Горад, у якім мы жывем: віртуальная кніжная выстава, прысвечаная 725-годдзю г. Кобрына
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

223

PDF Печать E-mail

Віртуальная кніжная выстава

Кніжныя выставы дазваляюць раскрыць багацце бібліятэчных фондаў. Чытачы, наведваючы бібліятэку, у поўнай меры могуць ацаніць разнастайнасць і ўнікальнасць выданняў фондаў бібліятэкі, запазычыць для сябе новую інфармацыю і па-новаму зірнуць на вядомыя ім кнігі.

Штодня ўвазе нашых чытачоў прадстаўлены кніжна-ілюстрацыйныя экспазіцыі краязнаўчай тэматыкі.

Безумоўна, кнігі трэба бачыць, гартаць, чытаць. Тым не менш, для тых, хто не мае магчымасці наведаць нашу бібліятэку і пазнаёміцца з функцыянуючымі тут кніжнымі выставамі, мы ўяўляем віртуальныя выявы некаторых экспазіцый.

Тут вы знойдзеце поўныя бібліяграфічныя спісы выданняў, якія былі прадстаўлены на выставе, малюнкі вокладак.

 

 

Горад, у якім мы жывем

 

 

Віртуальная кніжная выстава, прысвечаная 725-годдзю г. Кобрына

 

“Гарады, як людзі…
У кожнага свой
непаўторны твар
жыццёвы лёс,
свае здабыткі…”

  

Ля заходняй граніцы нашай роднай Беларусі стаіць адзін са старажытнейшых гарадоў - Кобрын, цяпер гэта раённы цэнтр ў Брэсцкай вобласці. У 2012 г. ён святкуе сваё 725-годдзе. Аб багатай падзеямі гісторыі, баявых і працоўных традыцыях, аб славутасцях і памятных мясцінах города расказвае кніжная выстава “Горад, у якім мы жывем”.

  

alt

  

alt

     

alt alt

   

  Гімн г. Кобрына
Край наш радзімы - лугі і палі
Ціхі куток беларускай зямлі.
Кобрыншчына - ты наш дом,
Светлы, утульны наш дом.

 

Кобрыншчына! Радзіма мая!
Беларуская наша зямля! alt
Слаўся, квітней на радасць людзей.
Дарагая Айчына, квітней!

 

Буслы ў небе, вёсак агні,
Песня над родным прасторам ляці.
Шчасця табе на вякі,
Бацькаўскі край дарагі!

 

Кобрыншчына! Радзіма мая!
Беларуская наша зямля!
Слаўся, квітней на радасць людзей.
Дарагая Айчына, квітней!

 

Мірнае сонца над намі свяці
Пад чыстым небам ты вечна жыві.
Сцягам і Гербам тваім
Моцна мы ўсе даражым!

 

Кобрыншчына! Радзіма мая!
Беларуская наша зямля!
Слаўся, квітней на радасць людзей.
Дарагая Айчына, квітней! 
Музыка Ю. Давідзюка,
Словы Ю. Давідзюка, Л. Кірылюк

 

 Гістарычныя звесткі:

 

У 2012 годдзе спаўняецца

         725 гадоў з часу першага ўпамінання Кобрына ў Іпацьеўскім летапісе

Кобрын - горад абласнога падпарадкавання і адміністрацыйны цэнтр Кобрынскага раёна. Размешчаны на маляўнічых берагах ракі Мухавец за 45 кіламетраў на ўсход ад абласнога Брэста. Праз горад праходзяць чыгунка Брэст - Пінск - Гомель - Масква, старая аўтадарога Варшава - Масква, побач з горадам аўтамагістралі Брэст - Масква і Брэст - Гомель, аўтадарогі на Пружаны, Маларыту, Ковель.

Кобрын - адзін з найбольш старажытных гарадоў Беларусі. Паходжанне назвы горада дакладна невядома. Адны даследчыкі звязваюць яе з кельцкім імем Кобрунус, іншыя - са старажытнаславянскім імем Кобр, якое нібыта насіў галава паселішча. Уладзімір Даль уключыў у "Толковый словарь живого великорусского языка" словы, сугучныя Кобрыну ("кобрить"- хоронить, прятать, что-то утаивать; "кобриться" - жить нелюдимо, не покидая дома), з кожным з якіх можна звязаць назву горада.

Паводле падання, горад заснаваны ў ХІ -ХІІ стст. нашчадкамі кіеўскага князя Ізяслава на месцы рыбацкага пасёлка на востраве, які ўтварае рака Кобрынка пры ўпадзенні ў Мухавец. Першая пісьмовая згадка пра Кобрын датуецца 1287 годам (Іпацьеўскі летапіс) як уласнасць Уладзіміра Васількавіча. З гэтай даты і вядзе свае летазлічэнне старажытны Кобрын. У канцы X стагоддзя гэтая тэрыторыя ў складзе старажыт-нарускай дзяржавы, пазней - ва Уладзіміра-Валынскім княстве. У першай палавіне XIV ст. Кобрын увайшоў у склад ВКЛ. З старадаўніх часоў у горадзе існаваў замак, які складаўся з Ніжняга і Верхняга замка. Увогуле, гісторыка-архітэктурная спадчына Кобрына сёння прадстаўлена корпусам былога Спаскага манастыра, каналам Боны Сфорцы, драўлянай Нікольскай царквой, каталіцкім касцёлам, праваслаўным саборам Аляксандра Неўскага, домам-музеем А. В. Суворава, гандлёвымі радамі і каскадам жылых дамоў на пл. Свабоды і вул. Леніна, мемарыяльным помнікам у гонар перамогі ў вайне 1812 года і інш. Уся гэта гістарычная спадчына размешчана кампактна ў цэнтральнай частцы горада, што вельмі зручна для турыстаў.

Да 1519 г. Кобрын з'яўляўся цэнтрам Кобрынскага княства. 3 1532 г. цэлае стагоддзе горадам паслядоўна кіравалі польскія каралевы Бона Сфорца, Ганна Ягелонка і Канстанцыя Аўстрыйская. Пра кіпучую дзейнасць Боны сёння напамінае асушальны канал, які і носіць яе імя. У 1589 г., дзякуючы настойлівасці Ганны Ягелонкі, горад з яе рук атрымлівае магдэбургскае права і герб - шчыт з выявамі св. Ганны і Маці Божай з дзіцём.

Войны сярэдзіны XVII - пачатку XIX ст., страшэнная эпідэмія 1711 года аслабілі горад, эканамічна ён заняпаў. I, як вынік, у 1766 г. загадам караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Кобрына адабрана магдэбургскае права, і ён зведзены да ролі цэнтра эканамічнай адзінкі - Кобрынскі Ключ.

У канцы XVIII ст. на Кобрыншчыне адбываліся ваенныя падзеі, якія мелі ўплыў на гісторыю. У горадзе і яго ваколіцах захавалася нямала мясцін, звязаных з імёнамі вядомых усяму свету Т. Касцюшка (1794) і Р. Траўгутам (1863-1864 гг.).

Асаблівую старонку ў гісторыі Кобрына займае палкаводзец А.В. Сувораў, якому Кацярына Вялікая ў канцы XVIII ст. (1795г.) падаравала маёнтак Кобрынскі Ключ з сядзібай. У доме, у якім ён жыў, цяпер размешчаны ваенна-гістарычны музей, на месцы былой сядзібы - цудоўны парк культуры і адпачынку.

У Айчынную вайну 1812 г. тут адбыўся Кобрынскі бой, і была атрымана першая значная перамога рускіх войск у гэтай вайне. Пасля 1830-х гг. пачаўся паступовы гаспадарчы ўздым Кобрына. Быў адноўлены Дняпроўска-Бугскі канал, з'явілася паштовая экспедыцыя. У Спаскім манастыры адкрыта духоўнае вучылішча. У 1845г. праз Кобрын праклалі дарогу Масква-Варшава, у 1882 г.- Палескую чыгунку. Паводле перапісу 1897г., у горадзе было 10355 жыхароў, дзейнічала каля 30 прадпрыемстваў.

У 1915 г. Кобрын акупіравалі германскія, а ў 1919 г. - польскія войскі. 30 ліпеня 1920 г. ён быў вызвалены Чырвонай Арміяй, але паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921г. горад разам з Кобрынскім паветам адышоў да Польшчы.

Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г. Кобрын увайшоў у склад Брэсцкай вобласці. 15 студзеня 1940 г. ён стаў цэнтрам Кобрынскага раёна.

Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г. Кобрын увайшоў у склад Брэсцкай вобласці. 15 студзеня 1940 г. ён стаў цэнтрам Кобрынскага раёна.

У час Вялікай Айчыннай вайны Кобрын быў разбураны: загінула большая частка жыхароў, знішчана 30% жылога фонду. У 1950-я гг. пачалася рэканструкцыя цэнтра горада. У 1963г. Кобрын стаў горадам абласнога падпарадкавання. У 2002 г. горад і раён былі аб'яднаны ў адну тэрытарыяльна- адміністрацыйную адзінку, і сення ён з'яўляецца адным з буйнейшых рэгіёнаў не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы.

На 2010 г. у Кобрыне пражывае 51425 жыхароў. У горадзе тры прамысловыя раёны: паўднёвы, усходні, заходні. 21 прамысловае прадпрыемства складае эканамічны патэнцыял усяго раёна. Тавары з маркай "ВП Палессе", масласырзавода, ААТ "Гідрамаш", мясакамбіната добра знаёмы ў краінах блізкага і далёкага замежжа. У горада шматлікія культурныя і эканамічныя кантакты, партнёрскія і пабрацімскія сувязі з гарадамі Расійскай Федэрацыі, Украіны, Рэспублікі Малдова, Польшчы, Балгарыі, Германіі. У верасні 2009 г. у Кобрыне адбыўся рэспубліканскі фестываль-ярмарка "Дажынкі-2009", пасля якога горад практычна поўнасцю змяніў свой воблік, і зараз, памаладзелы, ён рыхтуецца да чарговага юбілею - 725-годдзю з часу першага ўпамінання ў Іпацьеўскім летапісе.

У розныя часы з Кобрынам так ці інакш былі звязаны многія знакамітыя людзі: працавалі, служылі ці проста яго наведалі - А. Тызенгаўз, П.I. Баграціён, А.С. Грыбаедаў, К.С. Каліноўскі, Ю. Крашэўскі, Т.Р. Шаўчэнка, А. Міцкевіч, П.М. Шпілеўскі, Дз.Н. Фалькоўскі (Ляўчук), К.Г. Паустоўскі, А.Т. Твардоўскі, Б.Л. Гарбатаў, В.I. Чуйкоў, К.К. Ракасоўскі, П. М. Машэраў, А. М. Мартынаў - стваральнік і першы дырэктар музея і іншыя.

alt

На выставе прадстаўлены матэрыялы краязнаўчага характару: новыя кнігі і энцыклапедыі аб Кобрыне; інфармацыйна-тэматычныя зборнікі, выдадзеныя Кобрынскай раённай цэнтральнай бібліятэкай; зборнік твораў паэтаў і пісьменнікаў Кобрыншчыны “Вдохновение”; зборнік “Літаратурная Берасцейшчына”; артыкулы перыядычнага друку, прысвечаныя юбілейным датам горада; артыкулы, якія апавядаюць аб яго ганаровых грамадзянах і знакамітых земляках; літаратура аб музеі нашага горада і архіўныя даведкі – словам, усё тое, што ў той ці іншай меры адлюстроўвае наша мінулае, цяперашняе і будучае.

Своеасаблівым упрыгожваннем выставы стала падборка фотаздымкаў, якія адлюстроўваюць маляўнічыя віды і гістарычныя месцы Кобрына, а таксама выказванні знакамітых кабрынчан аб сваёй малой радзіме. Таксама, на паліцах нашай выставы, паважаныя чытачы, вы знойдзіце спісы літаратуры аб Кобрыне, якія ўключаюць у сябе як матэрыялы з выставы, так і не прадстаўленыя на выставачным стэлажы выданні.

alt

 

                            Спіс літаратуры, прадстаўленай на кніжнай выставе:

 

Брестчина, устремленная в будущее: фотоальбом /гл. ред. Владимир Шпарло. – Брест : РИА «Вечерний Брест», 2009. – С. 26,28,29,32-33, 37, 42, 271, 274-275.

 

Гісторыка-культурная спадчына Кобрыншчыны /аддз. культуры Кобр. райвыканкама ; склад. Ю.А. Барысюк. – Баранавічы : Баранав. друк., 2001. – 32 с.

 

alt

 

 

Князева, В. Кобрын // Князева, В. Падарожжа па Беларусі: гарады і гарадскія пасёлкі /Вольга Князева. Мінск : Беларусь, 2005. С. 31-33.

