Электронныя краязнаўчыя паўнатэкставыя базы даных ваеннай тэматыкі
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Электронныя краязнаўчыя паўнатэкставыя базы даных ваеннай тэматыкі

PDF Печать E-mail

 4.05.2015

Да 70-годдзя Вялікай Перамогі ў цэнтральнай бібліятэцы створаны электронныя краязнаўчыя паўнатэкставыя базы даных ваеннай тэматыкі:
- “Хатыні вогненныя сёстры: трагедыя спаленых вёсак Кобрыншчыны”, якая налічвае на сённяшні дзень звыш 90 алічбаваных артыкулаў. БД прадстаўлена ўступным артыкулам “Нацысцкая палітыка генацыду і "выпаленай зямлі" на Кобрыншчыне”, раздзеламі з кніг, перыядычных выданняў, матэрыялы архіваў, успамінамі, картамі, схемамі, матэрыяламі з сайтаў, фотаздымкамі.
- Залатая зорка Кобрына: У.М. Кірмановіч, Герай Савецкага Саюза", якая прысвечана Уладзіміру Мікалаевічу Кірмановічу – чалавеку, які для Кобрына назаўжды застанецца Ганаровым грамадзянінам і адзіным мясцовым Героем Савецкага Саюза. БД налічвае каля 25 дакументаў і прадстаўлена кароткім біяграфічным нарысам, матэрыяламі з кніг, энцыклапедый, артыкуламі з газет і часопісаў аб нашым земляку, фотаздымкамі, спісам крыніц.
- ”Кобрынскі край у гады Вялікай Айчыннай вайны”, самай аб’ёмнай з існуючых БД цэнтральнай бібліятэкі. Яна складаецца з 12 электронных прадуктаў, большасць з якіх можна лічыць самастойнымі базамі даных. Алічбавана звыш 350 артыкулаў перыёдыкі, раздзелаў кніг, гісторыка-дакументальнай хронікі Кобрынскага раёна, мемуараў, успамінаў, ваенных хронік. Асноўныя раздзелы:
- Край у пачатку Вялікай Айчыннай вайны;
- Акупацыйны рэжым на тэрыторыі краю;
- Народная барацьба на акупіраванай тэрыторыі. Падпольны і партызанскі рух;
- Вызваленне краю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў;
- Ураджэнцы краю на франтах Вялікай Айчыннай;
- Генералы – ураджэнцы краю на франтах Вялікай Айчыннай вайны;
- Ветэраны Вялікай Айчыннай;
- Паклонімся вялікім тым гадам: помнікі Вялікай Айчыннай вайны на Кобрыншчыне;
- Агульныя звесткі;
- Каб памяць жыла: вайна ў сэрцах нашчадкаў;
- Вайна ў фотаздымках;
-Бібліяграфічныя выданні Кобрынскай цэнтральнай бібліятэкі, прысвечаныя тэме “Вялікая Айчынная на Кобрыншчыне”.

1

Comments are now closed for this entry

Яндекс.Метрика