Курачук, С. Свята духоўнасці, друку, культуры:[у Кобр. ЦБ арг. цыкл выстаў да Года кнігі, Дня беларускага пісьменства] / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік.- 2012.- 1 вер.- С. 4.
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

PDF Печать E-mail

2 верасня - Дзень беларускага пісьменства

СВЯТА

духоўнасці, друку, культуры

  

25.09.2012

Кожны жыхар Беларусі сёння ведае, што першая нядзеля верасня — асаблівая, святочная, бо менавіта гэтым днём мы адзначаем вялікае ў нашым духоўным жыцці свята - Дзень беларускага пісьменства. Па ўсёй краіне праходзяць культурна-асвет- ніцкія мерапрыемствы ў гонар Кнігі, Слова.

У 19-ты раз прыходзіць да нас гэты дзень. Упершыню свята беларускага пісьменства адбылося ў Полацку. Спачатку меркавалася, што Полацк будзе пастаянным цэнтрам святкавання. У горада слаўная гісторыя: гэта і радзіма вялікіх ас ветнікаў - святой Ефрасінні, Францыска Скарыны, Сімяона Полацкага; тут дзейнічае Музей гісторыі кнігадрукавання. Але потым прыйшлі да думкі, што ўся наша беларуская зямля гістарычна адметная, цэнтрамі могуць стаць многія населеныя пункты. Для свята пачалі выбіраць гарады і мястэчкі, звязаныя з памятнымі гістарычнымі падзеямі, з асветніцтвам, што атрымалася вельмі ўдала. Кожны год свята вызначаецца чымсьці новым, значным, звязаным з гісторыяй і традыцыямі таго рэгіёна, дзе яно ладзіцца. Вельмі істотна і тое, што сталіцы свята, а таксама іх ваколіцы абнаўляюцца і творча абуд- жаюцца. У людзей павялічваецца прага духоўнасці, цяга да спазнання нацыянальнага.

Ніводную вобласць не абмінула свята пісьменнасці. Яго сталіцамі былі такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краі ны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь... І дзе б яно ні праводзілася, гэта заўсёды ўражвае, пакідае прыемныя ўспаміны. Пад час святкавання адбываецца су- стрэча сучаснасці з мінуўшчынай. Форум беларускага пісьменства і культуры арганічна спалучае ў сабе свецкае, канкрэтна надзённае і вечна духоўнае, замацаванае ў рэлігійных пачуццях і рытуалах.

Сёлета ўрачыстае адкрыццё Дня беларускага пісьменства адбудзецца 2 верасня ў горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці. Па традыцыі будуць арганізаваны творчыя сустрэчы з бела- рускімі пісьменнікамі, прадстаўнікамі выдавецтваў і рэдакцый. Асаблівая ўвага будзе нададзена кніжным выставам і яр- маркам.

На Беларусі заўсёды шанавалі кнігу і друкаванае слова — пра гэта сведчыць ўся 500-гадовая гісторыя кнігавыдання, пачынаючы ад "Псалтыра" і "Бібліі" нашага славутага першадрукара Францыска Скарыны. Яскравае сучаснае пацвярджэнне таму - 2012 год у Беларусі аб'яўлены Годам кнігі. І сёння, на пачатку трэцяга тысячагоддзя, кніга годна вытрымлівае канкурэнцыю з іншымі сучаснымі электроннымі носьбітамі інфармацыі. І ў нашы дні Беларусь можа ганарыцца не толькі сваімі паэтамі і пісьменнікамі, але і кнігавыданнем, паліграфічнай базай, сродкамі масавай інфармацыі, бібліятэкамі. Факт абвяшчэння на дзяржаўным узроўні Года кнігі, безумоўна, дазволіць узняць прэстыж чытання, павысіць

ролю бібліятэкі як самага актыўнага папулярызатара і распаўсюджвальніка чытання, пашаны да кнігі.

У Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы арганізаваны цыкл выстаў, прысвечанах Году кнігі і Дню беларускага пісьменства. Асноўная ідэя выставы-прагляду «Кніга. Лёс. Вечнасць" - папулярызацыя друкаванага слова, чытання, беларускай літаратуры. На ёй прадстаўлены выданні аб першадрукарах, асветніках Беларусі, артыкулы аб сталіцах свята беларускага пісьменства, матэрыялы, прызначаныя да Года кнігі, а таксама да 90-годдзя з часу заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У чытальнай зале дзейнічае выстава "Песняры беларускай душы", прысвечаная паэтам-юбілярам 2012 года, класікам беларускай літаратуры Янку Купалу і Якубу Коласу.

                                                              Святлана КУРАЧУК,

                                                              галоўны бібліёграф 

                                                              Кобрынскай цэнтральнай

                                                              раённай бібліятэкі.

 

Яндекс.Метрика