Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны
Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны: краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2015 год /Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. С.Дз. Курачук, Л.П. Сысоева.– Кобрын, 2015. – 196 с.
Краязнаўча-бібліяграфічны каляндар змяшчае паўнатэкставыя звесткі аб знамянальных падзеях Кобрыншчыны на 2015 год і падрабязны спіс крыніц да іх. Даты, уключаныя ў Каляндар, адлюстроўваюць падзеі і факты гісторыі, грамадскага, палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця рэгіёна; памятныя даты вядомых людзей, біяграфіі якіх звязаны з краем.
2015 год багаты на юбілейныя даты горада і раёна. Пачынаецца год з вялікай даты – 15 студзеня спаўняецца 75 год з часу ўтварэння Кобрынскага раёна.
475 гадоў з пачатку будаўніцтва канала Бона, 240 гадоў з пачатку будаўніцтва Дняпроўска-Бугскага канала, шэраг юбілейных дат весак Кобрынскага раёна, юбілеяў вядомых людзей Кобрыншчыны – гэта далёка не поўны пералік юбілеяў 2015 года.
Наступны год багаты на юбілейныя даты праваслаўных храмаў горада і раёна: 550 гадоў з часу першага ўпамінання Свята-Спаскага манастыра і Свята-Петра-Паўлаўскай царквы, 280 гадоў Свята-Вазнясенскай царквы ў в. Гарадзец, 275 гадоў Свята-Параскева-Пятніцкай царквы ў в. Дзівін, 150 гадоў Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы ў в. Бяроза.
Краязнаўчы каляндар адрасуецца ўсім, хто займаецца вывучэннем роднага краю, ці выкарыстоўвае краязнаўчыя звесткі ў прафесійнай дзейнасці. Выданне знаходзіць шырокае выкарыстанне пры планаванні работы бібліятэк, правядзенні масавых свят і юбілейных мерапрыемстваў, пры складанні паўнатэкставых краязнаўчых баз даных.
“Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны” ілюстраваны.