Курачук, С. “Гісторыі слаўнай вялікая дата”/Святлана Курачук //Кобрынскі веснік. – 2015. – 14 студзеня. – С.6. Да 75-годдзя Кобрынскага раёна ў чытальнай зале цэнтральнай бібліятэкі арганізавана выстава-панарама “Гісторыі слаўнай вялікая дата”.
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

223

PDF Печать E-mail

 

Выставы

“Гісторыі слаўнай вялікая дата”

 

 

       У чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі пачала функцыянаваць выстава-панарама “Гісторыі слаўнай вялікая дата”. Хачу пазнаёміць з некаторымі выданнямі, якія прадстаўлены на выставе, арганізаванай  да 75-годдзя  Кобрынскага раёна. 

       Экспазіцыя ўключае выданні з фонду бібліятэкі. У такіх энцыклапедычных выданнях, як 18-ці томная Беларуская энцыклапедыя (у 8-мым томе), 6-ці томная энцыклапедыя гісторыя Беларусі (т.4), энцыклапедычны даведнік “Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны”, 7-мі томная энцыклапедыя “Регионы Беларуси” (т.1), энцыклапедыя “Гарады і вёскі Беларусі” (т.4, кн.2), энцыклапедыя “Культура Беларусі” (т.4), “Туристская энциклопедия Беларуси”, энцыклапедычны даведнік “Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць Беларусь”, "Туристские регионы Беларуси” ёсць старонкі, прысвечаныя  Кобрынскаму раёну.

             Усіх нас яднае любоў да нашай роднай зямлі, да нашай Кобрыншчыны. А яшчэ усіх нас яднае Памяць. Памяць аб прыгожых гадах, аб сваіх продках, аб мінулых сэрцу краявідах, аб пражытым і перажытым. Гісторыка-дакументальная хроніка “Памяць. Кобрынскі раён”, кніга з серыі хронік гара-доў і раёнаў нашай Беларусі, выйшла ў канцы 2002г. Галоўная кніга нашага горада і раёна, безумоўна, узрушвае самыя лепшыя пачуцці да роднага краю, да яго людзей. Гэта кніга пра кожнага з нас. І не толькі пра жывых, але у першую чаргу пра тых, каго даўно няма, хто дзеля росквіту нашай Кобрыншчыны не пакладаў ні сіл, ні здароўя, ні самога жыцця. Хроніка “Памяць. Кобрынскі раён” стваралася на аснове розных крыніц. Тут даныя з архіваў і музеяў, публікацыі, асабістыя ўспаміны сведкаў і непасрэдных удзельнікаў падзей, гістарычныя нарысы і разнастайныя артыкулы, напісаныя спецыяльна да гэтага выдання. Існуе таксама электроны ўдакладняючы варыянт кнігі “Памяць”, які ёсць у цэнтральнай бібліятэцы.

       Дата 22 ліпеня 2004г. увайдзе ў гісторыю Кобрыншчыны важнай вехай. У гэты дзень Прэзідэнт РБ падпісаў указ №340 “Аб заснаванні афіцыйных геральдычных сімвалаў Кобрынскага раёна”. Гэты герб не толькі зацвержданы Геральдычным саветам пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, але і ўхвалены мітрапалітам Філарэтам. Цяпер Кобрын з’яўляецца другім пасля Мінска ў краіне горадам, у гербавай сімволіцы якога мы бачым лікі святых, што як бы абавязвае жыхароў да пэўнай добрачыннай адказнасці. З указам Прэзідэнта РБ, да якога прыкладаецца Палажэнне аб гербе і флаге Кобрынскага раёна, вы можаце пазнаёміцца ў Нацыянальным рэестры прававых актаў РБ №120 за 2004 год. У бібліятэцы ёсць і папка газетна-часопісных вырэзак “Сімвалы. Гербы краю”, якая прадстаўлена на выставе.

        “Гісторыка-культурная спадчына Кобрыншчыны” - першае асобнае выданне, якое апавядае пра гісторыю і помнікі Кобрынскага раёна. Складзена гэта кніга аддзелам культуры Кобрынскага райвыканкама і рэкамендуецца выкладчыкам гісторыі, краязнаўцам, экскурсаводам. Карыстаецца яна попытам і ў моладзі, вучняў школ.

       Цяперашні юбілей дае магчымасць зноў успомніць гісторыю раёна, захаваную архіўнымі дакументамі і народнай памяццю. На выставе прадстаўлена архіўныя матэрыялы,  інфармацыя  аб кобрынскай  сімволіке, матэрыялы аб гісторыі назваў  вёсак  Кобрынскага раёна,  даведнікі па памятным мясцінам краю.

        Да 75-годдзя з часу ўтварэння Кобрынскага раёна бібліёграфамі цэнтральнай бібліятэкі падрыхтаваны бібліяграфічны спіс “Па зямлі Кобрынскай”, які ўключае паўнатэкставую звестку аб знамянальнай падзеі   і падрабязны спіс крыніц да яе, а таксама  інфармацыйны дайджэст “Кобрыншчына ў лічбах”. Гэтыя выданні прадстаўлены на выставе-панараме, а таксама на сайце Кобрынскай ЦБС у рубрыцы “Краязнаўства” (Юбілейныя даты краязнаўчага календара).

              Выстава-панарама “ Гісторыі слаўнай вялікая дата” прапануе не толькі кнігі, але і артыкулы з газет і часопісаў, фотаздымкі, статыстычныя ма-тэрыялы.  У наведвальнікаў ёсць  магчымасць  прасачыць  гістарычнае,  сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, пазнаёміцца з рэкламна-выдавецкай прадукцыяй цэнтральнай бібліятэкі.  

         Запрашаем пазнаёміцца з   выставай і павандраваць разам па цудоўнай кобрынскай зямлі.

 

 

 

                Галоўны бібліёграф

Кобрынскай цэнтральнай

раённай бібліятэкі

                                                         Святлана Курачук

Яндекс.Метрика