СУЧАСНЫЯ КАРЫСТАЛЬНІКІ КРАЯЗНАЎЧАЙ ІНФАРМАЦЫІ
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

СУЧАСНЫЯ КАРЫСТАЛЬНІКІ КРАЯЗНАЎЧАЙ ІНФАРМАЦЫІ

PDF Печать E-mail

 

Курачук, С.Д.  Сучасныя карыстальнікі краязнаўчай інфармацыі: тэматыка запытаў і крыніцы іх выканання (з вопыту работы Кобрынскай ЦРБ) / С.Дз. Курачук // Бібліяпанарама : інфармацыйна-аналітычнае выданне. Выпуск 18. – Брэст, 2014. – С. 56-60.

 

СУЧАСНЫЯ КАРЫСТАЛЬНІКІ КРАЯЗНАЎЧАЙ ІНФАРМАЦЫІ: ТЭМАТЫКА ЗАПЫТАЎ

I КРЫНІЦЫ IX ВЫКАНАННЯ

(з вопыту работы Кобрынскай ЦРБ)

 

С. Дз. КУРАЧУК,

гал. бібліёграф Кобрынскай ЦРБ

 

Ёсць у рабоце бібліятэк напрамкі, якія ніколі не губляюць сваёй значнасці. Выхоўваць любоў да роднага краю, пачуццё годнасці, гонару і павагі да звычаяў, традыцый продкаў дапамагаць у пазнанні мінулага, сучаснасці, такім чынам уплываючы на рост духоўнай культуры насельніцтва - задача, якая знаходзіцца ў цэнтры ўвагі бібліятэк. У апошнія гады ў сувязі з уздымам нацыянальнай самасвядомасці, прызнаннем аўтарытэта агульначалавечых каштоўнасцей можна гаварыць аб сапраўдным пад’ёме краязнаўчай работы.

Нягледзячы на тое, што краязнаўчую дзейнасць сёння ажыццяўляюць многія ўстановы і арганізацыі, асаблівая роля адводзіцца бібліятэкам як установам з дэмакратычнымі традыцыямі бясплатнага, агульнадаступнага, адкрытага, універсальнага па рэсурсах і відах дзейнасці грамадскага інстытута. Сёння бібліятэкі ў рэгіёнах сталі сапраўднымі цэнтрамі краязнаўчай работы, найбольш даступнымі для любога карыстальніка.

Для Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі краязнаўства з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці. Умоўна можна казаць пра тры ўзроўні краязнаўчай работы, якія ў бібліятэчнай практыцы цесна, арганічна злучаны адзін з адным, складаюць адзінае «поле» краязнаўчай дзейнасці бібліятэкі. Па-першае - гэта фарміраванне фонду апублікаваных і неапублікаваных краязнаўчых дакументаў; атрыманне «гатовых» ведаў пра край з розных крыніц інфармацыі. Дэфіцыт кніжных выданняў бібліятэкары кампенсуюць з дапамогай ксеракопій дакументаў, якія адсутнічаюць у фондзе. Па-другое - гэта самастойнае стварэнне новых краязнаўчых дакументаў першаснай ці другаснай інфармацыі; напісанне сцэнарыяў масавых мерапрыемстваў краязнаўчай тэматыкі, распрацоўка метадычных дапаможнікаў. Па-трэцяе - гэта вывучэнне гісторыі роднага краю падчас паглыбленага даследчага пошуку, апублікаванне краязнаўчых матэрыялаў, падрыхтаваных бібліятэкарамі. 3 улікам цікавасці чытачоў бібліятэчныя супрацоўнікі займаюцца вывучэннем архіўных дакументаў, вядуць перапіску са сведкамі тых ці іншых падзей, запісваюць успаміны старажылаў на электронныя носьбіты, збіраюць звесткі пра выдатных землякоў, вядуць пошукава-даследчую працу па гісторыі сваіх населеных пунктаў.

Асноўнымі мэтамі краязнаўчай работы з’яўляюцца:

-    абуджэнне пачуцця патрыятызму, любові да роднага краю;

-    прапаганда краязнаўчых ведаў у сістэме адукацыі і выхавання асобы;

-     стварэнне дзейснага механізму распаўсюджвання краязнаўчых ведаў і інфармацыі.

