Курачук, С. Улюбіць у родны горад цэлы свет: чытаем пра Кобрын: [Агляд літаратуры аб горадзе]/ Святлана Курачук // Кобрынскі веснік. – 2012. - 28 ліп. – С.9.
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

223

PDF Печать E-mail

 

                                                Да 725- годдзя з часу першага

                                                ўпамінання Кобрына ў Іпацьеўскім   

                                                летапісе, да Дня горада

 

Улюбіць у родны горад цэлы свет


 

 

Кобрын - горад абласнога падпарадкавання і адміністрацыйны цэнтр Кобрынскага раёна. Гэта адзін з найбольш старажытных гарадоў Беларусі, гістарычны лёс якога быў надзвычай складаны. Багатая і змястоўная біяграфія ў нашага горада. У бягучым годзе спаўняецца 725 гадоў з часу першага ўпамінання Кобрына ў Іпацьеўскім летапісе. У горадзе шмат памятных гістарычных мясцін, помнікаў архітэктуры, скульптуры, прыроды. Многа славутых імён звязана з краем. Людзі, гады, падзеі - усё гэта знаходзіцца ў цэнтры ўвагі шматлікіх публікацый аб Кобрыне.

    Інфармацыю аб Кобрыне можна знайсці ў артыкулах такіх энцыклапедычных выданняў,   як: “Беларуская энцыклапедыя” ў 18 т., “Регионы Беларуси” в 7т. ( аб Кобрыне – у т.1,Кн.1),   энцыклапедыі “Города, местечки и замки Великого Княжества Литовского”, “Республика Беларусь” у 7 т. (аб Кобрыне – у 4т.), “Энцыклапедыя гісторыі Беларусі” у 6т.( аб Кобрыне – у 4т.), “Гарады і вёскі Беларусі”, “Археалогія і нумізматыка Беларусі”, “Туристские регионы Беларуси”, “Туристская энциклопедия Беларуси”, энцыклапедычныя даведнікі ”Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны”, “Архітэктура Беларусі”.

