Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны

PDF Печать E-mail

05.01.2014

Краязнаўча-бібліяграфічны каляндар змяшчае паўнатэкставыя звесткі аб знамянальных падзеях Кобрыншчыны на 2015 год і падрабязны спіс крыніц да іх. Даты, уключаныя ў Каляндар, адлюстроўваюць падзеі і факты гісторыі, грамадскага, палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця рэгіёна; памятныя даты вядомых людзей, біяграфіі якіх звязаны з краем.

2015 год багаты на юбілейныя даты горада і раёна. Пачынаецца год з вялікай даты – 15 студзеня спаўняецца 75 год з часу ўтварэння Кобрынскага раёна.

475 гадоў з пачатку будаўніцтва канала Бона, 240 гадоў з пачатку будаўніцтва Дняпроўска-Бугскага канала, шэраг юбілейных дат весак Кобрынскага раёна, юбілеяў вядомых людзей Кобрыншчыны гэта далёка не поўны пералік юбілеяў 2015 года.

Наступны год багаты на юбілейныя даты праваслаўных храмаў горада і раёна: 550 гадоў з часу першага ўпамінання Свята-Спаскага манастыра і Свята-Петра-Паўлаўскай царквы, 280 гадоў Свята-Вазнясенскай царквы ў в. Гарадзец, 275 гадоў Свята-Параскева-Пятніцкай царквы ў в. Дзівін, 150 гадоў Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы ў в. Бяроза.

Краязнаўчы каляндар адрасуецца ўсім, хто займаецца вывучэннем роднага краю, ці выкарыстоўвае краязнаўчыя звесткі ў прафесійнай дзейнасці. Выданне знаходзіць шырокае выкарыстанне пры планаванні работы бібліятэк, правядзенні масавых свят і юбілейных мерапрыемстваў, пры складанні паўнатэкставых краязнаўчых баз даных.

“Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны” ілюстраваны. 

1

 

 

Comments are now closed for this entry

Яндекс.Метрика