Літаратура аб Кобрыне і Кобрынскім раёне: бібліяграфічны спіс літаратуры за 2012 год /Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. І.Г. Вароніч, С.Дз. Курачук. – Кобрын, 2013.- 168 с.
Бібліяграфічны спіс “Літаратура аб Кобрыне і Кобрынскім раёне”, у які ўключаны выданні за 2012 год, змяшчае кнігі, асобныя главы з іх, найбольш значныя артыкулы з часопісаў і газет аб горадзе і раёне. Асноўныя раздзелы спіса: “Край у цэлым”, “Мясцовыя органы ўлады і кіравання, іх дзейнасць, грамадскае жыццё краю”, “Прырода і прыродныя рэсурсы. Экалогія. Ахова прыроды”, “Эканоміка краю”, “Сельская гаспадарка”, “Ахова здароўя. Медыцынскія ўстановы. Фізічная культура і спорт”, “Культурнае будаўніцтва. Навуковае жыццё. Асвета. Друк”, “Мастацтва. Край у творах мастацтва”, “Літаратурнае жыццё. Край у мастацкай літаратуры. Фальклор”, “Гісторыя, этаграфія, археалогія краю”, “Персаналіі мясцовых дзеячаў”.
У канцы бібліяграфічнага спіса размешчаны геаграфічны паказальнік населеных пунктаў, сельгаспадарак Кобрынскага раёна.
Асноўная мэта выдання – інфармаваць аб новай літаратуры пра Кобрынскі край. Спіс адрасуецца ўсім, хто займаецца вывучэннем роднага краю, цікавіцца яго гісторыяй, культурай.
Открыть и сохранить (Lit_o_Kobrine_za_2012.docx)