Сябруе бібліятэка з паэтамі і пісьменнікамі
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Сябруе бібліятэка з паэтамі і пісьменнікамі

PDF Печать E-mail

                Занько, Н. Сябруе бібліятэка з паэтамі і пісьменнікамі / Настасся Занько // Кобрынскі веснік. - 2012.- 21 красавіка.- С. 3.

       У Залескай сельскай бібліятэцы ўжо на працягу некалькіх гадоў праходзяць сустрэчы з паэтамі і пісьменнікамі Кобрыншчыны.

 

Сябруе бібліятэка з паэтамі і пісьменнікамі

 

Акрамя абслугоўвання 500 чытачоў, бібліятэкар Залескай сельскай бібліятэкі Ірына Пакалюк арганізоўвае разнастайныя культурныя праграмы для аднавяскоўцаў. І гэта не толькі традыцыйныя выставы да памятных і святочных дат з жыцця пісьменнікаў, выставы, прымеркаваныя да святаў Беларусі, і г.д.

Дзякуючы яе ініцыятыве, у Залессі вось ужо на працягу некалькіх гадоў праходзяць сустрэчы з паэтамі і пісьменнікамі Кобрыншчыны.

-Традыцыя сустракацца з аўтарамі кніг склалася даўным-даўно. Штогод на Сусветны дзень паэзіі, які праходзіць 21 сакавіка, мы запрашаем кобрынскіх паэтаў і не толькі, - расказвае Ірына Васільеўна. - Прыязджаў да нас і Леанід Валасюк, Алесь Паплаўскі, кніга якога "Пастка для рэха” - выйшла ў мінулым годзе. Яна ў нас таксама ёсць.

Сёлетняя літаратурная сустрэча прайшла, паводле слоў Ірыны Пакалюк, з аншлагам. У Залессе прыязджаў любімец вясковай публікі паэт-бард Юрый Харэвіч - удзельнік літаратурнага аб'яднання «Белы бусел».

- Гэта было ўжо другое яго наведванне, - адзначае Ірына Пакалюк. -Справа ў тым, што калі мы рыхтаваліся да гэтага дня, то распытвалі нашых чытачоў, каго запрасіць. І вось ужо некалькі гадоў нас прасілі дамовіцца з Харэвічам: так ён спадабаўся нашым аднавяскоўцам. А Юрый Харэвіч прыехаў з гітарай, выканаў свае песні, якіх ужо выпуску ажно цэлы дыск "Не шкадуйце сілы для любві".

 

Таксама сябруе бібліятэка з астатнімі ўдзельнікамі аб'яднання "Белы бусел". У Залессі пабывала ўжо больш за 15 аўтараў. Былі тут Наталля Сацута, Людміла Ярмалюк, Вера Жарын, Наталля Данілюк, Анатоль Журбенка і інш.

Сёлета бібліятэка аб'явіла паэтычны конкурс для пачаткоўцаў "Спроба пяра". Маладыя паэты Залесся чыталі свае творы пасля  выступлення гасцей, запрошаных на Дзень паэзіі.

Таксама штогадовай традыцыяй для Залескай бібліятэкі стала правядзенне Тыдня дзіцячай кнігі.

- Мы праводзім яго сумесна са школьнай бібліятэкай, - расказвае Ірына Пакалюк. - На гэтым тыдні ёсць асобныя дні тэатра, паэзіі і дні розных пісьменнікаў. Аднак са­мым доўгачаканым з'яўляецца Дзень тэатра, калі мы ставім тэатралізаванае шоу. Дзеці з задавальненнем разбіраюць ролі, а дзякуючы сучаснай апаратуры і святлоэфектам мы можам ствараць відовішчныя спектаклі. У вёсцы ўсе дарослыя ведаюць пра гэты дзень і вельмі яго чакаюць.

Паводле слоў Ірыны Васільеўны, бібліятэка жыве па-сучаснаму: павялічвае кніжны фонд, з'явілася магчымасць аказваць паслугі раздрукавання і ксеракапіравання, до­ступу ў інтэрнэт, выдачы электронных і аўдыядакументаў.

- За мінулы год у нас колькасць наведванняў дасягнула 4 тысяч. Мы выдалі больш за 10 тысяч дакументаў, - гаворыць бібліятэкар. - Я адчуваю, што бібліятэка запатрабаваная, што яна пашырае свае функцыі і развіваецца.

 

 

Настасся ЗАНЬКО.

Яндекс.Метрика