       Бібліятэчнае краязнаўства ахоплівае ўсе напрамкі дзейнасці цэнтральнай бібліятэкі. Але галоўным застаецца, першым чынам, якаснае інфармаванне, абслугоўванне розных груп карыстальнікаў па шматлікіх пытаннях краязнаўства.

Краязнаўчае інфармаванне ажыццяўляецца па наступных накірунках:

-  даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне - як выкананне разавых інфармацыйных запытаў краязнаўчага зместу;

-  масавае інфармаванне, накіраванае на прапаганду краязнаўчага фонду бібліятэк пасрэдніцтвам кніжных выстаў, радыёаглядаў, Дзён інфармацыі, рэкамендацыйных спісаў літаратуры і іншых формаў бібліятэчнай работы;

- краязнаўчая асвета, мэтай якой з’яўляецца распаўсюджванне і прапаганда краязнаўчых ведаў;

- узаемавыгаднае супрацоўніцтва з краязнаўцамі, іншымі ўстановамі, якія займаюцца краязнаўчай дзейнасцю.

У людзей розных прафесій, узростаў, захапленняў існуе цікавасць да гісторыі роднага краю, таму супрацоўнікі Кобрынскай цэнтральнай бібліятэкі бачаць сваю задачу ў тым, каб яе падтрымліваць і развіваць. Выкананне разавых інфармацыйных запытаў краязнаўчага зместу чытачоў - адзін з шляхоў іх задавальнення.

У апошні час запыты карыстальнікаў пашырыліся, паглыбіліся і сталі больш канкрэтнымі. Трэба сказаць, што цікавяць чытачоў як новыя краязнаўчыя выданні наогул, так і інфармацыя  з розных крыніц пра юбілейныя даты ў гісторыі краю, мясціны, звязаныя са славутымі падзеямі, помнікі гісторыі, культуры і архітэктуры, лёсы знакамітых землякоў краю, творчасць самадзейных кампазітараў і паэтаў.

Для найбольш поўнага задавальнення краязнаўчых запытаў карыстальнікаў арганізаваны даведачна-бібліяграфічны апарат. Ён уключае даведачна-бібліяграфічны фонд, традыцыйную краязнаўчую картатэку, электронны каталог з выдзеленай краязнаўчай падбазай літаратуры. Значны інфармацыйны патэнцыял па пытаннях гісторыі, эканомікі, экалогіі, таксама пра грамадскае, літаратурнае, культурнае жыццё горада і раёна прадстаўлены ў папках-дасье, тэматычных папках, альбомах, якіх налічваецца больш за 80. Яны актыўна выкарыстоўваюцца чытачамі, сярод якіх - настаўнікі, супрацоўнікі прадпрыемстваў, устаноў горада і раёна, людзі сталага ўзросту. Сістэматычна да гэтай крыніцы інфармацыі звяртаюцца вучні школ і студэнты, каб атрымаць матэрыялы для напісання кантрольных і курсавых работ, рэфератаў, дакладаў.

Улічваючы ўсе гэтыя фактары, бібліёграфы не адзін дзень правялі ў сховішчах занальнага архіва, фондах мясцовага музея, і вынікам гэтай працы стала папка «3 гісторыі Кобрынскага раёна. Архіўныя матэрыялы», якая з’яўляецца адной з выдатных крыніц выканання краязнаўчых запытаў.

Бібліятэкарамі выяўляюцца ўсе друкаваныя матэрыялы, якія па змесце маюць дачыненне да нашага горада, раёна: збіраецца прадукцыя, якая выпускаецца ў мясцовай друкарні (афішы, буклеты, фотаздымкі і інш.), этнаграфічныя, тапанімічныя матэрыялы; вывучаюцца сучасныя літаратурныя традыцыі мясцовасці.

Паколькі адной з тэндэнцый развіцця горада і сельскіх населеных пунктаў раёна ў апошнія гады з'яўляецца значнае змяненне іх аблічча, перспектыўны напрамак краязнаўчай дзейнасці сёння - гэта фарміраванне фотаархіва. Матэрыялы збіраюцца, апрацоўваюцца і таксама знаходзяць свайго карыстальніка.

