыянальную культуру, а дакладней фальклор.
Прыказкі і прымаўкі - найбольш кароткія жанры вуснай народнай творчасці.
Прапануем вашай увазе фальклорны зборнік "А ў нашай вёсцы кажуць так…" (вёскі Кобрынскага раёна), які адрасуецца настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, студэнтам філалагічных факультэтаў, школьнікам, мясцовым краязнаўцам, супрацоўнікам бібліятэк і клубных устаноў раёна.