 

 

 

 

 

alt

 

Кобрин // Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. Т.1, кн.1. Брестская область / редкол. : Т.В. Белова (гл. ред.) и др. - Минск. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. с. 461-464.

 

 

 

 

 

 

 

Кобрин // Туристическая энциклопедия Беларуси / редкол. : Г.П. Пашков и др.; под общ. ред. И.И. Пирожника.  Минск: Беларус. Энцыкл., 2007. С. 67-68, 78, 173, 245-248, 308.

 

Кобрин // Туристические регионы Беларуси / редкол.: Г.П. Пашков и др.; под общ. ред. И.И. Пирожника ; худож. В.И. Терентьев, Ю.А. Тореев. Минск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2008. С. 64, 70-73.

alt

 

Кобрин. Кобрын. Kobrin : фотоальбом. – Брест : ООО «РИА «Вечерний Брест», 2010. – 96 с., текст: рус., англ., фото.

 

 

alt

 

Кобрин.Кобрын.Kobrin: фотоальбом.-Минск. : Беларусь, 2009. – 123 с., текст : рус., бел., англ., фото.

   

alt

 

Кобринский военно-исторический музей имени А.В. Суворова. Экспозиция “Семь столетий Кобрина” : краткий путеводитель / ответст. за выпуск Е.В. Бабенко. – Брест : ОАО “Брестская типогр.”, 2004. – 27 с.; ил.

 

Кобрын // Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны: энцыкл. давед. / аўт. – склад. Л.В. Календа. Мінск. : Беларус. Энцыкл., 2004 . С.45-47.

alt

 

 

Кобрын // Целеш, В. Гарады Беларусі на старых паштоўках. 2-е выданне / Вячка Целеш. Мінск : Беларусь, 2001. С. 128-131.

 

Памяць : гіст.- дакум. хроніка Кобрынскага раёна. – Мінск. : БЕЛТА, 2002. – 624 с. ; іл.

 Памяць : горад Кобрын і Кобрынскі раён : план-праспект і прыкладны змест гісторыка-дакументальнай хронікі “Памяць” горада Кобрына і Кобрынскага раёна / Л.Р. Казлоў (гал. рэдактар) і інш. – Мінск. : “АРТЫ-ФЭКС”, 1999. – 8 с.

 Плиско, Н.М. Кобрин : историко-экономический очерк / Н.М. Плиско, Л.Р. Козлов. – Минск : Полымя, 1987. – 96 с.; ил. – (Города Белоруссии).

По земле Кобринской. Туристические маршруты : справочное издание / ответ. за выпуск Г.В. Бурдыко, Т.М. Гагакова. – Барановичи : Баранов. укрупн. типограф. – 24 с.

 

Сабина, П. Кобрин // Сабина, П. Беларусь живописная = The picturesque Belarus : путеводитель / Петро Сабина. Минск : Беларусь, 2007. С. 65-66.

Шрубок, С.Н. Кобрин / С.Н. Шрубок // Республика Беларусь : энциклопедия. В 7 т. Т. 4. Минск. : Беларус. Энцыкл., 2007. С. 97-99.

 

 

У 2012 г. бібліёграфамі цэнтральнай раённай бібліятэкі падрыхтаваны і выданы бібліяграфічны спіс крыніц “Кобрын: 725 гадоў з часу першага ўпамінання ў Іпацьеўскім летапісе”, які прадстаўлены на кніжнай выставе ў чытальнай зале бібліятэкі і ў поўным аб’ёме - на нашай віртуальнай выставе:

 

 

 Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка

Аддзел абслугоўвання і інфармацыі

 

КОБРЫН:

725 гадоў з часу першага ўпамінання

ў Іпацьеўскім летапісе

 

Бібліяграфічны спіс крыніц

 

Кобрын 2012

 

У 2012 годдзе спаўняецца

725 гадоў з часу першага ўпамінання Кобрына ў Іпацьеўскім летапісе

 

Кобрын - горад абласнога падпарадкавання і адміністрацыйны цэнтр Кобрынскага раёна. Размешчаны на маляўнічых берагах ракі Мухавец за 45 кіламетраў на ўсход ад абласнога Брэста. Праз горад праходзяць чыгунка Брэст – Пінск – Гомель - Масква, старая аўтадарога Варшава - Масква, побач з горадам аўтамагістралі Брэст - Масква і Брэст - Гомель, аўтадарогі на Пружаны, Маларыту, Ковель.