Безумоўна, гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі “Памяць” – галоўная кніга горада і раёна, якая асвятляе багатую гісторыю Кобрына ад старажытных часоў да нашых дзён. У хроніцы выкарыстаны дакументы і матэрыялы з архіўных, музейных і друкаваных крыніц, у яе ўключаны абагульняючыя гістарычныя нарысы, артыкулы, успаміны і іншыя матэрыялы пра найбольш цікавыя падзеі ў жыцці горада, раёна, яго знакамітых людзей, якія праславілі край сваёй баявой, працоўнай і творчай дзейнасцю. Значная частка хронікі прысвечана перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Асобны раздзел кнігі прысвечаны апісанню багатай матэрыяльнай і культурнай спадчыны Кобрына.
Кобрын - гэта адно з найважнейшых скрыжаванняў на беларускай зямлі. Праз горад праходзяць аўтамагістралі ў Еўропу і Расію; чыгункі таксама звязваюць Кобрын з беларускай і расійскай сталіцамі, Польшчай і іншымі еўрапейскімі краінамі. Кобрын – гэта спалучэнне багатай гістарычнай спадчыны з рысамі сучаснага горада, які дынамічна развіваецца. Ён па праву лічыцца адной з візітных картак Брэстчыны і ўсёй Беларусі. Усе гэтыя   фактары садзейнічаюць прытоку ў наш горад турыстаў, у якіх ёсць магчымасць адкрыць для сябе цудоўны куток Беларусі – Кобрын. Выдадзены турыстычныя даведнікі, дапаможнікі, карты, планы горада: “Туристическая мозаика Беларуси”, інфармацыйна-турыстычны даведнікТуристическая Кобринщина приглашает”, дапаможнік “Беларусь живописная” П. Сабінай,   турыстычныя маршруты “По земле Кобринской”, план горада і карта раёна.
      У Кобрыне ёсць месца, якое многія гады прыцягвае да сябе ўвагу кабрынчан і турыстаў. Гэта   ваенна - гістарычны музей імя А.В. Суворава, які па праву лічыцца візітнай карткай горада, сапраўдным гонарам яго жыхароў. Аб кобрынскім музеі можна прачытаць у шматлікіх выданнях, напрыклад, у кнізе “Музеі Беларусі”, у энцыклапедыі “Республика Беларусь”, у выданні супрацоўнікаў музея імя А.В. Суворава “Семь столетий Кобрина” і інш.
      Асобныя кнігі, разделы з кніг прысвячаюцца гораду Кобрыну : яго гісторыі, эканоміцы, прыродным рэсурсам, прадпрыемствам, літаратурнаму жыццю, помнікам гісторыі і культуры, якія з’яўляюцца своеасаблівым летапісам жыцця горада. Гэта “Кобрин: историко-экономический очерк” Н. М. Плиско, Л. Р. Козлова, “Природные ресурсы и охрана окружающей среды Кобринского района” М. Ю. Калинина, “Падарожжа па Беларусі : гарады і гарадскія пасёлкі” В. Князева, “Гарады Беларусі на старых паштоўках “, “Путешествие по Полесью и белорусскому краю” П. М. Шпилевского, “Старинные усадьбы Бересцейщины”А. Т. Федорука, “Геральдыка беларускіх местаў (XVI- пачатак XX ст.)” Анатоля Цітова, “Літаратурная карта Берасцейшчыны”, “Літаратура Берасцейшчыны” В..Я. Ляшука.
       Эканамічны патэнцыял горада прадстаўлены прадпрыемствамі. Тавары з кобрынскай маркай добра вядомы не толькі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, але і ў краінах блізкага і далёкага замежжа. Асноўную частку экспартных паставак ажыццяўляюць ПП “Палессе”, мясакамбінат, завод гідраўлічнага машынабудавання, масларобча-сыраробчы завод. Высакаякасныя цацкі ПП “Палессе” накіроўваюцца больш чым у два дзесяткі краін свету, у тым ліку ў Расію, Аўстрыю, Швецыю, Германію, Італію, Іспанію, Чэхію, Венгрыю. Аб прадпрыемствах Кобрына - кніга Вячаслава Корбута “ОАО “Кобринский маслодельно-сыродельный завод” 70 лет”, “Брестчина, устремлённая в будущее” (артыкул аб ОАО “Кобрынскі мясакамбінат”) і іншыя.
      У верасні 2009 г. у Кобрыне адбыўся рэспубліканскі фестываль-ярмарка “Дажынкі-2009”. Горад атрымаў новы імпульс у сваім развіцці. Пасля Дажынак Кобрын практычна поўнасцю змяніў свой воблік. Друкаванае пацвярджэнне таму - такія выданні, як фотаальбомы, камплекты фотаздымкаў: фотаальбомы “Кобрин=Кобрын= Коbrin”, “Брестчина, устремлённая в будущее”. Камплект фотаздымкаў “Кобрин=Коbrinпрадстаўляе сабой падарункавы набор з 12 паштовак, дэманструючых твар сучаснага горада, значна абнавіў-шагася да рэспубліканскага фестывалю-кірмаша "Дажынкі". Фатографы Мікалай Чэберкус, Андрэй Рыбачук і Анатоль Шугай захавалі найбольш яркія гарадскія пейзажы і славутасці, гістарычны цэнтр Кобрына.
      Старажытны па ўзросце, але вечна юны па характары Кобрын адзначыў свой чарговы юбілей. Хочацца спадзявацца, што ў гэтым годзе (тым больш, што гэта Год кнігі) з’явяцца новыя выданні аб нашым цудоўным горадзе .
      
                                                                     Святлана Курачук                                                                        галоўны бібліёграф
                                                Кобрынскай цэнтральнай
                                       раённай бібліятэкі.
Яндекс.Метрика