Работа отдела библиотечного маркетинга в 2014 году
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Работа отдела библиотечного маркетинга в 2014 году

PDF Печать E-mail

Аналіз дзейнасці АБМ за 2014 год

У Год гасціннасці і Год 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў работа аддзела бібліятэчнага маркетынгу была накіравана на арганізацыю дзейнасці па актывізацыі бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва, пошук прыярытэтных напрамкаў і інавацыйных форм работы і аператыўнае інфармаванне аб іх бібліятэкараў ЦБС, удасканаленне сістэмы бесперапыннай адукацыі спецыялістаў, ўдасканаленне сайта Кобрынскай РЦБС, выдавецкую дзейнасць.

Галоўным мерапрыемствам года стаў юбілейны вечар ЦРБ “75 год з чытачамі і для чытачоў”, да якога старанна падрыхтаваліся і супрацоўнікі АБМ.

Складзены сцэнарый, падрыхтавана відэапрэзентацыя, распрацаваны і выдадзены юбілейны буклет, запрашальныя білеты,ганаровыя дыпломы, знойдзены спонсары  мерапыемства – вось далёка няпоўны пералік спраў супрацоўнікаў АБМ пры падрыхтоўцы да юбілея ЦРБ.

Цэнтральная бібліятэка ажыцяўляе метадычнае забеспячэнне сельскіх бібліятэк раёна, выступае ў ролі цэнтра прафесійнага развіцця бібліятэчных кадраў Кобрыншчыны. Яе дзейнасць накіравана на падрыхтоўку і правядзенне розных мерапрыемстваў па навучанні і ўдасканаленні кваліфікацыі бібліятэчнага персанала.

Кобрынская РЦБС працавала ў рамках мэтавай бібліятэчнай праграмы павышэння кваліфікацыі на 2012 – 2014 гг. “Ступени профессионального роста” па падпраграмам:  «Азы», “Бібліятэчны арыенцір”, “Творчы палігон”,“Камп'ютарны профі” для розных груп спецыялістаў.

Навучальныя мерапрыемствы ўключалі як традыцыйныя формы работы, так і інавацыйныя з выкарыстоўваннем мультымедыйнай сістэмы.

З мэтай стварэння электронных бібліятэчных прадуктаў у Кобрынскай РЦБС  прайшоў раённы агляд-конкурс электронных прэзентацый «Я тут жыву, і край мне гэты дарагі», які даў штуршок для стварэння паўнатэкставых краязнаўчых баз даных сельскіх філіялаў.

Раённы конкурс на лепшы аматарскі клуб паспрыяў таму, што ў 2014 г. значна актывізавалася дзейнасць аматарскіх клубаў, якіх у ЦБС налічваецца 31.

Сярод інавацыйных форм работы з бібліятэкарамі, арганізаваных АБМ у 2014 г. – відэашкола прафесійнага навучання «Ландшафтны дызайн прылягаючых тэрыторый культустаноў», творчая лабараторыя «Библиотека в цифровую эпоху: традиционные и электронные ресурсы», трэнінг «Любительский клуб: от замыслов – к практике», відэапрактыкум «Краязнаўства ў электронным фармаце» і г.д.

За справаздачны перыяд  выдадзены інфармацыйна-метадычныя зборнікі: “У нашых сэрцах – памяць аб кожным чацвёртым” (да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў), “Гостеприимство в библиотечном переплёте” (да Года гасціннасці); метадычныя рэкамендацыі па прапагандзе творчасці А. Куляшова “Край беларускі… мне дарагі і блізкі”; рэкамендацыйны спіс сцэнарных матэрыялаў “Ад юбілея да юбілея” (у дапамогу правядзенню мерапрыемстваў да юбілеяў пісьменнікаў 2014 г.); метадычныя рэкамендацыі ў дапамогу сельскім бібліятэкам па арганізацыі працы з дзецьмі ў летні перыяд “Каникулы в библиотеке” і г.д.

У справаздачны перыяд падрыхтаваны 3 электронныя паўнатэкставыя базы сцэнарных матэрыялаў “І памяць пра вайну нам кнігі ажыўляюць”( да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў), “Беларускай мовы рысы непаўторныя”(да Міжнароднага Дня роднай мовы), “Шануйце дзіва на планеце – святую нашу Беларусь”.

На сайце РЦБС вялося дыстанцыйнае кіраўніцтва сельскімі бібліятэкарамі.

Супрацоўнікамі аддзела падрыхтавана і выкладзена на сайт 9 электронных прэзентацый.

Арганізавана франтальная праверка на дакладнасць справаздачных даных усіх структурных падраздзяленняў РЦБС куратарамі ЦБ.

Яндекс.Метрика