Кобрын - адзін з найбольш старажытных гарадоў Беларусі. Паходжанне назвы горада дакладна невядома. Адны даследчыкі звязваюць яе з кельцкім імем Кобрунус, іншыя - са старажытнаславянскім імем Кобр, якое нібыта насіў галава паселішча. Уладзімір Даль уключыў у “Толковый словарь живого великорусского языка” словы, сугучныя Кобрыну (“кобрить”- хоронить, прятать, что-то утаивать; “кобриться” – жить нелюдимо, не покидая дома), з кожным з якіх можна звязаць назву горада.

Паводле падання, горад заснаваны ў ХІ –ХІІ стст. нашчадкамі кіеўскага князя Ізяслава на месцы рыбацкага пасёлка на востраве, які ўтварае рака Кобрынка пры ўпадзенні ў Мухавец. Першая пісьмовая згадка пра Кобрын датуецца 1287 годам (Іпацьеўскі летапіс) як уласнасць Уладзіміра Васількавіча. З гэтай даты і вядзе свае летазлічэнне старажытны Кобрын. У канцы X стагоддзя гэтая тэрыторыя ў складзе старажытнарускай дзяржавы, пазней - ва Уладзіміра-Валынскім княстве. У першай палавіне XIV ст. Кобрын увайшоў у склад ВКЛ. З старадаўніх часоў у горадзе існаваў замак, які складаўся з Ніжняга і Верхняга замка. Увогуле, гісторыка-архітэктурная спадчына Кобрына сёння прадстаўлена корпусам былога Спаскага манастыра, каналам Боны Сфорцы, драўлянай Нікольскай царквой, каталіцкім касцёлам, праваслаўным саборам Аляксандра Неўскага, домам-музеем А. В. Суворава, гандлёвымі радамі і каскадам жылых дамоў на пл. Свабоды і вул. Леніна, мемарыяльным помнікам у гонар перамогі ў вайне 1812 года і інш. Уся гэта гістарычная спадчына размешчана кампактна ў цэнтральнай частцы горада, што вельмі зручна для турыстаў.

Да 1519 г. Кобрын з'яўляўся цэнтрам Кобрынскага княства. 3 1532 г. цэлае стагоддзе горадам паслядоўна кіравалі польскія каралевы Бона Сфорца, Ганна Ягелонка і Канстанцыя Аўстрыйская. Пра кіпучую дзейнасць Боны сёння напамінае асушальны канал, які і носіць яе імя. У 1589 г., дзякуючы настойлівасці Ганны Ягелонкі, горад з яе рук атрымлівае магдэбургскае права і герб – шчыт з выявамі св. Ганны і Маці Божай з дзіцём.

Войны сярэдзіны XVII - пачатку XIX ст., страшэнная эпідэмія 1711 года аслабілі горад, эканамічна ён заняпаў. I, як вынік, у 1766 г. загадам караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Кобрына адабрана магдэбургскае права, і ён зведзены да ролі цэнтра эканамічнай адзінкі - Кобрынскі Ключ.

У канцы XVIII ст. на Кобрыншчыне адбываліся ваенныя падзеі, якія мелі ўплыў на гісторыю. У горадзе і яго ваколіцах захавалася нямала мясцін, звязаных з імёнамі вядомых усяму свету Т. Касцюшка (1794) і Р. Траўгутам (1863-1864 гг.).

Асаблівую старонку ў гісторыі Кобрына займае палкаводзец А.В. Сувораў, якому Кацярына Вялікая ў канцы XVIII ст. (1795г.) падаравала маёнтак Кобрынскі Ключ з сядзібай. У доме, у якім ён жыў, цяпер размешчаны ваенна-гістарычны музей, на месцы былой сядзібы – цудоўны парк культуры і адпачынку.

У Айчынную вайну 1812 г. тут адбыўся Кобрынскі бой, і была атрымана першая значная перамога рускіх войск у гэтай вайне.

Пасля 1830-х гг. пачаўся паступовы гаспадарчы ўздым Кобрына. Быў адноўлены Дняпроўска-Бугскі канал, з’явілася паштовая экспедыцыя. У Спаскім манастыры адкрыта духоўнае вучылішча. У 1845г. праз Кобрын праклалі дарогу Масква-Варшава, у 1882 г.- Палескую чыгунку. Паводле перапісу 1897г. , у горадзе было 10355 жыхароў, дзейнічала каля 30 прадпрыемстваў.

У 1915 г. Кобрын акупіравалі германскія, а ў 1919 г. – польскія войскі. 30 ліпеня 1920 г. ён быў вызвалены Чырвонай Арміяй, але паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921г. горад разам з Кобрынскім паветам адышоў да Польшчы.

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г. Кобрын увайшоў у склад Брэсцкай вобласці. 15 студзеня 1940 г. ён стаў цэнтрам Кобрынскага раёна.

У час Вялікай Айчыннай вайны Кобрын быў разбураны: загінула большая частка жыхароў, знішчана 30% жылога фонду. У 1950-я гг. пачалася рэканструкцыя цэнтра горада. У 1963г. Кобрын стаў горадам абласнога падпарадкавання. У 2002 г. горад і раён былі аб’яднаны ў адну тэрытарыяльна- адміністрацыйную адзінку, і сення ён з'яўляецца адным з буйнейшых рэгіёнаў не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы.

На 2010 г. у Кобрыне пражывае 51425 жыхароў. У горадзе тры прамысловыя раёны: паўднёвы, усходні, заходні. 21 прамысловае прадпрыемства складае эканамічны патэн- цыял усяго раёна. Тавары з маркай “ВП Палессе”, масласырзавода, ААТ “Гідрамаш”, мясакамбіната добра знаёмы ў краінах блізкага і далёкага замежжа. У горада шматлікія культурныя і эканамічныя кантакты, партнёрскія і пабрацімскія сувязі з гарадамі Расійскай Федэрацыі, Украіны, Рэспублікі Малдова, Польшчы, Балгарыі, Германіі. У верасні 2009 г. у Кобрыне адбыўся рэспубліканскі фестываль-ярмарка “Дажынкі-2009”, пасля якога горад практычна поўнасцю змяніў свой воблік, і зараз, памаладзелы, ён рыхтуецца да чарговага юбілею - 725-годдзю з часу часу першага ўпамінання ў Іпацьеўскім летапісе.

У розныя часы з Кобрынам так ці інакш былі звязаны многія знакамітыя людзі: працавалі, служылі ці проста яго наведалі - А. Тызенгаўз, П.I. Баграціён, А.С. Грыбаедаў, К.С. Каліноўскі, Ю. Крашэўскі, Т.Р. Шаўчэнка, А. Міцкевіч, П.М. Шпілеўскі, Дз.Н. Фаль- коўскі (Ляўчук), К.Г. Паустоўскі, А.Т. Твардоўскі, Б.Л. Гарбатаў, В.I. Чуйкоў, К.К. Ракасоў- скі, П. М. Машэраў, А. М. Мартынаў - стваральнік і першы дырэктар музея і іншыя.

 

 

 

Кобрин=Кобрын=Коbrin : фотоальбом /сост. и дизайнер А. Рыбачук.- Брест : ООО «РИА»Вечерний Брест», 2010.- 96с.: цв. фот.- На рус., англ.яз.

Кобрин = Коbrin : комплект фотографий.- Брест: ООО «РИА «Вечерний Брест», 2010.- 12с.: цв. фот.

Кобрин //Регионы Беларуси : в 7т. Минск, 2009. Т.1, кн.1. Брестская область

/редкол. : Т.В. Белова [и др.]. С.461-464.

Кобрин //Города, местечки и замки Великого Княжества Литовского : энциклопедия. Минск, 2009. С.173-174.

Кобрин//Брестчина, устремлённая в будущее : фотоальбом /гл. ред. В. Шпарко. Брест: РИА «Вечерний Брест», 2009. С.195-203.

Кобрин=Кобрын=Коbrin : фотоальбом /сост. Г.В. Бурдыко, ред. С.И. Михайлова.- Минск.: «Беларусь», 2009. 120с.: цв. фот. - На рус., бел., англ. яз.

Васюк, Н. Кобрин – столица Дожинок //Пресс-релиз : спец. выпуск к респ. фестива- лю-ярмарке тружеников села «Дажынкі-2009” г. Кобрин. Кобрин, 2009. С.3-8.