Нагляднай дзейнасці бібліятэкі таксама ўласцівы выражаны краязнаўчы характар. Арганізацыя цікавых і змястоўных выстаў новых паступленняў краязнаўчых дакументаў, разгорнутых экспазіцый кніг, тэматычных выстаў, шго функцыіянуюць у бібліятэцы і па-за яе сценамі і якія сістэматычна абнаўляюцца, садзейнічае таму, што назапашаныя матэрыялы не залежваюцца на бібліятэчных паліцах. Выставы дазваляюць раскрыць багацце бібліятэчных фондаў. Чытачы, наведваючы бібліятэку, у поўнай меры могуць ацаніць разнастайнасць і ўнікальнасць краязнаўчых выданняў, запазычыць для сябе новую інфармацыю.

Напрыклад, цікавасць карыстальнікаў краязнаўчай інфармацыі выклікаў цыкл выстаў і праглядаў пад агульнай назвай «Кобрын: даты, падзеі, імёны»: «Гартаючы вечныя старонкі гісторыі», «Горад, у якім мы жывём», «Гонар і слава зямлі Кобрынскай»; выстава-фотаальбом «Падарожжа па родным горадзе», «Кожны край мае тых, хто яго апявае»; выстава-памяць «Аб вайне ў імя жыцця: Вялікая Айчынная на Кобрыншчыне», «Па старонках “Краязнаўчага календара”. Шырокі рэзананс у чытачоў таксама выклікала выстава-панарама «Дарога да святынь: з гісторыі цэркваў, касцёлаў горада», прадстаўленая раздзеламі: «Там, дзе жыве вечнасць: праваслаўныя храмы Кобрына», «Цуд адраджэння: старонкі манастырскага летапісу”, «Велічныя храмы розных канфесій горада».

Краязнаўства - адзін са сродкаў прапаганды любові да роднай зямлі, магчымасць уздзейнічаць на станаўленне грамадзянскай і патрыятычнай пазіцыі моладзі. Таму мэта шматлікіх масавых мерапрыемстваў - прабудзіць менавіта ў моладзі цікавасць да гісторыі краю, рэкламаваць магчымасці бібліятэкі ў краязнаўчым накірунку.

Штогод у рамках краязнаўчага месячніка цэнтральнай бібліятэкай і бібліятэкамі сістэмы праводзяцца цікавыя па змесце, неардынарныя па форме, прадуманыя ў выбары слухача і ўдзельніка мерапрыемствы. Падарожжы па карце Кобрыншчыны, тэматычныя вечары, краязнаўчыя ўрокі, творчыя вечарыны, паэтычныя гадзіны, прэзентацыі кніг, іншыя мерапрыемствы праходзяць як для моладзі горада, так і для ўсіх аматараў краязнаўчай інфармацыі.

Гісторыка-патрыятычнай рабоце бібліятэк надалі новы імпульс такія вялікія даты, як 70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 70-годдзе Вялікай Перамогі. Не даць забыць, данесці да розуму і сэрца моладзі подзвіг старэйшага пакалення – такая мэта праходзіла чырвонай ніццю праз урок ведаў «Спасибо солдатам Победы за то, что не знаем войны», які ў бягучым годзе быў прысвечаны 70-годдзю вызвалення Кобрына ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Разумеем, што поспех работы залежыць не толькі ад майстэрства супрацоўнікаў, але і ад сувязей са спецыялістамі і краязнаўчымі ўстановамі. У нас склалася цікавая традыцыя зваротнай сувязі з імі: яны - і карыстальнікі краязнаўчай інфармацыі, і нашы партнёры ў гэтым напрамку. У выніку ўзаемавыгаднай працы з архівамі, ваенна-гістарычным музеем імя Суворава, адцзелам краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі, аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, бібліятэкамі іншых ведамстваў, школамі - з’яўляюцца новыя крыніцы краязнаўчай інфармацыі. Гэтыя ўстановы - нашы партнёры ў краязнаўчай рабоце, і ад сумесных намаганняў атрымліваецца добры вынік.

