“Сузор’е кобрынскіх вёсак”
“Сузор’е кобрынскіх вёсак”. 450 гадоў першага ўпамінання на старонках гісторыі : Рэкамендацыйны бібліяграфічны спіс /Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. С. Дз. Курачук. – Кобрын, 2013. – 116с. - (Па вёсках нашага краю).
“Сузор’е кобрынскіх вёсак” - першае выданне з цыклу бібліяграфічных паказальнікаў пад агульнай назвай “Па вёсках нашага краю”.
Менавіта ў 2013 годзе спаўняецца 450 гадоў з таго часу, калі ўпершыню на старонках гісторыі з’явіліся назвы цэлага сузор’я кобрынскіх вёсак. Першакрыніцай паслужыла аб’ёмная кніга пад назвай “Рэвізія Кобрынскай эканоміі, складзеная ў 1563 годзе каралеўскім рэвізорам Дзмітрыем Сапегай». Знамянальна, што гэты выдатны гістарычны дакумент, выдадзены ў Вільні ў 1876 г., захоўваецца ў Кобрынскім ваенна-гістарычным музеі імя А.В. Суворава.
Рэкамендацыйны бібліяграфічны спіс “Сузор’е кобрынскіх вёсак" прысвечаны прыгожай юбілейнай даце шматлікіх вёсак Кобрынскага краю - 450-годдзю першага іх ўпамінання. Матэрыял размешчаны па сельскім саветам. Аб кожнай вёсцы даецца гістарычная даведка, невялікае апісанне, спіс крыніц. Усяго каля 200 бібліяграфічных запісаў.
Спадзяемся, што гэты паказальнік зацікавіць тых, хто захапляецца краязнаўствам, займаецца вывучэннем роднага краю.
HEADER