Новостройки и реконструкции города Кобрина= Кобрин, устремлённый в будущее //Пресс-релиз : спец. выпуск к респ. фестивалю-ярмарке тружеников села «Дажынкі-2009” г. Кобрин. Кобрин, 2009. С.21-27, 28-34.

Кобрин //Туристские регионы Беларуси /под общ. ред. И.И. Пирожника. Минск, 2008. С.70-71.

Шрубок, С.М. Кобрин //Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т.4. / редкол.: Г.П. Пашков и др. С.97-99.

Кобрын//Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя Т.4, кн.II Брэсцкая вобласць [пад навук. рэд. А.І. Лакоткі]. Мінск, 2007. С.106-114.

Кобрин //Туристская энциклопедия Беларуси. Минск, 2007. С. 245-247.

Кобрин //Туристическая Кобринщина приглашает: информ.-турист. справочник.

Брест :ООО “Брествестпресс”, 2007. С.3-13.

Сабина, П. Кобрин//Сабина, П. Беларусь живописная=The picturesgue Belarus : путеводитель/Петро Сабина : [ фото: В. Богданов и др.]. Минск, 2006. С.65-66.

 

Князева, В. Кобрын //Князева, В. Падарожжа па Беларусі : гарады і гарадскія пасёлкі /Вольга Князева . Мінск, 2005. С.31-33.

 

Кобрин. План города 1:14000. Кобринский район. Карта района 1:100 000.- Минск: РУП «Белкартография», 2005.

Кобрын //Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны : энцыкл. давед. /[аўт.- склад. Л.В. Календа]. Мінск, 2004. С.45-47.

По земле Кобринской. Туристические маршруты : справочн. изд. /сост.: Кобр. райисполком, отдел идеол. работы, отдел по физич. культуре, спорту и туризму.; отв. Г.В.Бурдыко, Т.М. Гагакова.- Барановичи, 2004. - 24с.

“Семь столетий Кобрина” : краткий путеводитель /отв. Е.В. Бабенко., сост. текста Е.В. Бабенко, Е.Н. Рысь. -Брест, 2004.- 27с. (Кобр. военно- ист. музей им. А. В. Суворова).

Федорук, А.Т. Кобринский ключ (г.Кобрин) // Федорук, А.Т. Старинные усадьбы Бересцейщины. Минск, 2004. С.182-189.

Памяць. Кобрынскі раён / рэдкал. : Г.К. Кісялёў, Ю.А. Барысюк, Л.Р. Казлоў і інш.- Мінск: БЕЛТА, 2002.- (Гісторыка-дакумент. хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі).- 622с.

Кобрин в цифрах и фактах. 1994-2001 гг.- Кобрин :отдел информации и соц. отношений Кобр. горисп., 2001.

Кобрын //Беларус. энцыкл. : у 18т. Мінск, 1999. Т.8. С.368-372.

Занько, Н. Пяць месцаў, якія варта наведаць у Кобрыне /Настасся Занько //Кобрынскі веснік. 2011. 17 вер. С.12.

Назарук, Т. Улицы и площади Кобрина : история и современность /Татьяна Назарук //Кобрин-информ. 2009. 23 июля. С.26.

Бабицкий, Д. Где в Беларуси жить хорошо : [в рейтинге городов Беларуси-2008 Кобрин в перв. двадцатке] /Дмитрий Бабицкий //Национальная экономическая газета. 2009. 3 апр. С.32.

Зяньковіч, Г. Вандроўка ў мінулае з …атракцыяй : [пра Кобрын мінулы і сучасны] /Ганна Зяньковіч //Полымя. 2008. №5. С.193-199.

Міршчына, М. Пад аховай Маці Божай і святой Ганны /Мікола Міршчанка //Маладосць. 2007. №11. С.130-132.

Казловіч, В. Ад Кобрынкі – да Кобрына : краязн. нататкі пра Кобрын/Валянціна Казловіч //Беларусь. 2006. №4. С.28-30. 

Фотаздымкі горада:

alt

alt

 

 

 

 

 

 

altalt

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Паважаныя жыхары Кобрына! Прадстаўленыя матэрыялы можна ўзяць на абанеменце ці ў чытальнай зале Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

lang=

Яндекс.Метрика