“Галасы зямлі Берасцейскай”
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

“Галасы зямлі Берасцейскай”

PDF Печать E-mail

26.01.2016

У інфармацыйна-сэрвісным цэнтры цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшла літаратурная сустрэча “Галасы зямлі Берасцейскай”, прысвечаная 10-годдзю з часу ўтварэння Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Гасцямі мерапрыемства сталі старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Анатоль Крэйдзіч, члены грамадскага літаратурнага аб’яднання Анатоль Брытун, Міхась Кулеш, кабрынчане Наталля Касцюк, Вячаслаў Бурдыка.
Да творчай сустрэчы была падрыхтавана відэапрэзентацыя “Галасы зямлі Берасцейскай”, выстава-панарама ”На літаратурным Парнасе Берасцейшчыны”, на якой прадстаўлены кнігі, публікацыі ў часопісах літаратараў Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, а таксама звесткі аб іх жыцці і дзейнасці.
На мерапрыемстве прысутнічалі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры горада і раёна, літаратары Кобрыншчыны, бібліятэчныя работнікі, іншыя аматары літаратуры. Сустрэча праходзіла ў вольнай атмасферы, кожны з прысутных змог задаць пытанні, атрымаць аўтографы літаратараў, зрабіць фотаздымак.
Бібліятэцы падараваны кнігі членаў Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі з аўтографамі аўтараў, а таксама іншая інфармацыя аб літаратурным аб’яднанні.

2 2 2 2 2 2 2 2 2 2 2 2

Comments are now closed for this entry

Яндекс.Метрика