Палажэнне аб раённым конкурсе электронных паўнатэкставых дакументаў «Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі маёй вёскі і лёсах маіх землякоў»
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Палажэнне аб раённым конкурсе электронных паўнатэкставых дакументаў «Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі маёй вёскі і лёсах маіх землякоў»

PDF Печать E-mail

Палажэнне

 аб раённым конкурсе электронных паўнатэкставых дакументаў «Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі маёй вёскі і лёсах маіх землякоў»

 

1.Мэты і задачы

         -актыўнае выкарыстанне камп'ютарных тэхналогій у практычнай дзейнасці бібліятэк;

         -стварэнне ўласнага электроннага паўнатэкставага краязнаўчага бібліятэчнага прадукту;

         -развіццё і падтрымка творчага патэнцыялу супрацоўнікаў бібліятэк, павышэнне іх прафесійнага майстэрства;

         -абмен вопытам работы бібліятэк па выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій;

         -фарміраванне цікавасці да вывучэння гістарычнай літаратуры, збору, апрацоўкі і афармленню матэрыялаў аб Вялікай Айчыннай вайне.

2.Парадак і ўмовы правядзення

         Конкурс праводзіцца з 1 лютага па 1 лістапада 2015 года.

         У конкурсе прымаюць удзел усе камп'ютарызаваныя бібліятэкі ЦБС.

         На конкурс прымаюцца паўнатэкставыя электронныя дакументы ваеннай тэматыкі, прысвечаныя гісторыі вёсак і лесам землякоў.

         Паўнатэкставыя дакументы прадастаўляюцца на электронных носьбітах у аддзел бібліятэчнага маркетынгу да 15 кастрычніка 2015 г.

3.Крытэрыі конкурснага адбору

         -Суадноснасць зместу дакументаў з тэмай конкурсу;

         -Высокі ўзровень раскрыцця і стылёвае аддзінства зместу;

         -Арыгінальнасць афармлення электронных дакументаў;

         -Дакладнасць і паўната асвятлення краязнаўчга матэрыялу ваеннай тэматыкі

         -Выкарыстоўванне ў рабоце матэрыялаў з самых разнастайных крыніц.

4.Падвядзенне вынікаў конкурсу

         Вынікі конкурсу будуць падведзены не пазней 10 лістапада 2015 года

         Пераможцы конкурсу будут узнагароджаы грашовымі прэміямі з унебюджэтнага фонду ЦБС.

Склад журы конкурсу:

1.Іванова М.В. – дырэктар ЦБС

2.Галавейка Т.А. – заг.аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦБ

3.Курачук С.Д. – гал.бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦБ

4.Мілашук Т.І. – гал.бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦБ

5.Легацюк Л.В. – старшыня прафсаюза бібліятэчных супрацоўнікаў ЦБС

Кантактная інфармацыя:

аддзел бібліятэчнага маркетынгу

2-36-81

Сайт: www.krcls.by  E-mail: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript

HEADER 

0 #1
тугрик 14 Февраля 2015
"аддiнства" зместу :-?
Яндекс.Метрика