Алічбаваная гісторыя вайны
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Алічбаваная гісторыя вайны

PDF Печать E-mail

 

Курачук, С. Алічбаваная гісторыя вайны / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік. – 2015. – 13 мая. – С. 5.

У цэнтральнай раённай бібліятэцы створаны электронныя краязнаўчыя базы даных па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на Кобрыншчыне.

 

Алічбаваная гісторыя вайны

 

Цэнтральная бібліятэка шмат гадоў працуе па зборы дакументаў, назапашванню інфармацыі і распаўсюджванню сярод чытачоў матэрыялаў па гісторыі Кобрынскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 

У мінулым годзе да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў была створана паўнатэкставая база даных “Хатыні вогненныя сёстры: трагедыя спаленых вёсак Кобрыншчыны”, якая налічвае на сённяшні дзень звыш 90 алічбаваных артыкулаў.

Электронная паўнатэкставая база даных “Залатая зорка Кобрына: У.М. Кірмановіч, Герай Савецкага Саюза" таксама была створана летась. Уладзімір Мікалаевіч Кірмановіч для Кобрына назаўжды застанецца Ганаровым грамадзянінам і адзіным мясцовым Героем Савецкага Саюза.

У межах святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі праведзена работа па фарміраванню базы даных ”Кобрынскі край у гады Вялікай Айчыннай вайны”. Гэта самая аб’ёмная з існуючых БД цэнтральнай бібліятэкі. Алічбавана каля 350 артыкулаў перыёдыкі, раздзелаў кніг, раздзелаў кнігі “Памяць:гісторыка-дакументальная хроніка Кобрынскага раёна, мемуараў, успамінаў, ваенных хронік. Асноўныя раздзелы: край у пачатку Вялікай Айчыннай вайн, акупацыйны рэжым, падпольны і партызанскі рух; вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, нашы землякі на франтах Вялікай Айчыннай, помнікі Вялікай Айчыннай вайны на Кобрыншчыне і інш.

       Мова галоўнай старонкі, частак і падраздзелаў - беларуская. Тэксты прыводзяцца на арыгінальных мовах. Бібліяграфічныя звесткі аб крыніцах у выпадку неінфарматыўнасці назвы дапоўнены анатацыямі, што дазваляе карыстальніку арынтавацца ў мностве прапануемых матэрыялаў і выбіраць неабходныя дакументы.

Практыка выкарыстання паказала, што з цікавасцю гэтым рэсурсам карыстаюцца школьнікі і студэнты, настаўнікі школ, каледжаў і краязнаўцы.

Трэба адзначыць, што БД - гэта рэсурс, які ўвесь час падтрымліваецца ў актуальным стане, своечасова дапаўняецца новымі дакументамі. 

Задача бібліятэкі не толькі збіраць і захоўваць дакументы пра Кобрыншчыну, але і зрабіць іх даступнымі для наведвальнікаў. 

 

 

Святлана Курачук,

галоўны бібліёграф

Кобрынскай

цэнтральнай раённай

 бібліятэкі

Яндекс.Метрика