Падзеі, людзі, юбілеі
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Падзеі, людзі, юбілеі

PDF Печать E-mail

         Курачук, С. Падзеі, людзі, юбілеі / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік. – 2015. – 18 ліпеня. – С. 10.

         Супрацоўнікі Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі  выдаюць разнастайную краязнаўчую прадукцыю, з дапамогай якой можна ўзбагаціць свае веды пра Кобрын.

 

Падзеі, людзі, юбілеі

 

 Паказаць Кобрын для сваіх чытачоў, прывіць ім любоў і павагу да роднага горада ставілі і ставяць сабе за мэту супрацоўнікі Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Мы выдаем разнастайную краязнаўчую прадукцыю, з дапамогай якой можна ўзбагаціць свае веды пра Кобрын.

Падзеі, людзі, юбілеі – усё гэта знаходзіцца ў цэнтры краязнаўча-бібліяграфічнага зборніка “Горад, дзе мы жывем”, краязнаўчых паказальнікаў “Летапісец Кобрынскага музея” і “Хранитель истории земли Кобринской”, ілюстраванай кніжнай закладцы “Кобрын: храналогія асноўных дат”.  Бібліяграфічны спіс “Кобрын: 725 гадоў з часу першага ўпамінання ў Іпацьеўскім летапісе” быў выдадзены да юбілейнай даты горада і ўключае гістарычную даведку аб ім, кнігі, асобныя главы з іх, найбольш значныя артыкулы з часопісаў і газет аб Кобрыне.

Кобрын – розны… Пра тое, што, па меркаванні жыхароў горада, турыстаў, з’яўляецца асаблівасцю, брэндам Кобрына, – краязнаўчая закладка і гісторыка-краязнаўчая памятка славутасцяў горада пад агульнай назвай “Мы говорим Кобрин, подразумеваем …».

Падзеям Айчыннай вайны 1812 года, а менавіта Кобрынскаму бою, у якім была атрымана першая значная перамога рускіх войскаў пасля многіх дзён адступлення, прысвечаны бібліяграфічны паказальнік “Воінскай славай авеяны”. Да 70-годдзя вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў быў выдадзены бібліяграфічны летапіс “Яны вызвалялі наш горад”.

Пра тых, хто загінуў, вызваляючы Кобрын, хто мужна змагаўся пры яго абароне і праявіў гераізм, чыімі імёнамі названы вуліцы горада, расказвае даведнік “Думаць пра жывых, памятаць пра загінуўшых”.

Цікавым будзе знаёмства са зборнікам вершаў мясцовых паэтаў “І будзе слова землякоў гучаць над роднаю старонкай”, прысвечаным Кобрыну і яго краявідам. Вялікім попытам у чытачоў карыстаецца штогадовы “Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны”.

З гэтай і іншай літаратурай можна будзе пазнаёміцца ў час святкавання Дня горада на пляцоўцы каля Палаца культуры , дзе супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі ў межах Дня краязнаўства "Родны сэрцу горад мой" прадставяць цыкл выстаў пра Кобрын.

 

 

Святлана Курачук,

галоўны бібліёграф

 Кобрынскай цэнтральнай

раённай бібліятэкі

 

Яндекс.Метрика