Кнігі-юбіляры 2014: Рэпертуар для цікавага чытання
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

223

PDF Печать E-mail

Кнігі-юбіляры 2014 года

 

У чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі напярэдадні новага года арганізавана святочная кніжная выстава “Кнігі-юбіляры 2014: Рэпертуар для цікавага чытання”. Выстава прапануе пазнаёміцца з творамі беларускай, расійскай і замежнай літаратуры, якія ў 2014 годзе адзначаюць юбілеі. Сярод прадстаўленых кніг ёсць “старажылы”, якія “налічваюць не адзін дзесятак гадоў”, прайшлі выпрабаванне часам, да нашых дзён не згубілі сваёй актуальнасці і зараз знаходзяць свайго чытача, а таксама і такія творы, якія адзначаюць свае першыя юбілеі.

Выстава складзена з трох раздзелаў: “Кнігі-юбіляры беларускіх пісьменнікаў”, “Кнігі-юбіляры рускіх пісьменнікаў”, “Кнігі-юбіляры замежных аўтараў”.

Сярод 50-гадовых юбіляраў - кнігі Я. Брыля “Птушкі і гнёзды”, В. Быкава “Альпійская балада”, І. Шамякіна “Сэрца на далоні”, братоў Стругацкіх “Трудно быть богом”. 100-годдзе адзначаюць у бягучым годзе творы В. Маякоўскага “Облако в штанах”, А. Ахматавай “Чётки”, зборнік К. Буйло “Курганная кветка”. Першая даціраваная друкаваная кніга “Апостол” святкуе свой 450-гадовы юбілей, а беларуская паэма “Тарас на Парнасе” – 125-гадовы.

Спадзяемся, што пазнаёміўшыся з выставай, вам абавязкова захочацца ўзяць у рукі гэтыя кнігі, прачытаць іх альбо перачытаць, а таксама больш падрабязна пазнаёміцца з біяграфіямі пісьменнікаў і іх творчасцю.

Юбілейная кніжная выстава будзе карысна ўсім, хто працуе з літаратурай - бібліятэкарам, настаўнікам, аматарам мастацкага слова.

Таксама кніжная выстава “Кнігі-юбіляры 2014: Рэпертуар для цікавага чытання” прапанавана ў віртуальным выглядзе на нашым канале YouTube.

Такім чынам, пазнаёміцца з кнігамі-юбілярамі 2014 года змогуць як нашы рэальныя, так і віртуальныя чытачы.

 

 

Галоўны бібліёграф 

цэнтральнай раённай бібліятэкі

Святлана Курачук 

Яндекс.Метрика