Літаратура аб Кобрыне і Кобрынскім раёне: бібліяграфічны спіс літаратуры за 2013 год
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Літаратура аб Кобрыне і Кобрынскім раёне: бібліяграфічны спіс літаратуры за 2013 год

PDF Печать E-mail

Літаратура аб Кобрыне і Кобрынскім раёне: бібліяграфічны спіс літаратуры за 2013 год /Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; складальнік галоўны бібліёграф С. Дз. Курачук. – Кобрын, 2014.- 132 с.

1Бібліяграфічны спіс “Літаратура аб Кобрыне і Кобрын-скім раёне” выдаецца з 1991 года. У дапаможнік уключаны кнігі і артыкулы з часопісаў і газет за 2013 год. Крынiцай для падбору матэрыяла з'яўляецца краязнаўчы змест дакументаў. Спіс уключае асобныя кнiгi i главы з iх, артыкулы са зборнiкаў, часопiсаў, рэспублiканскiх, рэгiянальных газет i найбольш значныя матэрыялы з раённых i гарадскiх.

Дакументы размешчаны ў сiстэматычным парадку, унутры раздзелаў – па алфавіту аўтараў, загалоўкаў. Апісанні кніг і артыкулаў з невыразнымі загалоўкамі коратка раскрываюцца.

Асноўныя раздзелы спіса: “Край у цэлым”, “Мясцовыя органы ўлады і кіравання, іх дзейнасць, грамадскае жыццё краю”, “Прырода і прыродныя рэсурсы. Экалогія. Ахова прыроды”, “Эканоміка краю”, “Сельская гаспадарка”, “Ахова здароўя. Медыцынскія ўстановы. Фізічная культура і спорт”, “Культурнае будаўніцтва. Навуковае жыццё. Асвета. Друк”, “Мастацтва. Край у творах мастацтва”, “Літаратурнае жыццё. Край у мастацкай літаратуры. Фальклор”, “Гісторыя, этаграфія, археалогія краю”, “Персаналіі мясцовых дзеячаў”.

У канцы дапаможніка размешчаны геаграфічны паказальнік.

Мэта бібліяграфічнага спіса – інфармаваць аб новай літаратуры пра Кобрынскі край. Выданне адрасуецца усiм, хто цiкавiцца мiнулым i сённяшнім роднага краю, яго гісторыяй, культурай, а таксама можа быць выкарыстана ў бiблiяграфiчнай дзейнасцi бiблiятэк.

Яндекс.Метрика