Новая літаратура аб Кобрыне і Кобрынскім раёне
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Новая літаратура аб Кобрыне і Кобрынскім раёне

PDF Печать E-mail

Новая літаратура аб Кобрыне і Кобрынскім раёне : бягучы бiблiяграфiчны паказальнiк за 2015 год / УК «Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка», аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Ю. П. Пракапук. - Кобрын, 2016. – 120 с.

1

Бягучы бiблiяграфiчны паказальнiк “Новая літаратура аб Кобрыне і Кобрынскім раёне” (“Літаратура аб Кобрыне і Кобрынскім раёне”) выдаецца з 1991 года. У паказальнік уключаны кнігі і артыкулы з часопісаў і газет за 2015 год. Крынiцай для падбору матэрыяла з'яўляецца краязнаўчы змест дакументаў. Выданне ўключае асобныя кнiгi i главы з iх, артыкулы са зборнiкаў, часопiсаў, рэспублiканскiх, рэгiянальных газет i найбольш значныя матэрыялы з раённых i гарадскiх.
Дакументы размешчаны ў сiстэматычным парадку, унутры раздзелаў – па алфавіту аўтараў, загалоўкаў. Апісанні кніг і артыкулаў з невыразнымі загалоўкамі коратка раскрываюцца.
Асноўныя раздзелы спіса: “Край у цэлым”, “Мясцовыя органы ўлады і кіравання, іх дзейнасць, грамадскае жыццё краю”, “Прырода і прыродныя рэсурсы. Экалогія. Ахова прыроды”, “Эканоміка краю”, “Сельская гаспадарка”, “Ахова здароўя. Медыцынскія ўстановы. Фізічная культура і спорт”, “Культурнае будаўніцтва. Навуковае жыццё. Асвета. Друк”, “Мастацтва. Край у творах мастацтва”, “Літаратурнае жыццё. Край у мастацкай літаратуры. Фальклор”, “Гісторыя, этаграфія, археалогія краю”, “Персаналіі мясцовых дзеячаў”.
У канцы паказальніка размешчаны геаграфічны пака-зальнік, спiс перыядычных выданняў, якiя выкарыстаны пры складаннi дапаможнiка
Мэта бягучага бібліяграфічнага дапаможніка – інфармаванне аб новай літаратуры пра Кобрынскі край. Выданне адрасуецца усiм, хто цiкавiцца мiнулым i сённяшнім роднага краю, яго гісторыяй, культурай, а таксама можа быць выкарыстана ў бiблiяграфiчнай дзейнасцi бiблiятэк.

Яндекс.Метрика