Дубіна,Л. Кніга. Прызначэнне. Вечнасць / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. — 2014. — 6 верасня. — С.2.
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

223

Дубіна,Л. Кніга. Прызначэнне. Вечнасць / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. — 2014. — 6 верасня. — С.2.

PDF Печать E-mail

У межах Дня беларускага пісьменства у цэнтральнай раённай бібліятэцы быў праведзены ўрок ведаў для вучняў гімназіі і арганізавана выстава .

 

ЗАЎТРА - ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА

КНІГА. ПРЫЗНАЧЭННЕ. ВЕЧНАСЦЬ

                       Сёлета ХХI Дзень беларускага пісьменства адзначаецца ў горадзе Заслаўе Мінскай вобласці. Горад-помнік, які на працягу часу неаднаразова змяняў сваю назву, сталіцай свята стане ў другі раз.

       У Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы ў межах Дня беларускага пісьменства быў праведзены ўрок ведаў для вучняў гімназіі, а таксама арганізавана выстава “Кніга. Прызначэнне. Вечнасць”.          

       Увазе чытачоў біблія тэка прапануе літаратуру, прысвечаную развіццю кнігадрукавання на Беларусі. Шмат цікавай інфармацыі можна знайсці пра беларускага першадрукара Францыска Скарыну, а таксама іншых знакамітых суайчыннікаў. Шырока прадстаўлена літаратура па гісторыі краіны. Аб тым, як святкаваліся Дні беларускага пісьменства ў мінулыя гады, можна даведацца з публікацый у айчынных газетах і часопісах.

       Як адзначыла галоўны бібліёграф ЦБС Святлана Курачук, у фондзе бібліятэкі кніг беларускіх аўтараў дастаткова, каб задаволіць чытацкі попыт гараджан. Чытачоў, якія аддаюць перавагу беларускамоўным выданням, шмат. Самымі актыўнымі з іх з'яўляюцца Анатоль Янчук, Вольга Тарасюк, Вера Данілюк, Iлья Батулін, Ігар Сідарук і іншыя.

       Радуе, што ў час камп'ютарных тэхналогій чытанне не застаецца па-за ўвагай людзей. Яшчэ больш прыемна, што гараджане чытаюць па-беларуску.

Людміла ДУБІНА.

Фота аўтара.

Яндекс.Метрика