Даведнік аб вуліцах Кобрына, якія носяць імёны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны “Думаць пра жывых, памятаць пра загінуўшых”
Думаць пра жывых, памятаць пра загінуўшых : даведнік аб вуліцах Кобрына, якія носяць імёны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны / УК “Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка”; склад.: Т.М. Аляшкевіч, С. Д. Курачук. – Кобрын, 2004. – 21 с.
Перамога Савецкага Саюза над фашысцкай Германіяй у Айчыннай вайне - адна з вялікіх падзей гісторыі. І чым больш час аддаляе нас ад гэтай знамянальнай сусветна-гістарычнай даты, тым мацней прыцягвае яна да сябе ўвагу людзей.
Кабрынчане свята шануюць і захоўваюць памяць аб тых, хто загінуў у баях з ворагам. На кобрынскай зямлі здзейснілі свой подзвіг В.П. Пуганаў, А.І. Марозаў, А.Ф. Данілеўская, Б.М. Сурын, С.Я. Ягораў, Ц.М. Краўчук і інш. У гонар іх, тых, хто загінуў вызваляючы Кобрын, хто мужна змагаўся пры абароне яго і праявіў гераізм, названы вуліцы нашага горада.
Даведнік разлічаны на шырокае кола чытачоў.