Палажэнне аб правядзенні раённага агляда-конкурса на лепшую бібліятэчную выстаўку да Года кнігі “Дзень добры, кніжка беларуская” сярод бібліятэк Кобрынскай РЦБС
1.Агульныя палажэнні
- арганізатар конкурсу – Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка;
- палажэнне вызначае мэты, задачы, парадак арганізацы і правядзення конкурсу, прысвечанага Году кнігі ў Рэспубліцы Беларусь;
- арганізацыйна-метадычнае кіраўніцтва конкурсам ажыццяўляе аддзел маркетынгу цэнтральнай раённай бібліятэкі.
2. Мэты і задачы конкурсу
- актывізацыя творчага патэнцыялу супрацоўнікаў, выяўленне і укараненне інавацыйных форм работы;
- павышэнне прафесійнага майстэрства бібліятэчных супрацоўнікаў;
- садзейнічанне эфектыўнаму выкарыстанню наглядных форм масавай работы;
- павышэнне інтарэсу да беларускай літаратуры ў карыстальнікаў бібліятэк горада і раёна пры дапамозе выставачнай дзёйнасці.
3.Умовы і парадак правядзення конкурсу
У конкурсе прымаюць удзел усе бібліятэкі РЦБС.
Бібліятэкары самастойна выбіраюць тэматыку і форму выстаўкі з улікам задач конкурсу.
Конкурс праводзіцца з 1 лютага 2012 г. па 1 верасня 2012 г.
Бібліятэкары, ўдзельнікі конкурсу, падаюць у аддзел бібліятэчнага маркетынгу наступныя матэрыялы: апісанне кніжнай выстаўкі, спіс літаратуры, фотаматэрыялы(у папяровым ці электронным фармаце), пашпарт выстаўкі, водгукі наведвальнікаў.
Конкурсныя матэрыялы прымаюццада 1 верасня 2012г.
Тэматыка выставак:
- юбілеі пісьменнікаў і паэтаў 2012 года;
- папулярызацыя творчасці маладых літаратараў;
- знаёмства з імёнамі мясцовых паэтаў;
- новыя імёны на старонках беларускіх часопісаў;
- паэты і пісьменнікі франтавікі;
- беларускія літаратары – дзецям.
Крытэрыі ацэнкі конкурсных работ
- Актуальнасць тэматыкі.
- Адпаведнасць і глыбіня раскрыцця тэмы, напаўняльнасць матэрыялам.
- Лаканічнасць назвы выстаўкі, яе арыгінальнасць.
- Выкарыстанне розных носьбітаў інфармацыі.
- Прафесійныя знаходкі, з дапамогай якіх увасабляецца агульнае афармленне і размяшчэнне выстаўкі.
- Рэклама выставы (плакаты, аб'явы і інш.).
- Эфектыўнасць кніжнай выстаўкі.
- Водгукі карыстальнікаў.
- Магчымасць выкарыстання кніжнай выстаўкі іншымі бібліятэкамі.
4.Падвядзенне вынікаў конкурсу
- Вынікі агляда-конкурса падводзяцца ў снежні 2012 года.
- Па папярэдніх выніках конкурсу ў кастрычніку-лістападзе 2012г. будзе выдадзены электронны зборнік лепшых кніжных выставак.
- Конкурсная камісія прысуджае пераможцам конкурсу 1,2,3-е месца.
- Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі і прэміямі.
5. Журы конкурса
Іванова М.В. – дырэктар ЦБС
Галавейка Т.А. – заг. аддзелам маркетынгу
Іванова І.А. – метадыст 1 кат.аддзела маркетынгу
font-size: 12pt; font-family: