Тут карані, адсюль вытокі
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Тут карані, адсюль вытокі

PDF Печать E-mail

                 Занько, Н. “Тут карані, адсюль вытокі / Настасся Занько // Кобрынскі веснік. - 2012. - 12 снежня.- С. 3.

Пад такой назвай у Кобрынскай бібліятэцы прайшло падарожжа па вёсках раёна

 

"Тут карані, адсюль вытокі”

       Пад такой назвай у Кобрынскай бібліятэцы прайшло заключнае мерапрыемства месячніка, які меў на мэце папулярызацыю нацыянальнай літаратуры.

 

Традыцыйны восеньскі ўрок краязнаўства ў бібліятэцы праходзіць ужо восьмы раз. На працягу акадэмічнай гадзіны ўдзельнікі змаглі здзейсніць віртуальнае падарожжа па вёсках раёна пад агульнай назвай “Тут карані, адсюль вытокі". Сёлета гэта сталі Лелікава, Імянін і Плянта. На падарожжа сабралася прыкладна 70 чалавек - вучні каледжа будаўнікоў, а таксама навучэнцы СШ №7.

Кожную вёску прадставілі краязнаўцы (а ў вёсках гэта, як правіла, бібліятэкары), а таксама жыхары. Яны падрыхтавалі невялічкія цікавыя апавяданні пра сваю мясцовасць.

Падарожжа праходзіла ў мультымедыйным фармаце. Гледачы маглі ацаніць фільм пра Лелікава, паназіраць за прэзентацыяй з Плянты ці Імянін, даведацца, чаму так называюцца гэтыя вёскі, якія песні спяваюць жыхары, якія чытаюць кнігі і расказваюць байкі.

Кожны з выступаўшых расказаў пра сваё бачанне вёскі, - дзеліцца ўражаннямі Святлана Курачук.

Нехта распавядаў пра мінулае сваёй мясцовасці. І мы бачым, якое яно багатае ў вёскі Лелікава. Дарэчы, мала хто ведае, што вёска ўпаміналася ў летапісе ўпершыню ў 1546-м годзе. Якраз-такі Лелікава бачыла і Вялікае Княства Літоўскае, і Рэч Паспаліту.

Таксама чытачам шырока была прадстаўлена кніжная выстава "Падарожжа па карце Кобрыншчыны", дзе госці маглі азнаёміцца з найбольш цікавай краязнаўчай літаратурай, якая ёсць у бібліятэцы.

 

А напрыканцы з дапамогай віктарыны сярод удзельнікаў быў вызначаны самы ўважлівы. Ён атрымаў памятны падарунак.

Увогуле за мінулы месяц у бібліятэцы прайшоў шэраг краязнаўчых мерапрыемстваў. Адкрыўся месячнік знаёмствам іншагародніх навучэнцаў каледжаў і ліцэя з Кобрынам. У сярэдзіне месяца на базе Кобрынскай раённай бібліятэкі прайшла сустрэча кіраўнікоў краязнаўчых аб'яднанняў вучняў і кіраўнікоў школьных музеяў. У межах гэтага семінара адбылася прэзентацыя краязнаўчых выданняў, што ёсць у бібліятэцы, выстава "3 літаратурнай крыніцы Кобрыншчыны" і г.д.

- Увогуле, краязнаўства ўжо даўно стала адным з прыярытэтных накірункаў нашай дзейнасці, - адзначае Святлана Курачук. - Менавіта краязнаўства спрыяе выхаванню ў маладога пакалення пачуцця любові, гонару за свой край, а таксама фарміраванню патрыёта і грамадзяніна.

 

Настасся ЗАНЬКО.

Яндекс.Метрика