Курачук, С. Гартаючы старонкі твае ў юбілей: [Пад такой назвай у чыт. зале ЦБ арганізавана выстава да юбілею часопіса “Полымя”] / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік .- 2012.- 22 снеж.- С. 4.
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

223

PDF Печать E-mail

Гартаючы старонкі твае ў юбілей

Часопісу “Полымя”- 90 гадоў

 

Год кнігі багаты на знамянальныя падзеі і юбілейныя даты нацыянальнай літаратуры і культуры (130-годдзе з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Я. Купалы, Я. Коласа, 100-годдзе М.Танка, 90-годдзе з дня існавання галоўнай біібліятэкі краіны – Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі). Сярод іх 90-гадовы юбілей старэйшага беларускага часопіса “Полымя “ таксама значная культурная падзея.

       …Для вечнасці 90 гадоў – імгненне, для чалавека – яго век. А для часопіса? У дачыненні да “Полымя” – эпоха! Гэта быў час, калі беларуская нацыянальная літаратура павінна была ўзнімацца, сталець і стаць упоравень з развітымі літаратурамі свету. І менавіта “Полымем” стваралася і фармі-равалася сучасная беларуская літаратура. Часопіс па праву можна лічыць мастацкім летапісам гісторыі краіны, айчыннага пісьменства.

“Полымя” дазваляе сачыць за літаратурным працэсам у краіне, адкрываць чытачам новых аўтараў і новыя творы. Часопіс не толькі знаёміць з навінкамі літаратуры, але і значнае месца адводзіць крытыцы і літаратуразнаўству, публітыстыцы і мемуарам, культуры і мастацтву. Тэматыка твораў “Полымя” самая разнастайная: гісторыя, Вялікая Айчынная вайна, Чарнобыльская трагедыя, афганская вайна, быт, сямейныя адносіны і г.д.

На старонках часопіса ў 2012 годзе друкавалі свае творы дастаткова вядомыя беларускія пісьменнікі, такія, як Уладзімір Гніламёдаў (раманы “Ліхалецце”, “Вяртанне”), Мікалай Чаргінец (“Сыны”), Уладзімір Ліпскі (цыкл апавяданняў)і іншыя.

       Шмат старонак у часопісе прысвечана вершаваным творам. У бягучым годзе часопіс змяшчаў вершы не толькі вядомых беларускіх паэтаў, але і адкрываў для сваіх чытачоў новыя імёны маладых паэтаў.

Безумоўна, немагчыма расказаць аб кожным творы. Але той, хто сочыць за літаратурнымі падзеямі, дарэмна часу не губляе, гартаючы     часопіс “Полымя”. Сёння калектыў часо-піса-юбіляра робіць усё магчымае, каб мастацкім словам служыць вялікай справе прапаганды беларускай літаратуры і культуры.      

       У кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы шмат чытачоў, якія чакаюць кожны новы нумар “Полымя”, і ў юбілейны для часопіса год у чытальнай зале арганізавана выстава-юбілей “Гартаючы старонкі твае ў юбілей

Святлана Курачук,
галоўны бібліёграф
цэнтральнай раённай бібліятэкі.

 

Яндекс.Метрика