Дарэчы, Кобрынская цэнтральная бібліятэка зрабіла спробу спалучыць школьнае, музейнае, бібліятэчнае краязнаўства, пазнаёміць паміж сабой краязнаўцаў-аматараў. Кола інтарэсаў краязнаўцаў даволі шырокае, сярод іх - людзі розных прафесій: настаўнікі, бібліятэкары, кіраўнікі школьных, краязнаўчых куткоў, музеяў, гісторыкі, літаратары. У гэтай справе бібліятэкары ажыццяўляюць цесныя кантакты з ганаровымі жыхарамі, мясцовымі паэтамі, народнымі ўмельцамі, а таксама з тымі, хто добра ведае свой населены пункт і сваіх людзей-землякоў. Творчыя, асабістыя сустрэчы з краязнаўцамі Кобрыншчыны спрыяюць стварэнню нарысаў аб гісторыі вёсак, гаспадарак, устаноў, аб гістарычных мясцінах і падзеях; зборы мясцовых гаворак, прыказак, прымавак, легенд, абрадаў, дыялектаў, характэрных для дадзенай мясцовасці; персаналій мясцовых дзеячаў.

Акрамя гэтага, вынікам сумеснай партнёрскай работы з’яўляецца ўзаемакарыстанне фондамі, узаемаабмен, стварэнне новых бібліяграфічных запісаў, пошук асобных краязнаўчых дакументаў. Напрыклад, да 110-годдзя з дня нараджэння А. М. Мартынава - былога дырэктара Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя Суворава, мясцовага краязнаўца, ганаровага грамадзяніна горада - бібліятэка набыла, дзякуючы музею, цэлы архіў цікавых фотаздымкаў з сямейнага альбома юбіляра. А музей атрымаў у падарунак ад цэнтральнай бібліятэкі злектронны дыск з паўнатэкставай базай даных «Асоба ў гісторыі Кобрына: А. М. Мартынаў», якая складаецца з 140 алічбаваных артыкулаў.

Цэнтральная бібліятэка аб’ядноўвае энтузіястаў і аднадумцаў, неабыякавых да гісторыі сваёй малой Радзімы, - тых, хто займаецца вывучэннем, даследаваннем сваёй Бацькаўшчыны. Кобрынская зямля багата на таленавітых людзей, якія даследуюць, запісваюць і захоўваюць для будучых пакаленняў сотні і тысячы імёнаў, значныя гістарычныя факты, дакументальныя матэрыялы, якія ўслаўляюць, любяць свой край, сваю малую радзіму. Складзены бібліёграфамі ЦБ нарыс «Каб не абарвалася нітка памяці...» прысвячаецца менавіта такім апантаным краязнаўцам Кобрыншчыны.

Кобрынская ЦРБ падтрымлівае цесную сувязь з мясцовымі літаратарамі, паэтамі, якія не раз прымалі ўдзел у прэзентацыях кніг, літаратурных вечарынах, арганізаваных бібліятэкай. Тут чытачы мелі магчымасць пазнаёміцца як з новымі кнігамі, так і наогул з рознымі вершамі мясцовых паэтаў. Кобрынскія літаратары - таксама краязнаўцы, таму што яны апяваюць, услаўляюць родны край. Аб гэтым яскрава сведчаць наступныя выданні ЦРБ: зборнік вершаў мясцовых паэтаў пад агульнай назвай «I будзе слова землякоў гучаць над роднаю старонкай»; біябібліяграфічны паказальнік «Іншым разам радок дыктуе само неба...» з нагоды 50-годдзя з дня нараджэння кобрынскага пісьменніка, драматурга, фатографа Ігара Сідарука; зборнік вершаў кобрынскай паэтэсы Наталлі Цярэнцьевай «Открываю мыслями небо...».

Пашыраецца работа па стварэнні краязнаўчых бібліяграфічных паказальнікаў, якія закліканы арыентаваць карыстальніка ў краязнаўчай інфармацыі і садзейнічаць стварэнню дакументальнага інфармацыйнага банка даных аб раёне. Паказальнікі не прэтэндуюць на паўнату, але, дзякуючы намаганням бібліёграфаў, змяшчаюць максімум інфармацыі; таму большасць з іх была запатрабавана карыстальнікамі. Можна нагадаць наступныя: штогадовы «Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны», які ўтрымлівае дастаткова поўныя звесткі аб знамянальных падзеях Кобрынскага раёна на бягучы год; бібліяграфічны паказальнік «Хатыні вогненныя сёстры: нацысцкая палітыка генацыду і выпаленай зямлі на Кобрыншчыне»; бібліяграфічны летапіс да 70-годдзя вызвалення г. Кобрына ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў «Яны вызвалялі наш горад»; выданні з цыклу «Па вёсках нашага краю» - «Сузор’е кобрынскіх вёсак. 450 гадоў першага ўпамінання на старонках гісторыі», «Скрозь памяць стагоддзяў: да 500-годдзя вёсак Балоты, Стрыгава Кобрынскага раёна» і многія іншыя.

