У вас з’явілася прававое пытанне?
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

У вас з’явілася прававое пытанне?

PDF Печать E-mail

Бялоў, Дз. У вас з’явілася прававое пытанне?: [цэнтр прававой інфармацыі пры цэнтральнай бібліятэцы] /Дзмітрый Бялоў //Кобрынскі веснік. – 2009. – 14 лютага. – С. 3.

 

 

У вас з'явілася прававое пытанне?

 

Мабыць, у кожнага з нас калі-небудзь узнікае неабходнасць атрымаць юрыдычную кансультацыю, знайсці інфармацыю пра апошнія змены ў законах, вырашыць адпаведна сваежыццёвыя праблемы. Не важна, хто ты - кіраўнік прадпрыемства ці студэнт, пенсіянер ці школьнік, індывідуальны прадпрымальнік альбо супрацоўнік дзяржаўнай арганізацыі - час не стаіць на месцы, і быць у курсе сацыяльных, эканамічных і палітычных працэсаў у той ці іншай ступені сёння патрэбна кожнаму. Але, каб знайсці патрэбныя матэрыялы, нярэдка трэба затраціць шмат часу і грошай...

Выхад прапануе Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка. З 2002 года на базе аддзела абслугоўвання тут працуе публічны цэнтр прававой інфармацыі - дарэчы, адзін з лепшых у вобласці. Аператыўнасць, даступнасць, багатая база і сучасны ўзровень работы дазваляюць задаволіць самыя разнастайныя патрэбы. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь, міжнародныя дагаворы, рашэнні органаў мясцовага самакіравання, судовая і падатковая практыка - усё гэта можна знайсці тут, адразу і ў адным месцы.

     -Для паўнацэннага абслугоўвання наведвальнікаў у нас ёсць усё неабходнае, - расказвае галоўны бібліёграф Святлана Курачук. - Камп’ютары, лазёрны прынтэр, высокахуткасны выхад у Інтэрнет, два сканіруючыя і тры капіравальныя апараты. Уся тэхніка знаходзіцца ў асобным пакоі, там жа і дакументы на традыцыйных носьбітах - Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, Ведамасці Нацыянальнага сходу, зборнікі Дэкрэтаў, Указаў Прэзідэнта і пастаноў Урада Рэспублікі Беларусь, і шмат іншых. Спапучэнне друкаваных і электронных крыніц інфармацыі дазваляе кожнаму выбіраць найбольш зручную форму работы і эфектыўна траціць свой час. Нават калі неабходнага дакумента няма ў нас - праз Інтэрнет можна за лічаныя хвіліны выйсці на Брэст. Як вынік - мінімальная лічба адмоўных адказаў па прававых пытаннях.

На працягу сямі гадоў работы цэнтр заваяваў вялікую папулярнасць у насельніцтва горада і раёна. А самую значную групу наведвальнікаў, як адзначае Святлана Курачук, складаюць студэнты. Зразумела - без апоры на заканадаўства практычна ні адна курсавая ці дыпломная работа, асабліва гуманітарнай накіраванасці, не можа адпавядаць сучасным патрабаванням. З кожным днём расце колькасць зваротаў да базы цэнтра прадпрымальнікаў, якія жадаюць вывучыць дакументы па рэгламентацыі бізнэсу, юрыстаў невялікіх прадпрыемстваў, якія не маюць уласных прававых баз, спецыялістаў разнастайных прадпрыемстваў.

Са слоў Святланы Курачук, часта звяртаюцца ў цэнтр і пенсіянеры, а таксама беспрацоўныя - звычайна з канкрэтнай праблемай. Ім трэба, каб іх выслухалі, зразумелі, падтрымалі. У цэнтры яны не толькі атрымліваюць прававую інфармацыю, але і рэкамендацыі - куды і да каго лепей звярнуцца для вырашэння сваіх пытанняў. На жаль, у штатным раскладзе бібліятэкі адсутнічае пакуль што юрыст-кансультант - сёння гэту функцыю, як і маркетолага, інфармацыйнага і сацыяльнага работніка асвойваюць бібліёграфы. А як жа інакш - кожны наведвальнік прававога цэнтра шукае тут не толькі інфармацыю, але і ўпэўненасць. У вас з’явілася прававое пытанне? Прыходзьце ў цэнтр. Паверце, яно будзе вырашана.

Дзмірый БЯЛОЎ.

Яндекс.Метрика