 

Вопыт стварэння краязнаўчых паказальнікаў добра вядомы ў горадзе і раёне, і гэта прадукцыя таксама мае свайго карыстальніка. Патрэба ў краязнаўчай інфармацыі даволі значная і пастаянна расце, таму падрыхтоўка краязнаўчых бібліяграфічных паказальнікаў сіламі ЦБ будзе пашырацца.

Публікацыі ў мясцовых СМІ, выступленні па радыё і тэлебачанні ніколі не застаюцца без увагі тых, хто цікавіцца краязнаўчай інфармацыяй. Так, на працягу многіх гадоў у газетах «Кобрынскі веснік», «Кобрин-информ» змяшчаюцца артыкулы супрацоўнікаў бібліятэкі, журналістаў аб бібліятэчным краязнаўстве. Рэклама краязнаўчых навінак таксама ажыццяўляецца праз мясцовае радыё ў рубрыцы «Бібліёграф прапануе».

Укараненне новых тэхналогій дазволіла на больш высокім узроўні праводзіць інфармацыйную работу па краязнаўстве. Для аддаленых карыстальнікаў на сайце Кобрынскай ЦБС, у рубрыцы «Краязнаўства», арганізаваны ўмовы работы з краязнаўчымі рэсурсамі. У прыватнасці створаны: электронныя версіі друкаваных краязнаўчых выданняў, сцэнарыі краязнаўчых мерапрыемстваў ЦБ; фонд відэафільмаў, відэапрэзентацый мерапрыемстваў краязнаўчага зместу; фонд радыёаглядаў «Бібліёграф у мікрафона»; фонд электронных паўнатэкставых дакументаў па краязнаўстве; электронная версія раённай газеты «Кобрынскі веснік» за 2013 г., бягучыя месяцы 2014 г. у рэжыме РDF; электронны фотаархіў.

Дарэчы, хочацца звярнуць увагу на колькасць наведвальнікаў краязнаўчай рубрыкі. Так, толькі ў падрубрыцы «Краязнаўчыя выданні - 2014» сёння налічваецца больш за 4000 наведванняў.

У апошні час краязнаўчая работа бібліятэкі набыла найбольшую глыбіню, якая патрабуе новых крыніц папаўнення краязнаўчага фонду. Такімі крыніцамі сталі паўнатэкставыя база даных (БД) краязнаўчага зместу. Вядзецца работа па стварэнні БД «Электронная Кобрыншчына», якую на сённяшні дзень складаюць 5 паўнатэкставых электронных рэсурсаў: «Асоба ў гісторыі Кобрына: А. М. Мартынаў», «3 любоўю да традыцый - з душою да людзей: аграэкатурызм на Кобрыншчыне», «Хатыні вогненныя сёстры: трагедыя спаленых вёсак Кобрыншчыны», «Залатая зорка Кобрына: Герой Савецкага Саюза У. М. Кірмановіч», «Вялікая Айчынная на Кобрыншчыне» Паколькі работа ў гэтым напрамку станоўча паўплывала на ўзровень інфармацыйнага абслугоўвання карыстальнікаў, будзем актыўна яе працягваць і ў будучым.

Цікавасць да гісторыі роднага краю, веданне сваіх каранёў - гэта, безумоўна, паказальнік культуры чалавека. А кобрынская зямля заўсёды была багатая на слаўную гісторыю, веды пра якую патрэбна перадаваць наступным пакаленням. Таму краязнаўчая дзейнаспь з’яўляецца перспектыўнай формай работы Кобрынскай бібліятэчнай сістэмы - мы прывіваем чытачам адчуванне любові і павагі да родных мясцін, шукаем новыя формы работы ў захаванні здабыткаў малой радзімы, удасканальваем накоплены вопыт і не спыняемся на дасягнутым.

 

 

Яндекс.Метрика